На мове, сэрцу зразумелай

Мова…Родная мова.
У морах, у песнях, у снах.
Мае ў ёй кожнае слова
Свой колер, і смак, і пах…

Я. Купала

У кожнага чалавека ў вялікай краіне ёсць свой родны кут. Тут ён упершыню ўбачыў свет, тут навучыўся хадзіць, тут прамовіў першыя словы, тут прачытаў свае першыя казкі.

21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў бібліятэцы-філіяле № 5 падрыхтаванна экспазіцыя “Беларуская хатка” і кніжныя выставы : “На мове, сэрцу зразумелай” і “Мовай казак і паданняў”. Маленькія чытачы, якія пачынаюць знаёміцца з кнігамі на роднай мове, з вялікай ахвотай разгадваюць беларускія загадкі, фатаграфуюцца на фоне беларускіх народных вырабаў, слухаюць парады бібліятэкара. На выставе размешчана “кніжная торбачка”, у якой знаходзяцца кнігі с загадкамі. Дзецям і дарослым вельмі падабаецца іх разгадваць. Каб беларуская мова не адышла ў нябыт і забыццё, трэба прывіваць любоў і цікавасць да кніг на роднай мове.

Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэцы стала ўжо традыцыяй.

Ларыса Куштарова.