Это большое несчастье - никого не любить.

Михаил Зощенко «Перед восходом солнца»


ek  вк  brest-kult  

VideoHosting 

БЯЛАСІН ЯЎГЕН

  Нарадзіўся на памежжы Гродзенскай і Брэсцкай абласцей і Белавежскай ды Ружанскай пушчаў, ля рэчкі Зяльвянка. Германіст і перакладчык (Мінскі інстытут замежных моў, 1975). Аўтар шматлікіх перакладаў і 5 аўтарскіх кніг паэзіі і кароткай прозы (апошнія: “Подземелья Бреста. крепости и “... Журналистское исследование с элементами литературы существования“, Поліграфіка, 2014, “На пераломе. Книга 5 моў, 35 гадоў”, Альтэрнатыва, 2015, “Шчупакабра. Рыбацкія гісторыі”,  Альтэрнатыва, 2016.
     Самыя значныя пераклады: Зыгмунд Фройд. Дыскамфорт ад культуры (Sigmund Freud. “Unbehagen in der Kultur“) Мінск, “Энцыклапедыкс”, 2001; Сэбасьцьян Хафнэр. Гісторыя аднаго немцаУспаміны 1914 – 1933. (Sebastian Haffner. Geschichte eines Deutschen. Erinnerungen 1914 – 1933). Менск, 2006; Чарльз Дыкенс. Олівер Твіст (Сharles Dickens. Oliver Twist). Мінск, Галіяфы, 2010;  А. Разанаў. ”І вынайшаў я крылы – вось яны\So dachte ich mir Flügel ausda sind sie. Логвінаў, Вільня, 2014  – кніга-білінгва паэмаў, пераклад на нямецкую, у суаўтарстве;  А. Разанаў. ”На гэтай зямлі\Auf dieser Erde. Логвінаў, Вільня, 2015  – кніга-білінгва  версэтаў, пераклад на нямецкую, у суаўтарстве; пераклады пункціраў для трэцяй кнігі-білінгвы  А.Разанава і для аўстрыйскіх літаратурных часопісаў Lichtungen  і Manuscripte. Таксама з’яўляецца суаўтарам (з Л. Баршчэўскім) Кароткай граматыкі нямецкай мовы (Мінск, “Радыёла –плюс”, 2012.)

ХАДЖУ- І

Хаджу па дні, зьбіраю стому,
нібы той раб на кош каменьне,
усю яе нясу дадому,
каб споўніць ночнае здарэньне,

калі нябачна ночы рукі,
што ці ня Богам скіраваны,
той стомы дзённае, прынукі
за каменем здымаюць камень

ХАДЖУ- II

Хаджу, прымаю роды ў зямлі:
          то белага праўдзівіка-сынка,
                 то рыжую дачку-лісічку.

ХАДЖУ- III

Іранічнае беларускае хоку

Хаджу,

хістаюся пад `цяжарам грыбоў.

       Мех поўны.

ХАДЖУ-ІV

Двайное іранічнае беларускае хоку

Хаджу лесам,
        абрываю
фінішныя стужкі павуты.

Усьцешна:
да мяне нікога не было тут,
значыць.

ХАДЖУ-V

  Двайное неіранічнае беларускае хоку

Хаджу лесам,
         пераступаю ды абыходжу
          шлагбаўмы ўпалых дрэваў.

Японцам бы ўнадзіцца
              ў занядбаны гэты
к-рай.

 

 

***

 

Прысьніў,

   што пра цябе

          здымае сон

                 з экрана галавы                                              

                         Адміністратар.

 

Cон дзіўны, і чароўны ён,

я гэта вось наперад

                                          знаю,

ды распарадца

                                ведае Закон,

 і галава мая да ранку

                                     ўся сівая.

 

Приснилось:

 

О тебе снимает сон

         с экрана головы     

                     Администратор.

 

Я чувствую: чудесен он,

но нет, непостановщик

                                 знает дело.

С показа снять велит ему

                                        Закон,

И голова моя к утру вся

                                     поседела.

ФАНТАСМАГОРЫЯ

 У ДУХУ ДАЛІ

ФАНТАСМАГОРИЯ

В ДУХЕ ДАЛИ

 

 

ЛЮБИШЬ, НЕ ЛЮБИШЬ

Ты сказала, что любишь поэтов
 За особенные слова.
Правда больше: слова те согреты
Их душою, что в них жива.

