Кежун Бронислав (Кежун Браніслаў). Брэст

На прыпынку на станцыі ў Брэсце.
Што прайшоў гераічны свой шлях,
Ў гэтым славай абвеяным месце
Аб мінулым я ўспомніў баях.

Запалярныя ўспомніў я горы,
Сінь азёр ля крутых берагоў
І зенітак настойлівы говар,
Весткі з дальніх франтоў.

І змаглі нам калісь данесці
Пад зіянне паўночных зор —
Мужна воіны б’юцца ў Брэсце,
Фашыстоўцам даюць адпор!

Гэта нашы жалезныя роты,
Хоць і ў тыле варожым былі,
Памнажаючы славу пяхоты,
Да апошняга бой вялі.

Яны ў дымным баі паміралі
І не знаюць, што скончаны бой,
Што змялі мы варожую зграю,
Што іх слава грыміць над зямлёй.
Пераклад Р. Няхая