Рябова Галина Николаевна

Галіна Мікалаеўна Рабава

якая працуе ў галіне мастацкага ткацтва і сцэнаграфіі

Галіна Мікалаеўна Рабава нарадзілася 8 ліпеня 1969 г. у г. Брэсце. У 1987 г. скончыла Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя І. Ахрэмчыка. У 1990–1995 гг. вучылася ў Беларускай акадэміі мастацтваў.

Працуе мастачка ў галіне мастацкага ткацтва, вырабляе габелены. З 1996 г. – актыўная ўдзельніца розных мастацкіх выстаў і плэнэраў. Працавала ў Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры метадыстам па народнаму касцюму. У 1999–2018 гг. – мастаком-дэкаратарам Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы.

Сярод найбольш цікавых работ Галіны Рабавай: габелены «З Брэста ў Познань», «Стары горад», «Гарадскі матыў», «На акне», «Падтыннік», «Пасудзіна», «Пейзаж з царквой», «Берасцейскі матыў» і інш.

З 2005 г. з’яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў. У 2015 г. разам з брэсцкай габеленшчыцай Антанінай Гуршчанковай прыняла ўдзел у рэспубліканскай выставе мастацкага тэкстылю (Віцебск, Мінск).

Творы Г. М. Рабавай знаходзяцца ў Брэсцкім мастацкім музеі (філіял абласнога краязнаўчага музея), у прыватных інтэр’ерах Беларусі і Польшчы.

Яе муж, Павел Анатольевіч Рабаў, мастак-кераміст, у 1995 г. скончыў мастацка-прамысловы факультэт Беларускай акадэміі мастацтваў, з 2005 г. член БСМ. Абедзьве іх дачкі абралі прафесію мастака, закончылі Мінскую гімназію-каледж мастацтваў імя І. Ахрэмчыка. У верасні 2017 г. у музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» г. Пружаны Брэсцкай вобласці дэманстравалася выстава творчых работ сям’і Рабавых. У 2018 г. Павел і Галіна зрабілі сумесную працу з керамікі і тэкстылю «Су-Вязь», якая была паказана на абласной выставе «Берасцейская палітра».

Літаратура:
1. Рабава Галіна Мікалаеўна : [«Берасцейскі матыў»] // Мастакі Брэстчыны : альбом / склад. П. А. Рабаў. Брэст. 2019. С. 60–61.
2. Галина Рябова : [«Старый город»] // Художники Брестчины : альбом-каталог. Минск. 2002. С. 190–191.
3. Рабаў Павел Анатольевіч : [«Гарызонты»] // Мастакі Брэстчыны : альбом / склад. П. А. Рабаў. – Брэст. 2019. С. 62–63.
4. Соколовская, Е. Краски «Берестейской палитры» : [о выставке Брестской областной организации БСХ «Берестейская палитра» в выставочном зале Брестского ООКЦ; упомянуты Павел и Галина
5. Рябовы] / Елена Соколовская ; фото автора // Заря. 2018. 20 октября. С. 24.
6. Зялевіч, А. Сямейны агеньчык мастацтва : [аб выставе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Паўла і Галіны Рабавых у музеі-сядзібе «Пружанскі палацык»] / Алена Зялевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2017. 30 верасня. С. 6.
7. Рябова Галина Николаевна [Электронный ресурс] / Брестская областная организация общественного объединения «Белорусский союз художников» – Электрон. текстовые дан. – Режим доступа: http://art.brest.by/список-организации/рябова-галина-николаевна/ – Дата доступа : (20.05.2019).