З нагоды юбілею беларускага пісьменніка

На роднай мове спяваюць рэчкі,
На роднай мове шумяць лясы,
І жытнія нівы ўплятаюць вечна
У гэта сугучча свае галасы.
М. Маляўка

4 снежня супрацоўнікі бібліятэкі-філіяла №14 падрыхтавалі пазнавальную гадзіну «Прапануем дапытлівым і цікаўным”, дзе знаёмілі дзяцей гуртка "Краски" пры клубе "Арыенцір" ДУА "Шматпрофільны цэнтр дзяцей і моладзі горада Брэста" з творчасцю беларускага пісьменніка Міколы Маляўкі з нагоды яго 80-гадовага юбілею.

Прысутныя даведаліся цікавыя факты з біяграфіі пьменніка, пазнаёміліся з творамі і апошняй навінкай – кнігай “Каштаны ў шакаладзе”. У новай паэтычнай кніжцы вядомага беларускага пісьменніка сабраны творы пра наша жыццё, пра мір і рэха далёкай вайны, пра вучобу, працу і адпачынак дзяцей, пра маляўнічую прыроду роднага краю, пра нашых сучаснікаў і слынных продкаў, пра тую духоўную спадчыну, якую пакінулі яны нам, сваім нашчадкам.

Таксама бібліятэкар разам с дзецьмі прачыталі прыгожыя вершы і цікавосткі з кнігі аўтара “Спадчына”.
Прапануем завітаць ў бібліятэку-філіял № 14 і пазнаёміцца з выставай твораў пьменніка. Далучайцеся да чараўніцтва чытання на роднай мове.