“Сэрцам роднага слова краніся”

Якія цудоўныя назвы і словы,
Якая цудоўная родная мова!
І ўсё мілагучна для слыху майго:

І звонкае “дзе”, і густое “чаго”.

 П. Панчанка

 

15 лютага ў бібліятэцы-філіяле №14 навучэнцы шматпрофільнага клуба «Арыенцір» наведалі выставу «Сэрцам роднага слова краніся", дзе мелі магчымасць убачыць экспанаты міні-музея "Беларуская хатка" яслі-сада №81 і прыняць удзел у віктарыне "Ведай сваё". Пытанні аказаліся не лёгкімі, але вучні вельмі стараліся.
Выстава працягвае сваю працу да 20 лютага.