Літаратурна-музычная гасцёўня “Берасцейскія сустрэчы” ЗАПРАШАЕ

23 студзеня ў канферэнц-зале Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А. С. Пушкіна адбылася сустрэча з пісьменнікамі Берасцейшчыны.
Прэзентацыя кніг “Мой мир – книга” Брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі стала першай літаратурнай падзеяй у рамках літаратурна-музычнай гасцёўні “Берасцейскія сустрэчы” ў гэтым годзе.
Свае кнігі, якія выйшлі з друку ў 2019 годзе, прадставілі Зінаіда Дудзюк, Георгій Тамашэвіч, Таццяна Шульга, Расціслаў Бензярук, Вячаслаў Бельцюкоў, Аляксандр Валковіч, Ірына Морых, Любоў Красеўская.
Таццяна Дземідовіч, старшыня Брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з другім нумарам літаратурнага альманаха “Берасцейская скарбніца”.

Пажадаем творчага натхнення, прафесійных поспехаў і цікавых кніг пісьменнікам Берасцейшчыны.