Хорошо любоваться метелью из обметенного снегом окошка, чувствуя спиной исходящее от печи тепло.

Ольга Громыко «Верные враги»


ek  вк  brest-kult  

VideoHosting 

Вакула Вера

  Вера Михайловна Вакула родилась в 1953 году в деревне Тонеж Гомельской области. Более 40 лет она работает в библиографом в библиотеке Брестского государственного технического университета. В 2015 вышел сборник её стихов “Рябина под снегом”. Её стихи печатались в коллективных сборниках “И физики, и лирики…”, «Сила слабости», «Жырандоля», газетах и журнале «Бібліятэчны свет”.
   Вера Вакула автор “Гимна Брестского государственного технического университета”, а также “Библиотечного вальса”.

 

 

 

  

       ***
Я занатую гэту восень –
Яе ўсе фарбы і малюнкі:
Бяроз жаўцеючыя косы,
Каштанаў рыжыя карункі.

Я занатую гэту восень –
Няхай мне будуць падарункам
Сцюдзёныя пад ранак росы,
А ўдзень зноў сонца пацалункі.

Я занатую гэту восень –
З ёй у мяне свае стасункі:
Лістоты медзь, блакіт нябёсаў –
Усё ідзе сваім кірункам.

Я занатую гэту восень -
Аддзячу за дары, ласункі,
За цеплыню з ёй нашых зносін,
І поўныя надзеі думкі.

       ***
Зноў восень лашчыцца да ног маіх
Чырвона-залацістаю лістотай.
Прыемным шалясценнем цешыць слых,
Нібыта дзеліцца сваёй пяшчотай.

Люблю яе даверлівы спакой,
Маім вачам глядзець - не наглядзецца.
Красой неверагоднаю сваёй
Уражвае і так кранае сэрца.

Узрушаная  крочу дываном,
Аздобленым яскравым лісцем клёнаў…
Я восень дзякую за шчыры плён,
За вершы, што гучаць чароўным звонам

       Случайная встреча

Случайная встреча – и некуда деться,
А сердце, как маятник… Гулко - тик-так!
Закрыта давно потаенная дверца,
И чувствам наружу не выйти никак.

Возможно, в «той» жизни мы были похожи –
От мысли такой, как от холода дрожь.
Нас дождь разделяет и лица прохожих,
И годы, которых, увы, не вернешь.

Случайная встреча – зачем и откуда?..
Напротив глаза и желанье обнять.
Смотрю снизу- вверх, как на позднее чудо,
А мысли упрямо несут меня вспять.

Я слышу слова, как мелодии звуки,
Их смысл уплывает куда-то за край…
Над нами парит неизбежность разлуки,
А встреча - была ли? Поди угадай…

       ***
Амаль ты незнаёмы мне. Ты - чыйсьці…
Але, убачыўшы цябе ўпершыню
Сваім я думкам не знаходжу выйсця –
Я мару аб табе… і, нават, сню?!

І адчуваю, што хапіла лішку,
Азоранная шчасцем пачуцця.
Ох, каб жа быць мне маладзейшай крышку,
А лепей, каб на цэлых паўжыцця!

Вядома ж, сумаваць няма прычыны,
Я ведаю, што гэта ўсё – міне…
Хачу прысніцца гэтаму мужчыне –
Ды толькі спіць ён моцна й без мяне.

       ***
Агалілі бярозкі свой гнуткі стан,
Сарамліва галінкі схілілі долу.
Захінаюць з апошняй лістоты кафтан –
Хочуць ногі схаваць пад падолам.

Ім дрыготка стаяць так і ўдзень і ўначы,
Туманом шэрым восень ім засціць вочы.
Ветрык дзьме – не жадае ніяк адпачыць,
Ды бярозкі трываюцца моўчкі…

Сніцца ім, што, нарэшце, наступіць зіма…
І мяркуюць яны на конт гэты мудра:
Калі прыйдзе з марозам завея сама –
Прынясе яна белае футра.

       Культурная сталіца Еўропы – 2016

Існуеш у раскошы тых вулачак вузкіх,
Што чаруюць так дойлідствам сярэдневечча.
Непаўторны і казачны Востраў твой Тумскі,
І Катэдра, як помнік рукам чалавечым.

Дзіўнай ратушы дахі, нібыта карункі.
Графа Фрэдра спакойная, гордая постаць.
Побач горада герб, як сакральны малюнак –
Да яго ўсе ідуць - гараджане і госці.

