“Моўныя вандроўкі”

21 лютага ва ўсім свеце адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Нам, беларусам, у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. Беларуская мова – адна з дзвюх дзяржаўных моў нашай краіны.

У рамках святкавання Тыдня роднай мовы спецыяльная бібліятэка-філіял № 12 запрасіла ў госці вучняў сярэдняй школы № 3 горада Брэста. Ім была прапанавана гульня-віктарына “Моўныя вандроўкі”. Падлеткі з вялікім задавальненнем выконвалі заданні, адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі рэбусы. Бібліятэкары пазнаёмілі гасцей з гісторыяй узнікнення свята. А таксама расказалі пра шрыфт Брайля і паказалі кнігі беларускіх класікаў, якія надрукаваны гэтым шрыфтам.