“Сакавітыя словы мае”

Вось і прайшоў Тыдзень роднай мовы. Кожны дзень у дзіцячай бібліятэцы дзяўчынкі і хлопчыкі, настаўнікі і бацькі рознымі спосабамі прызнаваліся ў любові роднай мове, роднай зямлі.

Знакавым мерапрыемствам для вучняў стала лесвіца-славесніца “Сакавітыя словы мае”, якая сабрала сапраўдных аматараў мовы. Тут былі загадкі і прымаўкі, прыказкі і гульні!

Сто гадоў шукай другой красы,
А тым больш, што свет зусім не вузкі.
Ды калі ты не бязродны сын,
Гавары са мной па-беларуску.

Яўгенія Янішчыц