Класік. Рамантык. Казачнік

Быў. Ёсць. Буду.
Таму, што заўжды, як пракляты,
Жыву бяздоннай трывогай,
Таму, што сэрца маё распята
За ўсе мільярды двухногіх.

У. Караткевіч

26 лістапада споўніцца 90 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.
Уладзімір Караткевіч – празаік, паэт, драматург, сцэнарыст, публіцыст, літаратурны крытык. Але перш за ўсё ён – заснавальнік нацыянальнага гістарычнага рамана.
Уклад У. Караткевіча бяспрэчны. Яго творчасць атрымала шырокае прызнанне чытачоў не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Пісьменнік паказаў беларускі народ, які не страціў свайго нацыянальнага аблічча, і застаўся народам вялікай душы і светлага розуму.