Пагиров Глеб (Пагіраў Глеб). Брэсцкая крэпасць

Змерыўшы за суткі ўсе ваколіцы,
Выкурыўшы безліч папярос,
Між руін, што рванай сталлю колюцца,
Я стаю і не хаваю слёз.

Даль дыміць, бы ад дажджу абложнага,У
У ружовай дымцы гарызонт.
Тут вось і змагаўся да апошняга
Неўміручы брэсцкі гарнізон.

Край сцяны, асколкамі пасечаны.
…Не здавайся, горды чалавек!
Не была Расія пад Нямеччынай,
Не была — і не бываць ёй век!

Без вады і ежы ныюць сэрцы,
І на пяць байцоў — адзін патрон.
Тут на кожным камяні
                                                       бяссмерце,
Бо сышоў крывёю гарнізон.

І гады мінулі, а не месяцы,
І пад жорсткай сеткаю травы
Пахаваліся байніцы, лесвіцы
І вадой налітыя равы.

Стой, глядзі. Імгненне гэта сумнае
У душы навечна зберажы:
Тут не камні — помнікі надтрунныя,
Не абломкі сцен, а рубяжы.

Пастаіш вось так, як перад вечнасцю,
А пасля прагледзіш колькі кніг —
І такой здадуцца недарэчнасцю
Выдумкі рамантыкаў якіх!

Моршчацца яны , бо цяжка груз нясці,
Не патрапяць прама, а ў аб’езд.
Ведай, друг, не трэба слоў аб мужнасці,
Тут ад іх маркотна: гэта — Брэст.
Пераклад С. Гаўрусёва