Родная мова. У марах, у песнях, снах…

Мова родная, беларуская… Мова матчына, мілагучная… Колькі таямніц захоўвае яна ў сабе! Казкі, вершы, апавяданні ўваходзяць у наша жыццё з маленства.
Знаёмства з беларускай кнігай адбылося ў дзіцячым садзе №66. У госцi да дзяцей завiтала бібліятэкар Трыкоз Вікторыя. Дзеці з задавальненнем адгадвалі загадкі, слухалі новыя казкі і вершы на беларускай мове.