30 гадоў з "Культурай"

Задумайцеся: калі Вы апошнім часам чыталі газеты? Не прыпомніце? Сёння пра навіны мы даведваемся ў асноўным у інтэрнэце, а журналы і газеты, хутчэй за ўсё, рэдкасць і для душы. Аднак трыццаць гадоў назад усё было зусім інакш.

У кастрычніку 1991 года свет убачыла газета “Культура”. Яна прайшла немалы шлях, заваявала прызнанне і аўтарытэт у прафесійнай супольнасці і сярод аматараў мастацтва. На працягу трыццаці гадоў журналісты выдання асвятляюць падзеі культурнага жыцця краіны, знаёмяць чытачоў з навінкамі тэатра і кіно, літаратуры, музыкі, жывапісу, народнай творчасці, а таксама навукова-папулярныя матэрыялы па гісторыі, этнаграфіі, фальклору.

Выдаецца газета пераважна на беларускай мове і з’яўляецца лаўрэатам прэміі "За духоўнае адраджэнне".
У чытальнай зале “Пушкінкі” Вы зможаце атрымаць асалоду, перагортваючы старонкі “Культуры” з 2017 года.

Газета – вынік плённай работы аднадумцаў, якія аб’яднаны любоўю да Радзімы і адданасцю прафесіі. Жадаем калектыву рэдакцыі газеты “Культура” творчых поспехаў і пастаяннага росту зацікаўленасці да выдання з боку чытачоў.