Каб мова родная гучала

Ільняная і жытнёвая. Сялянская.
Баравая ў казачнай красе.
Старажытная. Ты самая славянская.
Светлая, як травы у расе.
Вобразная, вольная, пявучая,
Мова беларуская мая!

(Пімен Панчанка)

Размова пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы, пра неабходнасць захавання беларускай мовы прайшла ў бібліятэчнай гасцінай “Гармонія” філіяла № 10.

Увазе гасцей быў прадстаўлены агляд літаратуры беларускіх класікаў па кніжнай выставе “Роднай мовы гук чароўны”. Супрацоўнікі бібліятэкі прапаноўвалі ўсім успомніць, як тэма беларускай мовы адгукнулася ў творчасці беларускамоўных аўтараў. На фоне нацыянальных мелодый чыталі вершы класікаў беларускай літаратуры.

З велізарным задавальненнем сваёй літаратурнай творчасцю падзяліліся грамадзяне, якія наведваюць “ТЦСАН Маскоўскага раёна г. Брэста”. Чыталі свае вершы, распавядалі пра творчасць, аб нараджэнні вершаў і аб тым, што заахвоціла іх узяць упершыню ручку і нанізваць радкі, як пацеркі на нітку. Іх творы ўсхваляюць прыгажосць нашага краю, людзей, якія жывуць па суседстве. Забыўшыся аб усім і зачыніўшы на імгненне вочы, ты разумееш, у якім цудоўным месцы мы жывем. Вершы чыталіся на рускай і беларускай мовах. З любоўю і трапятлівасцю ўвазе прысутных Іраіда Іванаўна Пальцава прадставіла зборнікі вершаў свайго мужа Уладзіміра Аляксандравіча Пальцава (ураджэнца г.Брэста), з якім пражыла нялёгкае, але цікавае сумеснае жыццё

Таксама ў бібліятэцы працавала Творчая майстэрня, дзе пад кіраўніцтвам Таццяны Юр'еўны Ахраменя афармлялі беларускім арнаментам мяшэчкі-абярэгі.

Сустрэча прайшла ў цёплай і душэўнай абстаноўцы.

ЛитВизитка Брест