Никогда не сдавайся, слышишь, никогда! Даже если все обстоятельства, весь мир против тебя! Никогда не сдавайся!

Дарья Донцова «Букет прекрасных дам»


ek  вк  brest-kult  

VideoHosting 

Ростислав Бензерук

          Нарадзіўся  Расціслаў Мацвеевіч Бензярук 27 лютага 1944 года ў в. Стрыганец Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў Брэсцкі дзяржаўны педінстытут імя А. С. Пушкіна. Працаваў настаўнікам мовы i літаратуры, загадчыкам аддзела пісьмаў жабінкаўскай раённай газеты «Сельская праўда».
       Вершы, апавяданні, аповесці нарысы, казкі Расцяслава Мацвеевіча друкаваліся на старонках «ЛіMa», «Звязды», «Чырвонай змены», «Роднага слова», «Бярозкі», «Вясёлкі», «Жырандолі» i інш. Лепшыя творы ўвайшлі ў школьную праграму. Расціслаў Бензярук - сябра Саюза журналістаў i Саюза пісьменнікаў Беларусі,  член клуба “Выток ”, мае 12 кніжак. Піша па-беларуску. Жыве ў г. Жабінка.

Тры свечкі

Адкінем сёння мішуру і хлам,
Паверыўшы, што цяжкасці не вечны,
І разам зойдзем у Гасподні храм,
Перад амбонам тры паставім свечкі:

Перш – за здароўе ворагаў сваіх,
Каб дабрыня адолела ў іх злобу;
Яшчэ дзве –  за сям'ю, за нас саміх,
Каб абышлі няшчасці і хваробы.

Гарыць агонь і растапляе воск,
Цяпер усе памкненнямі адзіны:
І верым, што за нас цярпеў Хрыстос,
І памятаем продкаў і Радзіму.

Спадае з сэрца неймаверны груз,
Сыходзіць мір, святое прасвятленне.
… Маліцеся часцей за Беларусь –
Яе Багацце,
                    Славу,
                                Адраджэнне.

Грэшнік

Прад абразом укленчыўшы святым,
Так і стаіць гадзіну, можа, вечнасць.
 Прывабны твар, з адценнем дабраты.
 Спытаў яго: «Вымольваеш што ты?»
Ён адказаў: «Спакой і чалавечнасць».

Яшчэ спытаў: «Ты вінаваты ў чым,
Што дараваць Гасподзь табе не можа?» –
 «Вялікі грэх. Я меў калісьці чын
I многім – многім мог дапамагчы,
Ды адмаўляў ім і хлусіў бязбожна.

Цяпер на сэрцьі гэты грэх нашу,
I чым далей, тым мне цяжэй, канешне.
У маленні спапяляючы душу,
Хоць сам сабе даўно ўжо не хлушу,
Але памру, напэўна, так, як грэшнік...»

Такое лета – раз ў вякі:
Ані дажджу –  адна спякота,
Дадаў няшчасця і гаркоты
Нам ліпень хворасцю дачкі.

Тады нарэшце зразумеў
 Што век пражыў з душою хама,
I я прыйшоў у лона храма –
Перад Збавіцелем знямеў.

Бы ачышчэнне – пачуццё,
Вакол мяне гарэлі свечкі...
Не для сябе вымольваў вечнасць,
А для дачкі прасіў жыццё.

Вера не можа памерці
Сонца ў зеніце бы хто прыкалоў,
Хмары не едуць здалёку,
Маці – бусліха, акрыўшы крылом,
Дзетак ратуе ад спёкі.

Вяне бульбоўнік, і лубін зачах,
Жыта не спее – “згарае” …
Моляцца людзі, а сум у вачах:
“Можа, бясхлеб’е чакае?”

Хай жа надзея жыве на зямлі!
І памаліцца з усімі
Летам гарачым, каб дождж на палі,
Просяць айца Серафіма.

Моліцца пастыр і словы кладзе,
Быццам зярняты, паверце…
Вера не кіне больш сэрцы людзей,
Вера не можа памерці!

 Дзве лічбы на крыжы
                                                 Памяці Толіка Снітко

 

Няспынна, быццам рэчка, час бяжыць.
Адходзім мы. Дзве лічбы на крыжы.
Яны ўбіраюць цэлае жыцце:
Каханне, здраду, пошук, адкрыцце,
Мароз і дождж, багацце і няўрод,
І час, як пакланяўся ўвесь народ
І чорнае, як ночы, забыцце…

Гэты  свет пакінуў назаўжды
Прыгожым, яснавокім, маладым.
Як сталася, што ў дваццаць тры гады
Цябе не ўратавалі ад бяды?..
У нас у кожнага – свая дарога:
З малітвамі прыйсці да Бога.    

***

Купальскія агні,
Што прашчур паліў, гораць.
Раскідваў час камяні,
Якія трэба збіраць.

На тых вяковых валунах
Збудуем свяшчэнны храм,
Каб заўтра на яве – не ў снах –
Было дзе маліцца нам

І верыць у светлыя дні,
Бо мы – беларускі народ!..
Раскіданыя камяні
Збіраем каторы год.

Верш на развітанне
                                                       Светлай памяці Марыны Бусел

Гэта цяжка, гэта вельмі цяжка –
Развітаннее з блізкімі людзьмі!..
Даўні час: Марына і Наташка
Разам бавяць залатыя дні.

Шчабятухі, парыванняў многа,
Радасных, без слезак з-пад павек…
Кожнаму ў Бога ёсць дарога,
І не знае долі чалавек.

Цяжкасцей, на жаль, было так многа,
Што чарнелі сонечныя дні…
Зараз ТАМ Марына каля Бога
Ластаўкай кружляе ў цішыні.

І ў дажджы, і ў снегавую замець,
У шчаслівы момант і ў журбе
Хай заўседы нам вяртае памяць
Добрыя ўспаміны аб табе!

Прочитано 1310 раз Последнее изменение Четверг, 09 Июнь 2016