Кропля вады …
кропля вады …
Але свінцовыя кулі не кроплі.
Ты паўзеш праз гады,
ты паўзеш маладым,
Якім упаў ў сорак першым …
Дзесьці б’е кулямёт,
стогне ранены друг …
А вада?..
Ліжа бераг пясчаны.
Побач плынь Мухаўца,
побач родны твой Буг,
Як і ты, як і крэпасць, паранены.
Ты тады не дапоўз,
не дайшоў да вады,
Кацялок да грудзей
прыціскаючы, ўпаў ты.
І застаўся навекі
зусім маладым,
І навекі застаўся салдатам.