Чтобы СЛОВО явилось свету,
Первозданной полно красоты,
Надо очень любить поэтов.
Или их не любить. Как ты.

ЛАСТАЎКАЙ...

Ластаўкай тройчы ў веранду  ўлятала
                                         свае роднай хаты.
Сьмерцю зьляканая,
мкнулася ў тлумны з труною пакой
            душа твая,
мама.

***

Мама яшчэ раз прыйшла мне ўва сьне,  
                                          не ў бальніцы
ў мяне на руках каб памерці. 

2015

НАЙНОЎШЫЯ

ПАЭТ?

Плыве па рацэ ацурбалак.
Многа вады нацягнуў.
Пагойдваецца ў хвалях,
часам хаваецца пад імі –

зусім як адзін
            мясцовы аўтар
                          вершаў.

Паэт-не-паэт,
паэт – непаэт...
Паэт?

***

Папіў кавы.
Чыабата
         была
                   цьвердаватай.
Смылелі вусны.
Доўгая ў іх памяць.
Вось як ты мяне
                   цалуеш,
булачка майго жыцьця.

***

я
      п’ю цябе,
ты
      п’еш мяне –

мы    цалуемся,
мы    ацаляемся,

мыстановімсяцэлым.

***

Дні ды тыдні лета,
зыркага
          ці ў роснасьці начэй,
аб’яднаныя суладна, бо сагрэты
цеплынёй
                тваіх
                           вачэй.

Цяжка

Вось ты ходзіш па сваім
  пакоі,
спакойны, рахманы,
                                      шчасьлівы,
а ў гэты самы час
у шафе для вопраткі,
страшна напятая,
нясе трое штаноў
вешалка з драцяным
фіксатарам.
Надоечы ты яшчэ навесіў
на яе
важкія бранебойныя аўстрыйскія джынсы,
якія адны важаць як двое айчынных.
І гэта ўсё вісіць

зацятае
тры дні ўжо
цяжка.

***

панылых панэляў пан,
прыехаў з глыбінь ты Палесься,
а ў вёсцы грамадзіш бур’ян.
Ці хоць напалову пан?

***

Зашмаргай аўтобус
на кіліме веснавым
зялёным.

***

Вёска –
аршыткі дамоў апусцелі.
Золка.
2016

ФРАЗЫ

Цяжкія часы. Бадай што, нічога не застаецца іншага, як застацца
чалавекам.

***

Арган гучыць татальна і фатальна. Усеабдымна і -ахопна. Такое адчуваў толькі, калі ў дрэва побач ляснула маланка, і вымернай стала ўся непераадольная сіла, force major.

***

У фразу “моцныя перажываньні адмоўна ўплываюць на патэнцыю”, калі глядзець вачыма (пасьлядоўніка) расейскага графа Талстоя,  імпліфікаванае адрозьненьне каханьня ад сэксу.

***

З аднаго боку, “як я ненавіджу рэкламу” гэта нармальная фраза. З другога боку, калі гэта было б слушным у дачыненні да ўсіх тэлегледачоў, то яе не паказвалі б. Вось які магутны інструмент аглупленьня я ненавіджу.

***

Лёс ёршыка для ўнітаза выклікае менш жаданьня ідэнтыфікаць сябе зь ім за лёс шчоткі для ботаў або барабаннага вала для замятаньня тратуараў – хоць доля гэтых апошніх на парадак больш жорсткая , а век адпаведна больш кароткі.

***

realpolitik можа прынесьці пальму першынства, але злазіць неяк давядзецца, раней ці пазьней. Дык ці варта дабівацца.

***

Што ў імені маім?

Бяласін так сама натуральны ў Беларусі, як Франсуа ў Францыі.
Але ж Hollandе?

***

У кожным закладзена нешта, звыш чаго ён падняцца ня можа, але і ніжэй коўзацца навошта.

***

Старасьць гэта ўваход  у стратасферу.

***

“К сведению посетителей” гучыць як ”к сведению счетов с посетителями”.

***

не поправ прав, ты прав

СУПЕРКАРОТКАЕ,

або

З АНАЛІЗУ СІНТЭЗ

уве-чары

та-ленавіты

Калом-на

право-охренитель

калом на, правоохренитель

органи-затор

мяг-кость

sur-prise

Rad-losigkeit

 

Прочитано 1701 раз Последнее изменение Пятница, 23 Июнь 2017