Blowjob
Очевидно, любовь к телевизору возникла как следствие нежелания думать.

Дэниел Киз «Цветы для Элджернона»


ek  вк  brest-kult  

VideoHosting 

Лазіцкая Галіна

IMG 5633    Галіна Іосіфаўна Лазіцкая нарадзілася 11 мая 1962 года ў вёсцы Сінін Пінскага раёна Брэскай вобласці. Усурёз пачала займацца паэзіяй з 2008 года. Друкавалася ў газетах "Пінскі веснік", "Полесская правда", "Народная трыбуна", "Заря", "Сельская газета", "Знамя юности". У 2013 годзе некалькі вершаў увайшлі ў склад калектыўнага зборніка пінскіх паэтаў "Созвездие любви". 

   Пішу вершы, апавяданні, ёсць адна паэма. Член клуба літаратараў "Пінчукі", які дзейнічае пры цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я. Янішчыц г.Пінска.

Белая Русь

Сусвету карта. Ты – галубкай міру.
І не знайсці другіх – такая ёсць адна.
Адзначана размераным пункцірам,
Усім адкрытая, чым славішся здаўна!

Прыгожай Белай Руссю ты завешся
Гасцінны край. Шляхі сяброў вялі.
Саюзнае, славянскае братэрства
Расце і доўжыцца праз многія вякі.

Свядомы дар: усім жадаеш міру.
Прывабны подых ворыва зямлі…
Душы парыў, нібы паклічуць лірай:
Каб і нашчадкі нашы так пражыць маглі!


Сяброўства

Стаіць чароўнае надвор’е
І не сядзіцца ў гняздзе.
Уздоўж мільгае наваколле,
Цягнік імчыць, у даль вязе.

Узнёсла рвуся ў прастору,
Блакітны вабіць небакрай.
Ніяк не ўцешуся спакоем:
Склікае званы каравай.

Надзеі-мары аб спатканні,
Іскрынкі - смешкі ў вачах.
Урэшце нашы прывітанні,
Знаходжу радасць ў сябрах!

А сэрца лашчыць дабрынёю,
Прыемны чуецца наказ:
Як сэрца зойдзецца нудою,
Жаданай станеш ты у нас!


Шэрань

Адрэзак спатрэбіцца пэўны
Ушчэнт сапсаваны настрой.
Дзянёчак парушаны мерны
Раптоўнай сустрэчай з табой.

Навошта калісьці быў даны,
Нішчымны, бясплодны герой?
Сумеснаму шлюбу адданасць –
Пакута, чым жыць мне адной.

Пакорнай заўсёды, трывалай
І вернаю жонкай была.
Падспудна замучвала мара:
Займець, нарадзіць бы дзіця…

Ды час той патрэбны мінуўся
І сам за каханкаю збег.
Саюз наш пустэчай гукнуўся,
Ахвярнасць узняўшы на смех!

Дык хай цябе Бог выбачае
І я не трымаю больш зла.
Суцішна надзейка сцвярджае:
Павер! Ты не будзеш адна…


Сінін

Вёсачка - крынічка, мой Сінін-сінічка,
У блакіце – жураўліны клін.
Казкі маці над малой калыскай
І дзяцінства светлы ўспамін.
Вёсачка страчае. Сірацінкі-хаты
Аканіцай скрушана рыпяць.
Грудзі працінае тупы боль, зацяты,
Бо хацінкам некага чакаць.
Спеўная калыска, вёсачка-крынічка,
Усё чуваць мне продкаў галасы.
Думкаю няўцешнай пра цябе, сінічка,
У маім ты сэрцы назаўжды.
У памяці –  былое. З болем і маркотай
Памалюся Богу за жывых.
А над вёскай роднай песняю-журботай
Крык птушыны расцінае слых.


Калі?..

Уздумаю падчас: калі?
Па родным шчыміцца парою…
Дзе тыя сцежкі, што вялі
Далёкай, юнаю вясною?..

                Уся ў думках аб былым
               Усцешна крочу я да хаты.
               Ды не сустрэнуся ні з кім –
               Сябе адчую вінаватай…

Падворак – ссохлая трава,
Вяршкі спляліся каўтунамі.
Звялася квецень-мурава…
Няўжо-то… Леты, як цунамі?

               Здзічэла ружа – неспадзеў –
               Ад горычы шыпшынай стала.
               Бацькоўскі двор наш запусцеў –
               Прасяклы боль – мацней за джала.

І цяжка мовіць: “Як былі…”
Сцяло маркотаю-тугою,
Толькі гняздуюцца буслы
Адзінаю жывой душою…


Памяць

Ветра пошум у соснах высокіх
І не знаны прытулак яму,
Разам помнікі - родныя вочы,
Боль… І мірнасць праху твайму…

Хвілі сцішнасць, роспач спаткання,
Цісну моцна букецік вяргінь,
Цяжка мовіць словы вітання:
Блізка стану ля родных магіл.

