“Мова наша гучыць званочкам”

Пад гэтай назвай 18 лютага з нагоды Тыдня беларускай мовы друга- і трэцякласнікі СШ №№ 6 і 22 наведалі свята роднай мовы.

Маленькія чытачы завіталі ў госці да нашай роднай мовы, дзе ўспомнілі беларускія народныя казкі, пазнаёміліся з мілагучнымі вершамі беларускіх аўтараў. Дзеці з задавальненнем разгадвавали загадкі, адказвалі на пытанні, пазнаёміліся з сімваламі нашага роднага краю. А конкурс “Знайдзі прыказку” дапамог вучням пазнаёміцца і запомніць беларускія прыказкі і прымаўкі пра Радзіму.