Караткевіч – Пісьменнік і Чалавек

Ты памрэш. Але ў бязмежным свеце
Будуць працвітаць твой люд і край.

У. Караткевіч

Вялікі сын вялікага народа. Выдатны мастак слова і не менш выдатны гісторык. Непераўзыдзены жартаўнік, душа многіх і многіх вечарынак і святаў. Эрудыт, якіх мала ведала і мала ведае зямля Беларусі. Сапраўдны таварыш і сябра. Народны заступнік…
Усё гэта  – пра хлопца з Воршы, пра Уладзіміра Караткевіча. Ён валодаў светам і валодае зараз, калі ўжо адышоў ад нас, пакінуўшы нам вялікі літаратурны скарб.
Далучыцца да літаратурнага святла пісьменніка атрымалася і ў удзельнікаў І Абластнога фестываля-конкурсу «START-ПРЕСС» для клубаў і студый журналістыкі Брэсцкай вобласці. У рамках фестывалю працавала 4 секцыі. Секцыяй «Литература современности» кіравалі загадчыца БГДБ Івашкова С. І. і галоўны бібліёграф БЦГБ Курганская А. І., якія не толькі пазнаёмілі юных журналістаў з сучаснай дзіцячай і падлеткавай літаратурай, але і закранулі  творчасць знакамітых пісьменнікаў.