Blowjob
Философия человека, как и его религия, — это сам человек, он создает ее по своему образу и подобию.

Джек Лондон «Маленькая хозяйка Большого дома»


ek  вк  brest-kult  

VideoHosting 

Дэбіш Васіль

Дэбіш Васіль

   Васіль Дэбіш нарадзіўся 22 ліпеня 1962 года ў вёсцы Шамятоўка  Свіслачскага раёна Гродзенскай вобласці. Жыў у вёсцы Андрэявічы, Гнезнаўскага сельскага Савета. У 1979 годзе скончыў Мсцібаўскую сярэднюю школу. Служыў у войску. Закончыў Мінскі інстытут культуры. Зараз  жыве і працуе ў Брэсце.  З 1993 года член  “Саюза   пісьменнікаў  Беларусі”.
  Друкаваўся ў часопісах “Маладосць”, “Беларусь”, “Дзеяслоў”, “Полымя”, “Верасень” “Жырандоля”, ",“Тэрмапілы”,  калектыўных зборніках “Дзень паэзіі”, “Дзядзінец”, “Берасцейскія карані”, тыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, “Новы час”, іншых выданнях.
   Аўтар зборнікаў вершаў “Белыя птахі”(1993), “Лісты да Марыі”(1996), “Праз дождж” (2012),  “Чуйнар”(2015)  

    ***

Дождж ідзе ды ідзе – наганяе  тугу.
Нечы прывідны цень прытуліўся да брамы.
Я гляджу на той дождж, на яго мітульгу
І дзяцінства сваё ўспамінаю, і маму.

Помню вечар маркотны і ветру парыў,
Ну а мама не йшла ўсё. І я, небарача,
Да аконца заплаканы твар свой туліў,
Прагна шыбіну гладзіў далонькай дзіцячай.

Адышла ў іншасвет мая мама даўно,
Аддала мне цяпло і любоў даастачы.
Як тады, узіраюся пільна ў акно,
Каб за поцемкам  часу –  мінулае ўбачыць.

 

   ***

У старажытным Бярэсці,
дзе стары горад,     
шляхі крыжуюцца,

злучаючы Сёння і
Вечнасць.

Дзе   нават я
драбнейшы
за найменшую пылінку.

 

   Госць

Пастукае мне ў акно,
сярод ночы,
чалавек,
поўны роспачы,
назавецца імем маім…
Я   адчыню дзверы
і скамянею:
гэты чалавек
так падобны да мяне,
нібыта адзін твар –
Я і Ён.
– Не, – скажу,–
я не магу цябе
пусціць:
Я ўжо ёсць…
Чалавек
растворыцца
ў цемені ночы.
а я  і не заўважу,
што іду за ім, 
што за сабой
мяне вядзе                                                                                                                                 
прабітая  цвіком
Рука.

 

   Душа

За поўнач. А душа не спіць.
Вядзе з нябёсамі гамонку.
Імгненне – і яна ляціць,
Парвала цела абалонку.

Крычу:  “Вярніся!” Не ўтрымаць.
Яе  палоніць свет дзівосны.
Яна мяне не хоча знаць.
Ей краты цела невыносны.

Яшчэ ёй невядомы   страх, –
Страх вышыні і адзіноты.
Усё магутней  крылля ўзмах
І ўсё  мацней жаданне лёту. 

 

   ***

                                                             Лявону Валасюку      

Цвік паржавелы. Рамачка. Пейзаж.
Буг. Востраў.  Лодка на  адной назе
Люструецца ў вадзе, якая нас
На мыс высокіх дум перавязе.

Віры бурляць. Сыпучы схіл наўсцяж.
Вунь насып асыпаецца, зірні.
Нібы  пясчынкі,  паглынае нас
Зямля… І   вырастаюць камяні.

 

 

   Вароны

На снезе белым – чорныя вароны.
Галгочуць. З учарашняга яшчэ. .           
Глядзяць на свет, нібыта шлюць праклёны
Спусцелымі палонкамі вачэй.

Пранізаны завеямі ліхімі,
Іх крылы б’юцца ў такт, як ветракі.
І добра бачна, скамянеў пад імі
Глыбокі снег. Ім  хлеб даю з рукі.

Дык не бяруць. Глядзяць – нібыта судзяць –
З прамёрзлых дрэў, сцяжынак   і слупоў,
Нібы смяюцца: “Прыйдзе час і будзем
Мы піць нябёсы з вашых чарапоў

 

   Маналог М.Купрэява

Не быў я белым пацуком,
Прывыклым да пакоры.
Не рупіўся пра ўласны дом, –
Ды  неба меў і зоры.