Мнагалюддзе святочнае Рынкавай плошчы,
І фантан, як люстэрка гуляе са светам.
Ў небе крылы анёлаў нячутна лапочуць –
Абаронцаў касцёла Святой Лізаветы.

Ціха Одра цячэ сваім мноствам прытокаў,
Шмат мастоў, што далёкай гісторыі сведкі.
Колькі іх? Палічыць, мабыць, вельмі нялёгка –
Месца польскай Вянецыяй клічуць нярэдка.

Горад помнікаў, гномаў, падзей гістарычных,
Веліч Залы Стагоддзя, цудны Шчытніцкі парк,
Пабудоў старажытных і храмаў гатычных,
Уверх да сонца імкнецца Скайтаўэра гмах.

Горад пабаў, студэнтаў, прыгожых традыцый,
Розных фэстаў, выстаў і ўражанняў моцных.
Нездарма стаў Еўропы культурнай сталіцай –
Ты і сэрца часцінка майго – горад Вроцлаў…

       Макушка лета

Так стремительно зреет рябина,
Наливаясь коралловым цветом.
Солнце, щурясь, лучами длинными
Достает до макушки лета.

Теплый дождь превращается в ливень,
Барабанною дробью изводит,
А в саду распустились лилии,
В ярком танце июль хороводит.

Вновь подсолнухи тянутся к свету,
От грозы отдыхает природа –
Чудо-радуга пёстрою лентой
Зацепилась за край небосвода.

Грома звук отдаляется где-то,
Ветер стих и уснул до поры…
В сарафан разноцветный одето
Лето весело катит с горы.

       Чаканне

Лета скінула з плеч шаліноўку –
З дня на дзень яе свята міне.
Восень шчырай і вернай сяброўкай
Завітае ізноў да мяне.

Мне прылепіць да шыбы паштоўку –
Ліст кляновы, амаль залаты…
І праменьчікам, нібы алоўкам –
Я сумую! – напіша. А ты?

       Роздум

На колькі хопіць сіл імкнуцца жыць

Свой кожны дзень распачынаць, як першы!
Хай год за годам ручайком бяжыць –
За ім паспець магчыма, нават, пешшу.

На колькі хопіць сіл умець чакаць –
Вясну, сустрэчу, позірк летуценны…
Імгненні шчасця кветкамі ўплятаць
У вянок кахання, веры і надзеі.

На колькі хопіць сіл жыццё любіць!
І дзякаваць за гэту шчырасць неба…
Галоўнае, сябе ў ім не згубіць,
А больш нічога, мабыць, і не трэба.

       ***
Белизна больничных стен,
Мысли, порванные в клочья…
Жизнь мне шанс даёт взамен
На дефект в часах песочных.

В ночь ушёл вчерашний день,
Звёзды, словно многоточье…
Ждать чего теперь взамен
На дефект в часах песочных?

Неизбежность, словно плен,
Знать не может сроков точных…
Лишь надежда есть взамен
На дефект в часах песочных!

       ***

Як добра было ў дзяцінстве,
Які быў бялюткі той снег,
Што коўдрай ляжаў на дзядзінцы
Пухнатымі шапкамі стрэх. 

І крыгі на топкім балоце,
Дзе бавілі час мы штодня.
І вельмі прыгожая лотаць –
Цяпер такой, пэўна, няма. 

І поплава водар духмяны,
Ўстрывожаны клёкат буслоў.
І хлеб у ручніку палатняным,
Сунічных палян хараство… 

Мне колькі гадоў ужо сніцца:
Татаў гармонік іграе,
Смакую ваду я з крыніцы,
Валошкі ў жыце збіраю. 

Блукаю ў Купалле па лесе,
Ногі я мыю на ганку…
Была я дзяўчынкай з Палесся,
А стала даўно гараджанкай.

Малая Радзіма.

         6 студзеня 1943 года ў мясцовай царкве
         гітлераўскімі карнікамі былі спалены
         262 жыхары палескай вёскі тонеж,
         што пад Туравам. Сярод іх было 108 дзяцей…

А ці чуеш мяне? А ці помніш?
Хто пяе твае звонкія песні?
Мая родная вёска Тонеж –
Знакаміты куточак Палесся. 

Помню строі твае шыкоўныя,
Кабаты і ў стужках спадніцы.
І гаворку тваю непаўторную,
І Чарніцаву горку з крыніцай. 

Працавалі да сёмага поту,
Вышыванкі насілі ў святы.
І спявалі на лаўках ля плоту,
Ручнікамі ўпрыгожвалі хаты… 

Але кроў у маіх жылах стыне –
Ці ж была гэта воля Боскаю?
Напаткаў цябе лёс Хатыні –
Ты навек стала вогненнай вёскай. 

