Майстар сатырычнай камедыі

Творчая візітоўка майстра слова, беларускага драматурга Андрэя Ягоравіча Макаёнка – твор “Выбачайце, калі ласка”. П’еса лічыцца пачаткам літаратурнага лёсу аўтара.

А што вы ведаеце пра Андрэя Макаёнка? Чаму столькі камедый, а тым больш сатырычных, убачылі свет пасля вайны?
Як многія, дзевятнаццацігадовы хлопец імкнуўся атрымаць адукацыю: вучыўся ў педагагічным тэхнікуме ў г. Рагачоў. Вялікая Айчынная вайна парушыла ўсе планы…

Драматург і пазней будзе наводзіць зброю слова на раўнадушных, чыя абыякавасць і несумленнасць можа часам каштаваць жыцця чалавеку. "Каб людзі не журыліся", "Лявоніха на арбіце", "Зацюканы апостал”, "Таблетку пад язык",”Дыхайце эканомна”. Спіс твораў можна працягваць і далей…