“Нявычэрпнае багацце”

“Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову”.
Я.Колас

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў дзіцячай экалагічнай бібліятэцы-філіяле № 11 для вучняў 4 класа СШ № 32 было праведзена літаратурнае падарожжа “Наша нявычэрпнае багацце”.

Пачалася сустрэча з размовы пра гісторыю ўзнікнення свята роднай мовы, а таксама пра неабходнасць захоўваць яе. Падчас падарожжа вучні дакрануліся да крыніц беларускай мовы, успомнілі прыказкі і прымаўкі, загадкі і жарты, даведаліся, чаму наша мова жывая, родная і гаваркая. Кожны вучань зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, моц і прыгажосць народнага слова.

Да мерапрыемства была падрыхтавана аднайменная кніжная выстава.

Усе прысутныя яшчэ раз адчулі, якая мілагучная, прыгожая наша родная беларуская мова.