Кузьма Чорны

Выстава “Кузьма Чорны: маштабнасць прозы і талент чалавечнасці” у бібліятэцы-філіяле №8
24 чэрвеня споўнілася 120 год з дня нараджэння Кузьмы Чорнага. Сапраўднае імя Нікалай Карлавіч Раманоўскі. У 1923 годзе пад артыкулам у газеце "Савецкая Беларусь" упершыню падпісаўся псеўданімам Кузьма Чоны. "Чорны" было вулічнае прозвішча яго дзеда Міхаіла Парыбка.
Кузьма Чорны вядомы ўсяму свету, як знакаміты беларускі пісьменнік. Ён лічыцца стваральнікам першага беларускага рамана, вядомы, як драматург і перакладчык твораў А. Пушкіна, М. Горкага, А. Караленка. Ужо ў 20-х гг. літаратурная крытыка прадказала яму будучыню "беларускага Дастаеўскага". З-пад пяра Кузьмы Чорнага выйшлі такія вядомыя раманы, як "Сястра", "Зямля", "Бацькаўшчына", "Трэцяе пакаленне""Пошукі будучыні" і інш.
У бібліятэцы арганізавана кніжная выстава “Кузьма Чорны: маштабнасць прозы і талент чалавечнасці”, якая дае магчымасць пазнаёміцца з творчасцю пісьменніка.
Калі ласка, запрашаем вас наведаць нашу выставу!