Симонович Давил (Сімановіч Давід). Агонь

                                                        Алесю Махначу
На золку зямля ахутана
Туманам, расою абмытая, —
А ты ізноўку пакутуеш
Снамі напаўзабытымі.
Бы ў празарэнні, праз час той,
У ранішнім цяжкім сне
Ты бачыш вачыма салдата,
Як там было, на вайне …
Ты чуеш — і, мабыць, не ўпершыню —
“Твая, лейтэнант, чарга
Выстаяць супраць агню
Новую пробу на гарт”.
Ну што і каму тлумачыць
Па сотню разоў на дню,
Што ты з той пары гарачай
І не выходзім з агню.
Сваіх па жыццёвай упэўненасці
Усюды мы пазнаём.
Таварышы з Брэсцкай крэпасці
Побач з табой пад агнём.