Я б наогул магла не радзіцца,
Не зрабіць свае крокі першыя,
Не хадзіць у твой лес па суніцы,
Не складаць свае песні і вершы. 

Ёсць у тым выпадковасць дзіўная…
Я ўдзячна ўспамінам матчыным –
Ганаруся маленькай Радзімай!
Засталася яна мне ў спадчыну. 

Праз іспыт ліхалеццяў бурамі –
Ты прайшла – й Бог цябе барані!
Пад мурамі сівога Турава –
Маіх продкаў усіх карані. 

А ці чуеш мяне? А ці помніш?
Год за годам, як пацерак нізка.
Ты ў сэрцы маім, вёска Тонеж,
Ты дзяцінства майго калыска.

Матуля.

Кукавала зязюлечка,
Мне лічыла гады.
Ой, матуля, матулечка,
Захілі ад бяды! 

Калі цяжка на сэрцы –
Бачу я цябе ў сне.
Як па тоненькай жэрдцы
Ты праводзіш мяне. 

Не паклічаш у госці,
Не пагладзіш рукой…
Твая светлая постаць
Дзесьці побач са мной. 

Жыццё рэчкаю льецца –
У радасці і журбе.
Цэлы век, мне здаецца,
Існую без цябе. 

Час зусім не хавае
Позірк твой, твой пагляд.
Як жа мне хапае
Тваіх слушных парад! 

Я жыву і сталею –
За гадамі гады,
А цябе разумею
Больш цяпер, чым тады. 

Дзён мінула нямала,
Ды свядомасць прыйшла
З тых часоў, калі стала
Я матуляй сама… 

Кукавала зязюлечка,
Мне лічыла гады.
Ой, матуля, матулечка,
Зберажы ад бяды

***

Памяць у сэрцы застацца павінна,
А інакш не дарую сабе.
Бацька мой не дайшоў да Берліна,
Але быў ён на той вайне. 

Я б хацела, каб хто расказаў мне –
Перад кім правініўся тата?
У шаснаццаць – ён быў партызанам,
У дваццаць – смяротнік дызбата. 

Пад агнём кулямётных чэргаў.
Пад гарматаў і бомбаў выццё
Ён упаў дзесьці пад Кёнігсбергам –
Лёс пакінуў яму жыццё. 

Успаміны яго турбавалі –
Мы ж не ведалі тую віну.
Бралі Данцыг і бралі Піллау,
Калі дзецьмі гулялі ў вайну. 

Быў з людзей ён асобай пароды –
Лічыцца героем не прагнуў.
Ды, дарэчы, яго ўзнагароды
Былі ўсе высокага рангу. 

Нехта скажа – адным із многіх
Кроў праліш на вайне мой тата.
Так! Дажыў ён да Дня Перамогі!
Не дажыў – да моманту праўды…

Баллада о душе. 

Учитесь слушать собственную душу,
Когда она кричит, зовёт и плачет,
Когда она, приличия нарушив,
Ругается, врагов вам обозначив. 

Умейте обуздать её сомненья,
Обиду, злобу, зависть урезонить.
И важно, чтоб от этого уменья
Зависел наш покой и ваша совесть. 

В душе маяк надежды вечно светит –
Хранит она в себе печаль и радость.
И подлость помогает не заметить,
Порою горечь превращая в сладость. 

Она нас хвалит за дела благие,
За низкие поступки осуждает,
Доказывая нам, что мы иные,
Она, порой нам выжить помогает… 

Учитесь слушать собственную душу –
Она вас пожалеет, не накажет
И выплеснет вам из глубин на сушу.
И тех, кто плавать не умеет даже. 

Она вам к свету путь всегда укажет,
К любви направит праведной дорогой,
Она поступит так, как Бог подскажет,
Но в ней должно быть место и для Бога.

Калядная замалёўка. 

Дзівосны мудрагелісты малюнак
Убачыла на шыбе гэтым ранкам,
Як быццам бы калядны падарунак
Паклаў мароз нябачна за фіранкай. 

Зачараваная на гэты цуд гляджу
І радуюся хараству бясконца,
А ў думках я сама сабе кажу:
“Хай бы пазней сягодня ўстала сонца…”

***

Я гэту восень неяк прапусціла,
Пакінутая творчасці натхненнем...
Кляновы ліст павіс на павуціне,
Ў паветры затрымаўся на імгненне.
 

