Па старонках свята

Ярка і яскрава ў дзіцячай бібліятэцы пракрочыў Тыдзень роднай мовы. Бібліятэка запрасіла чытачоў і закружыла іх у фотаакцыях, бліц-віктарынах, майстар-класах. Тэатральны куток паклікаў на прадстаўленне. Новыя сустрэчы, незгаданыя знаёмствы.
Бацькі, вучні і настаўнікі прымалі ўдзел у мерапрыемствах.

У сценах дзіцячай бібліятэкі гучала роднае слова. Кожны ўдзельнік меў магчымасць выказвацца па-беларуску.
Родная беларуская мова займае трэцяе месца ў свеце пасля італьянскай па мілагучнасці.
Тыдзень роднай мовы завершаны, але мова працягвае гучаць далей у кнігах, байках, песнях. Аўтары пішуць на роднай мове сучасныя кнігі, а гэта значыць – мове жыць.