Галодным быў, не баляваў.
Еў, што расло на ніве,
Ды рук ніколі не лізаў
Гаспадарам  “зычлівым”.

Парою сіверна было,
Даймаў скразняк бясконцы.
З нары – праз дрот калючы, шкло –
Я выпаўзаў да сонца.

Мяне травілі – не маліў
Даць  літасці ніколі.
І больш за  ўсе ў жыцці цаніў
Я скарб адзіны – волю.

             

   ***

Я веру, што ў жыцця канца няма.
Ёсць забыццё,  ды і яно мінае.
За восеню прыходзіць зноў зіма,
І белы снег над горадам кружляе.

Не наскі вецер ловіць крык варон,
Па вуліцах спустыненых  блукае.
Страх смерці – невядомасці палон,
Які нас  вабіць,  і які  лякае.

Мароз  такі, нібыта праз далонь
Цвікі прайшлі, запёкшыся крывёю.
Ды ў сэрцы нараджаецца агонь,
Ён птушкай б’ецца, джаліць ён змяёю.

Пад вечар прыйдзеш ты. Ад цёплых слоў
Дом цуда-дыяментамі заззяе…             
Там прышласці няма, дзё ёсць любоў.
Паўторыцца нанова ўсё, я знаю.

 

   Золак

Абудзіўся, чапурыцца ранак.
Прытуліў да шыбы голле бэз.
Цёхкаюць салоўкі апантана,
Іх харал сягае да нябес.

Сонейка ўсміхаецца зычліва.
Гойсаюць па залацістым шкле
Прамяні гарэзліва, імкліва.
Прыварак духмяны на стале.

На абрусе горкаю прысмакі:
Вафлі з абаранкамі ды ўрук.
Шчасна завіхляў хвастом сабака.
Скігатнуў у хляўчуку  япрук.

Між высокіх траў прачнуўся мятлік.
Узляцеў на кветку, як на трон.
Золак.  Маці  цэдзіць далікатна
Сонейка праз сіта дня  ў вядро.

 

   Зіма

Ранак. Раскошысты снегу паркаль.
Ярыцца звабнай красой наваколле.   
Шэлях  датклівы, душы мілажаль,
Сэрца няўтрымна нямоцячы, воліць.

Нібы  цыркоўны таемны факір,
Вабіць дзівосамі мройна, гулліва.
Выпархнуў з гусцежы белай вяхір,
Згадкай крыляе над лесам маўклівым.

Вусціш такая, што неба чутно.
Нерушы боскай гучыць арыёза.
Снежным аздобіла замяць радном
Пожні, дарогі , кусты і бярозы.

Любасна сэрцу. Жаль, скрыдлаў няма:
У неба ўзняўся б, услед за вяхірам.
Дзе ні зірні, раскашуе зіма
Жэмчугу сыпле крупіначкі шчыра.

 

   Халадзільнік

Не спіцца… Трэцяя гадзіна…
Раве, скавыча халадзільнік –
Ды так надрыўна, так пагана,
Бы ты, калі прыходжу п’яны.

Нібы памёр я – не іначай –
Заходзішся на ложку плачам.
Пасля – гадзюкаю ў клубочак,
І нават  знаць мяне  не хочаш.

Аж раптам – ціш. Чуваць і муху,
Што  заляцела на  змярканні.
О, як прыемна цешыць вуха
Яго, каханая, маўчанне!

 

   Новая казка                                                      

                                                                       “Кароль – голы…!?” 
                                                                              Г.Х. Андарсан

Да смяхотнага пекны, нібыта  царэўна,
Невідушчы Гамер з сваёй лютняю спеўнай.
Ён спявае і танчыць, ды так адмыслова,
Што бы лыжачка мёду – кажнюткае слова.

А на ўзбочыне ўсюды шчаслівыя крыкі,
Дзе натоўп вар’яцее ад радасці дзікай.
Людзі цягнуць далоні, гатовыя пляскаць…
Тут знікае мяжа паміж явай і казкай.

Па краіне маёй блазен з лютняй ступае,
Сам сляпы, ды празорцам сябе выстаўляе.
І не здатны пабачыць  брыдоты наўкола:
Што народ танчыць голы  і сам танчыць 
– голы!

Прочитано 80 раз Последнее изменение Суббота, 11 Ноябрь 2017