Мову родную шануйце, паважайце!

Супрацоўнiкамi бiблiятэкi-фiлiяла № 7 для вучняў СШ № 28 былi праведзены блiц-турнiры “Я ведаю!”, прысвечаныя Мiжнароднаму дню роднай мовы, якi адзначаецца 21 лютага.

Падзялiўшыся на дзве каманды, удзельнiкi пачаргова атрымлiвалi заданнi гульнi на экране, з якiмi патрэбна было спраўляцца iмгненна, альбо аддаваць супернiку, якi меў магчымасць набыць дадатковы бал. Трэба было прадоўжваць прыказкi, перакладаць словы на родную мову i наадварот, выбiраць верныя варыянты з прапанаваных адказаў на пытаннi аб Нацыянальнай бiблiятэцы i знакамiтых беларускiх пiсьменнiках. У якасцi дапаможнiкаў дазвалялася карыстацца кнiгамi з бiблiятэчнага фонда, змяшчаючымi адказы на турнiрныя пытаннi.

Удзельнiкi прадэманстравалi эрудыцыю, логiку мыслення, кемлiвасць. Пераможцы атрымалi салодкія прызы.