Никогда не сдавайся, слышишь, никогда! Даже если все обстоятельства, весь мир против тебя! Никогда не сдавайся!

Дарья Донцова «Букет прекрасных дам»


ek  вк  brest-kult  

VideoHosting 

Васіленка Ганна Іванаўна

VasGanna       Васіленка Ганна Іванаўна нарадзілася ў невялічкай вёсцы Пантусевічы Навагрудскага раёна, Гродненскай вобласці 16.10.1939 года. У 1958 скончыла дзесяцігодку ў гарадскім пасёлку Любча, а потым паехала працаваць на новабудоўлі Сібіры. Было цяжка, але маладосць – гэта рамантыка.
       У 1961 годзе паступіла вучыцца ў Гродна ў культпрасветвучылішча, якое і скончыла ў 1963 годзе. Выйшла замуж, нарадзіліся дзеці: сын і дачка.
       Працавала ва ўстановах культуры. Затым паехала працаваць у горад Нароўля Гомельскай вобласці.
       Вучылася ў Мінску ў інстытуце культуры на бібліятэчным факультэце. Закончыла добра і ўсё жыццё аддала кнігам і дзецям.
       Паэзію палюбіла з дзяцінства, дзякуючы свайму дзядзьку Шоцкаму Аляксею Сцяпанавічу. Ён працаваў настаўнікам і ў хаце заўсёды былі цікавыя кнігі. Дзядзька скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, дзе вучыўся Я. Колас, быў знаёмы з пісьменнікам.
       У г. Нароўлі працавала інспектарам аддзела культуры, а потым загадчыцай партыйнай бібліятэкі Нараўлянскага райкома партыі і супрацоўнічала ў газеце “Прыпяцкая праўда”. Чарнобыльская аварыя заставіла пакінуць дарагі край і пераехаць у г. Брэст.

     Наша мова

Наша мова – чараўніца,
Невычэрпная крыніца.
Мова родная мая,
Размаўляю на ёй я.

Я вяночкі заплятаю,
У Багдановіча пытаю:
“Як нам мову шанаваць,
Вершы добрыя пісаць?”

На Купалу пагляджу
І ў яго для ўсіх прашу:
“Слоў цудоўных дай нам, Янка,
Каб звінела  мова звонка!

І плыла шырокай песняй
Па-над Мінскам, над Арэсай,
Над Сянно і Магілёвам,
І над Брэсцкаю зямлёю”.

Мы завемся беларусы
І жывём на Белай Русі,
Будзем мову вывучаць,
Каб умелі размаўляць.

     Боль души маёй

Мяккаю  травою
Параслі палеткі
Не кранаюць больш іх
Трактары  ўлетку.

Не хаціны ў вёсцы
Проста так, хібары.
А чаму так стала,
Што над вёскай хмары?

Больш няма там кветак,
Параслі былінкі,
Што так разрасліся
Навокал хацінкі.

Гляну я на рэчку
Б’ецца, плача хваля,
Што няма збаўлення
І няма больш рая. 

Пакінуты бераг
Парос асакою,
А пясок гарачы
Не крануць нагою.

Выйду я ў поле,
Дзе жыта шумела,
Цяпер Зямля стогне,
Чакае збаўлення.                      

       ***

Першы подых зімы
Сёння з вамі адчулі,
Сняжынкі ляцяць да Зямлі,
Як да роднай матулі.

Зноў засцеле яна
Дываном белым гоні,
Ціха ляжа сняжынка-краса
На твае на далоні.

Стала белай зямля!
Пакрыліся інеем скроні,
У душы чысціня,
Нібы  там пабывалі анёлы.

       ***

Чароўны краў, дзе сінь нябёс,
Палі, азёры, сенажаці,
Багацце дзіўнае лясоў
Для сталага і для дзіцяці.

Тут возера цудоўнага блакіт
Нас лашчыць цёплаю вадою,
Сонейка ў небе гарыць,
Цалуе, цешыць цеплынёю.

Мая краіна - Беларусь,
Мой край благаслаўлёны,
Як радуеш ты хараством
Наш добры люд працоўны.

 

Прочитано 1092 раз