Тата, мама, вы побач, вы разам,
Душам вашым вечны спакой.
Стрэнуць толькі маўклівым паглядам,
Сышоўшы ад нас у дом свой.

Цісне грудзі зацятая роспач:
Цяжка жыць без бацькоў дарагіх.
Толькі ў сэрцы заўсёды мы побач:
Вечная памяць жыве ў жывых.  


Мая Беларусь

Як пачуцці выразна прамовіць?
Яны песняй ад сэрца сплылі:
“Шчыра дзякуй!“ - лёсу замовіць
За жыццё на радзімай зямлі.

Беларусь…  Для мяне ты - святая,
Пад ахоўным бусліным крылом.
Абміні ты нас, доля ліхая,
Ад знішчэння здрадніцкім злом.

Тым жыву, што замольваю Неба
Дзецям спадчыну ў век перадаць:
Шыр палёў каласістага хлеба,
Ды суседзяў гасцінна страчаць.


      Беларуская мова

Прыгожая, матчына, мова-пакутніца,
Дзе ж адмысловы, пявучы твой стыль?
На роднай зямлі і – нібы палонніца –
Якімі людзьмі загнана ў утыль…

Шчэ ў маю памятнасць ганьбу трымала
“Мужицкий твой говор, не речь, а позор!”
“Крестьянской отсталой” цябе называлі –
Балючы ў сэрцы хавала дакор!

“Культурныя” людзі табой грэбавалі,
Амаль што не культ “па-руску” увялі.
Знішчыць не раз ушчэнт спрабавалі,
Нашчадкам – ад продкаў – адняць карані!

“О чем разговор тут, не понимаю,
Понятно, на русском, ты говори!”
На дыялекце мясцовым я баю,
РускаВЫмоўныя! Прабачце, сябры!


   Ода мове

Няма прыгажэйшага слова,
Як шчыра - ласкава “люблю”.
Табе, беларуская мова,
Я оду аддана пяю.

А спадчына наша  –  крывічы,
Трывала ты націск вякоў!
Лагоднай гаючай жывіцай
Гамоніш у шмат галасоў.

Ты поўніш сабою, што рэхам,
Крыніцаю зносін людскіх.
І дорыш узнёсласцю, смехам –
Яскравых пачуццяў зямных.

Твой густ адмысловай вымовы,
Я скрозь па  жыцці пранясу.
Табе, беларуская мова,
Удзячную оду пяю!

       Вось як
Як жа быць, як пражыць,
З лёсам згоднаю?
Не па полі прайсці
Сцежкай ходняю.
Прывід шчасця здалёк
Усё мярэжыцца,
Непазбежнасць сустрэць
Не ўсцелецца.
Цаной існасць адкрыць
З гразі вызваліць,
Твар абцерці рукой
Долю выпесціць.
Не заморам было
Гартавалася.
Распазнала не ў час,
Не стрымалася.
Узнялося ўверх
Птушкай сіняю…
Праз гады пранясеш
Не забыўнае…

       Чаму баліць?..
Чаму баліць?
Яскравы позірк тваіх вачэй
Мне сэрца запалоніў…
Чаму баліць?
Бо тайнаю надзеяй
Спазналі грэх спакусы.
Чаму баліць?
Бо не змаглі кахання час
Мы зберагчы,
Нам Богам дараваны.
Чаму баліць?
Бо вёсны за плячамі
І часу бег не супыніць.
Чаму баліць?
Бо рознымі шляхамі
Мы крочым па жыцці.
Чаму баліць?
Бо рэдкія спатканні
Нясцерпна колюць душу.
Чаму баліць?
Бо ветры лістападу
Гадкоў нам набаўляюць.
Чаму баліць?
Бо мы чужыя сталі…
Чаму баліць?..

       Надзённае
Не баўлю сябе ўспамінам
Надзённай турботай жыву.
Не зыркае хай мой гадзіннік,
Мінутам прыспешыў хаду.

Не вернеш былое. Жылося…
Сцішэла і крыўда на лёс.
Не толькі ж благое вялося –
Удзячнасць я шлю да Нябёс.

Пры тым душу слёзна абмыю,
У час спавядаўшы грахі,
У надзеі – Царыца накіне
Свой покрыў. На шлях мой зямны.

       Унучцы
Не калыхала і не няньчыла…
Бо не пазбеглі мы нягод.
І першы раз яе ўбачыла –
Унучачку – праз колькі год.

А сэрца надта хвалявалася,
Усё цяпер магло спрыяць.
І час ўвесь я спадзявалася
Цябе, дзіцятачка, абняць.

