“Калі ласка, запрашаем – тут мы мову вывучаем”

Не проста ў словы я гуляю –
На роднай мове размаўляю…

М. Мятліцкі

Мы жывем у слаўнай, прыгожай краіне, якая ганарліва завецца Беларуссю. Яна ў нас адна – самая родная, блізкая і незвычайная. Адметная сваёй прыродай, гісторыяй і культурай, традыцыямі і гасціннасцю. І, вядома, мовай – мілагучнай і звонкай.

Да Міжнароднага дня роднай мовы супрацоўнікі Гарадской дзіцячай бібліятэкі падрыхтавалі і правялі для вучняў 3 і 4 класаў СШ №№ 20, 15 і 13 літаратурна-інтэлектуальную гульню “Калі ласка, запрашаем – тут мы мову вывучаем”.

Гульня складалася з васьмі раздзелаў, у якіх былі розныя заданні, звязаныя з беларускім алфавітам, граматыкай, літаратурай. Вучні шукалі захаваныя назвы народных казак сярод літар беларускага алфавіту, чыталі выразна вершы пра родную мову, знаёміліся з кнігай Віктара Кажуры “Маленькая азбука вялікай краіны”, з якой даведаліся шмат цікавага пра сваю Радзіму. Дзяўчынкі і хлопчыкі стараліся прагаварыць хуткамоўкі, адгадвалі загадкі, шукалі працяг прыказак. Таксама знаёміліся з беларускімі пісьменнікамі і іх творамі.

Да сустрэчы з дзецьмі была падрыхтавана кніжная выстава-парада “Да роднай мовы крок зрабі”.