Ніл Гілевіч – паэт вечных ісцін

30 верасня споўнілася б 90 гадоў Нілу Сымонавічу Гілевічу – паэту, перакладчыку, фалькларысту, драматургу, пісьменніку. Імя Ніла Гілевіча даўно і трывала ўвайшло ў гісторыю беларускай літаратуры.

Сваімі творамі паэт выклікае непасрэднасць адчуванняў і эмоцый, абуджае лепшыя чалавечыя якасці: дабрыню, сумленнасць, чуласць, спагадлівасць, любоў. Уменне гаварыць проста і даходліва, ствараць эмацыйную інтрыгу, выказвацца вобразнай мовай абумовіла поспех яго твораў.

Мова і маці, мова і Радзіма, мова і народ – гэтыя паняцці цесна спалучаны ў светаразуменні Н. Гілевіча. Паэт вучыць у звычайным бачыць незвычайнае, дзівоснае, прыгожае. Творчасць Ніла Сымонавіча – гэта паэзія вечных ісцін. У ёй – адказ на пытанне, што нам трэба зрабіць, каб быць вартымі нашай роднай сінявокай Беларусі.

У чытальнай зале Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. С. Пушкіна аформлена кніжная экспазіцыя «Ніл Гілевіч: старонкі пісьменніцкага лёсу». На выставе прадстаўлены зборнікі вершаў, артыкулы пра жыццё і творчасць паэта.

Пазнаёміцца з выставай магчыма з 28 верасня па 5 кастрычніка.