Бо мы – не ворагі заклятыя,
Раней сустрэцца не прыйшлося,
Ні я, ні ты не вінаватыя –
Бацькам у пары не жылося.

       Перамога
Н – ніхто не забыты
І – і нішто не забыта!
Х – хавае імёны шыльда граніта.
Т – тваіх рубяжоў, крывёю абмытых.
О – Огаркі, Хатынь і другія, другія...

Н – наследаваць памяць наканавана!
Е – еднасцю гора сэрцы гуртуе,

З – злачынству ніяк няма апраўдання!
А – ахвярнасць насілля душы бунтуе.
Б – былому – крый Бог! – аднавіцца!
Ы – іх жыццяў цаною здабытая,
Т – ты, Перамога, вянком апавітая!
Ы – ідзём да Агню,
                             каб яму пакланіцца…

       Не пакінуць у бядзе
(Да дня заснавання
       таварыства інвалідаў)

Узростам… Так, гады мінаюць,
Але душой усё ж – маладыя!
Балячак незлічона маюць,
Затое духам – баявыя!

Настаўнікам – само жыццё,
У згодзе быць паміж сабою.
Адчуць сяброўскае плячо,
Гасподняй мудрасцю святою.

Рука твая ў маёй руцэ,
Наканавана так ад веку,
Не кінуць аднаго ў бядзе –
Увасабленне чалавека!

       Адчай
Адгалосак паводле навэлы М.І.Ляшук  
“Параненае лета”

Прыкрая горыч асадак збірае,
Ніякага выйсця не бачыць чаму?
Быццам кагосьці ў чым дакарае,
Скаргі праз стогн дасылае каму?

Ветрам калючым студзяцца раны,
Надта знямогла нехта стаіць,
Мо ў роднай хаце даўно не жаданы,
Ці марыць на свеце болей не быць?

Ці ў адзіноце пражыць давядзецца,
Розум адчай засцілае чаму?
Выказаць усё, пакуль боль адальецца,
Толькі адно адкажыце – каму?

Ведае добра, што мусіць трымацца,
Несці свой крыж да зямнога канца.
Можа ўсё ж нешта будзе мяняцца,
Бо верыць у адзінага Бога Айца.  

       Імя, прозвішча
Г – Галіна - жанчына
А – ахвяравала,
Л – любою цаною
І – іспыты трымала,
Н – ніяк не чакала
А – абманутай стала.

Л – лёгка - нялёгка,
А – адчай - выбачай,
З – здраду адразу
І –  імправізавала.
Ц – цешыла-песціла,
К – кахала-усцерагала,
А – аб’явіў – другую палюбіў.
Я – я журыцца не стала,
                  прозвішча памяняла.

     Такое дзяцінства
Нат надрыўна галосіць дзіцятка,
З’явіўся дамоў п’яны татка.
Жахам поўны маленькія вочы,
Гэта бачаць яны не аднойчы.
Больш не вабяць прыгожыя цацкі,
Зноў не чытаны будуць і казкі…
Сварка гулам вядзе па хаце,
Як стрымаць усё немаўляці?
Як вярнуць да сябе ўвагу? –
Не зыходзіць лямант да спаду.
Мама! Тата! Чаму так бывае,
Што за звада між вамі ўзнікае?
Што рашаеце моцным крыкам,
Спакой рушыце зычным рыкам?
... Дзе парушана повязь адзінства
Падчас горкім бывае дзяцінства.  

       Такая гаворка
От!..  Як прыкра… Нават цяжка…
Бессаромны брыдкі фас!
Ветласць мовы – як сярмяжка,
Нібы змылена ў запас!

Гэта “тыпа словам звязка”,
Як аскома на зубах!
Зневажальнай рэчы, гадкай,
Вушы “вянуць” у мацюках!

Людзі, людзі! Мы ж не “быдла”,
Рэч уважце, як паноў!
Няўжо розум гэтак збіла?
Памяркуйце вы наноў!

       Скарбонка
Сталы ўзрост –
Скроні сівыя.
Канулі ў вечнасць
Гады маладыя.
Цярпліва ўглядаюцца
Добрыя вочы.
Свет вылучаюць,
Як месяц у ночы.
Мудрасць жыццёвая –
Праз перажытае!
У пакорнасці лёсу
Адлюструе набытае.

       Восеньская рапсодыя
Пачціва дзядулька месца ўступае
Старэнькай бабульцы, сам побач сядае.
Між імі няспешна гаворка ўзнікае,
Вядома ж, як гэта заўсёды бывае.

Пра тое і сёе, а больш пра здароўе,
Знаёмству з нагоды спрыяе надвор’е.
Бяседа напоўніла сэрцаў пустоты,
Цудоўныя лекі знайшлі адзіноты.