А потым паляцеў, сарваны ветрам,
Упаў, упрыгожыўшы мазаіку лістоты...
Я час ад часу думаю аб гэтым -
Душу ратую, мабыць, ад ляноты.

***

Так цяжка ад сябе ўцячы -
Дарма вяду я з сэрцам спрэчку.
Яно шапоча мне ўначы,
Што двойчы не ўвайсці ў рэчку.
 

Імкнецца мне дапамагчы -
На гэта маючы падставы.
А ты чамусьці зноў маўчыш,
І да мяне табе ніякай справы.

***

І чаму адбываецца так?
Што прывабныя вельмі звонку
Улетку маюць яны горкі смак –
Арабінавых ягад гронкі? 

Ці ў прыродзе ўсё, як у жыцці?
За свой век – доўгі ці кароткі –
Трэба і горычы шлях прайсці,
Каб адчуць яго смак салодкі?

Бяссонніца.

Так многа страчаных імгненняў,
На жаль, ім болей не вярнуцца.
Яны, як плямы на сумленні,
Пакой даць сэрцу не імкнуцца.
 

Гады праносяцца маланкай,
І не прымусіць іх спыніцца...
Пяе мне вецер калыканку,
Ды марна ўсё, бо мне не спіцца.

***

Стихи журчат во мне весенними ручьями,
Со мною вместе плачут и смеются.
Крещенским холодом, осенними ветрами,
А иногда и впрямь дождём прольются. 

Колдунья-радуга над городом зависла,
Играет солнце в прятки с облаками…
Порой мне кажется, что я рифмую мысли,
А может быть, я думаю стихами?

Рождественская фантазия

Одинокий рождественский вечер,
Снег блестит за ажурным окном.
В ряд стоят фонари, словно свечи,
Воздух тонким прошит серебром. 

В подвенечном сверкающем платье,
Под прозрачной алмазной фатой
Спит зима у мороза в объятьях,
Восхищая своей красотой. 

Для неё – дорогая перина,
Мелкий бисер и жемчуг с небес,
Нежным инеем, как паутиной,
Всё опутал волшебник чудес. 

Для неё он рисует узоры
И искусно плетёт кружева,
Губ касается ласковым взором –
Ждёт, чтоб только она позвала. 

Он её никогда не обманет,
Знает, время такое придёт –
Сядет с ней он в роскошные сани
И в хрустальный дворец увезёт.

***

Я вернулась сюда, где хрустальные росы,
Как слезинки, блестят в изумрудной траве,
Где луна по ночам погулять с нею просит,
Звёзд ковёр вышивая по небесной канве. 

Петухи на заре криком слух мне ласкают,
Из колодца пью воду – нет напитка вкусней!
Я вернулась сюда, где ещё меня знают
И с улыбкой встречают, и считают своей. 

Меня память сюда возвращает упрямо,
Вижу юной себя, лишь закрою глаза –
У калитке в платочке стоит моя мама,
И бежит по щеке незаметно слеза. 

Здесь впервые любовь мне дарила рассветы,
Я парила от счастья на крыльях мечты.
Жизнь красивой была, а любовь – беззаветной,
И казалось, что в мире нет иной красоты. 

Засмотрелась в окно синеокая слива,
Георгины и астры – в плену у стрекоз.
Я вернулась сюда, где могла быть счастливой,
Но меня от судьбы скорый поезд увёз. 

И была ль то судьба, до сих пор я не знаю,
Только жизни дороги меня с ней развели…
Я вернулась сюда, где душой отдыхая,
Вновь брожу по следам моей первой любви.

***

За окном снегом ночь запорошена…
Плед накину и чайник включу –
Я недавно сбежала из прошлого
И обратно туда не хочу. 

Не желаю быть гостьей непрошенной
И упрямо себе я шепчу:
“Я не просто сбежала из прошлого,
Видит Бог – я туда не хочу!” 

Всё, что было в той жизни хорошего,
Вспомню я – и задую свечу,
Но вернуться в забытое прошлое???
Нет! Уже не могу! Не хочу!

***

Звёзды в небе под утро померкли,
С высоты насмотревшись всякого,
Я сегодня увидела в зеркале
Ту, что ночью во сне моём плакала.
 

Столько было в глазах её муки,
Одиночества - целая вечность,
От разлуки и до разлуки
Недосказанности - бесконечность...
 

Мне б её пожалеть, безутешную,
Только чем подбодрить её, Боже?
Ведь сама я такая же грешная
И точь-в-точь на неё похожа.

 

Прочитано 2557 раз Последнее изменение Среда, 23 Август 2017