І час праляцеў, і развітвацца трэба,
Сустрэча прыйшлася якраз да патрэбы.
Удзячны ў вачах адбіваўся агеньчык,
Аднеслі з сабою сонца праменьчык.

       Юнацкія мары
Вечар паціху ахутвае вёску,
Нібы пакрова спякотнага дня.
Доўга юнак углядаецца ў шыбкі,
Выйдзі, выйдзі, красуня мая.

Табе падару я цудоўную ночку,
Ды зацалую да самай зары.
Ніхто не ўгледзіць нас у гаёчку,
Там спевам адораць нас салаўі.

Ускружыць галовы водарам спелым,
Знікне ў абшарах і летні наш цень.
Дзве палавінкі адным стануць цэлым,
Думак чароўных віхрыць летуцень.

Не дачакаўся хлопец дзяўчыны,
Вечар каторы прапаў задарма.
Зноў замаркоціўся моцна хлапчына,
Сэрца другому яна аддала.

       Купальская ноч
Адкажы мне, Купалінка,
Чаму цёмна ночка?
Не завеш дамоў дзяўчынку,
Не клічаш сыночка?
              Мая дочка прыйдзе золкам,
              Ёй уцешна да рання.
              Вечаруе з любым хлопцам –
              Там шчырасць кахання.
Што я сына не гукаю –
Усё тая ж прычына!
Дзеўку любіць – забаўляе
Хлапец – малайчына.
              Не забава, Купалінка,
              Твая цёмна ночка.
              На пасаг пайшла дзяўчынка,
              Жаніла й сыночка. 

       Паводле прытчы
Пачатак мудрасці - Гасподні страх,
Пашана - ёсць пачатак разумення.
Развага вызначыць пакоры шлях,
Дабро не спляміць існага сумлення.
Наказ бацькоў у сэрцы зберажы,
Ён пажыццёвым стане абярэгам.
І адвядзе зламысніка заўжды,
Які карысна просіцца калегам.
Калі ж іспыты зрушылі спакой,
Пагрозліва навіслі ля парога,
Скрозь не разлічвай тут на розум свой,
А помысна весь час імкні да Бога.
Цяжар звядзе суцішнае святло,
Чуллівым станеш да чужога болю.
Ад дбайнасці і зменіцца быццё,
Не раз яшчэ ўсхваліш сваю долю.
Хай нечаканасць не ўводзіць стрэс,
Сусвета так ідзе азнаямленне.
У любым выпадку ёсць глыбокі сэнс,
Напоўніць сэнсам і тваё стварэнне.

       Мінута слабасці
Я клікала смерць ад адчаю,
Каб знікнуць ад болю з зямлі.
Дзе пекла кругі замыкае,
Сатрэ і наступы нуды.
Лягло ж не зусім так, як трэба,
І вынік адносны, другі.
І б’е бумеранг, стоне рэха,
Прадвеснікам новай бяды.
Ды хтосьці на роспач азваўся,
Змяніў ноч на сонечны дзень.
Мой смутак са мною растаўся,
Як улетку паўднёвы знік цень.
І я акрыляла ў надзеі,
І жаль той паціху ачах,
Даверу крупіначкі спелі
У родных дзіцячых вачах.

       Вандроўнік
Ціха ветрык шапоча, гуляе ў косах,
Прада мной краявіду багаты ўзор.
І халодзяць  у ранні  бліскучыя  росы,
Маніць даллю бяскрайні зялёны прастор.
Мару  я наталяю, зноў  вандрую  па  краі,
Дакрануся  да тайнаў  былых. 
Зноў легенды-паданні я паслухаць жадаю,
Каб дазнацца аб продках  сваіх,
Ды папоўніць фальклорнымі песнямі слых
Старажытныя вежы, палацы і храмы
Шмат цікавых сустрэч, разнастайных бясед.
Ды гадоў ліхалецця балючыя раны
Пакідаюць у душы маёй стоены след.
Так навечна ўмацую нашу памяць  святую,
Гістарычных  падзеяў  абрыс.
Дух пазнання хвалюе, ужо нанова віруе,
Узнімае  пачуцці  ўвысь.
Зноў у пошуках мары нястомны турыст.

       Крыўда
Раз’ядаецца крыўдай нутро
І яе - ужо вялікае   мноства.
Варажнечы ўзрастае ядро
І пачуцці стрымаць невыносна.

Гнеў… Ён уздыме на плаху ўсё:
Ляцяць стромкай былыя  пяшчоты.
Злы віхур не стрымае нішто  -
Розум губіць гукаў грымоты.

Скрозь і побач - суцэльнай віной  -
Ад рахункаў заганы - брыдота.
Разумення не знойдзеш парой  -
Смыліць душу жах, роспач, згрызота. 

Прочитано 1044 раз Последнее изменение Четверг, 08 Июнь 2017