ek  вк  brest-kult  

VideoHosting 

Виктор Хмарук

ХмраукВиктор Константинович Хмарук родился 27 мая 1965 года в деревне Текаловщина Несвижского района Минской области.

Окончил Белорусский государственный институт народного хозяйства и аспирантуру при Брестском государственном техническом университете. С 1988 года живёт в г. Бресте. В настоящее время работает начальником экономического отдела СП «Санта Импэкс».

Является автором четырёх сборников стихов и лирических зарисовок: «Я пакіну свой цень», «Зёрна», «Ростки», «Соцветия». Увлекается пейзажной фотографией, отдельные фотоснимки представлены в сборнике «Соцветия». Публикуется в литературном альманахе «Жырандоля», в газетах «Літаратура  і мастацтва», “Народная трыбуна”, журналах «Метаморфозы», «Любимая для всей семьи».

Является Мастером-учителем РЭЙКИ и Мастером НЛП (нейролингвистического программирования). 

                  * * *

Цені крыжоў пазіраюць –
Ды жыцця не агледзець…
– Як тут? – нас пытаюць,
Памяць вярэдзяць… 

Хто жывы, хто памёр?
Колькі збожжа каштуе?
Вёска як наспазор,
Хто ў наваколлі пануе? 

Як лес, як рака?
Ці дзічыны багата?
Колькі душ талака,
Як святкуецца свята? 

Я ж стаяў і маўчаў,
Хрысціўся на царкву…
Памяць іх шанаваў,
Апусціўшы галаву… 

                 * * *

Над галавою бездань просіні,
Душа ірвецца ў вышыню.
Халодны ранак, дыханне восені,
Ветрык лашчыць цішыню. 

Срэбрам блішчыць павуцінка,
Шэптам дрэвы гамоняць,
Небыццём вабіць сцяжынка,
Росы званочкамі звоняць. 

Шчыміць сэрца краявід маляўнічы,
Вочы заплюшчу – прачнуцца баюся.
Мяжа жыцця – сон таямнічы.
Сканаю ў чысціню нябёс... Вярнуся… 

                 * * *

Наросхрыст жыву,
Дыхаю вольна,
Руйную мяжу,
Думаю свавольна…

Крыжык нашу,
Мурашку шкадую,
Даравання прашу,
Асабіста дарую…

Шаную свабоду,
Спачуваю бяздольным,
Вызнаю згоду,
Зайздрошчу неадольным…

Люблю і кахаю –
Жыццё пішу. ..
Наросхрыст пражываю –
Значыць, грашу… 

                 * * *

Жніўня апошнія дні,
Акварэлі мінулага лета.
Зорак начныя агні,
Шчасця далёкая планета… 

Вецер змяняецца імкліва,
Бярозам расчэсвае косы.
Вербы хіляцца тужліва,
Перламі рассыпаны росы… 

Сонца лагодна лашчыць,
Цішэй і цішэй наўкол.
Самота душу нашчыць,
Стомлена маўчыць анёл… 

                 * * *

Чырванеюць гронкі рабіны,
Лета беззваротна сыходзіць.
Смуга запаўняе лагчыны,
Восень стараецца улагодзіць. 

Чаўрэюць летнія кветкі,
Хмаркі з поўначы плывуць.
Апусцелі навокал палеткі,
Ветрыкі павуцінкі нясуць… 

Яблыкаў водар духмяны
Асалодаю душу п’яніць.
Мілата. Стаю зачараваны…
Далей спяшаюся жыць… 

                 * * *

Цішыня наўкол,
Лёгкі звон цыкад.
Стомлены анёл,
Мараў зарапад… 

Раніцы прахалода,
Шэпт старых бяроз.
У сэрцы асалода,
Рой былых вяроз… 

Жаданне азірнуцца,
Прыгажосць удыхнуць,
У новы шлях крануцца,
У душу зазірнуць… 

                 * * *

Цэлую ноч без перапынку,
Дождж над вёскаю старою…
Бліскавіцы. Вецер рве павуцінку.
Цёмныя вокны. Вее журбою… 

Гэты дождж, як слёзы людскія,
Галасы нам прыносіць, шукае вытокі.
Твараў прывіды, што нам дарагія,
Стаміўшыся жыць, сышлі ў аблокі…

                 * * *

Быць можа і я старэю –
Пачуцці і думкі кладу на паперу…
Гару, але, мусіць, не грэю –
Філасофіі ў вершах праз меру… 

Ды і зіма ўсё даўжэй і даўжэй –
Цёплыя чаравікі часцей абуваю…
Утульнасць за жаданні даражэй,
Менш ганю, больш спачуваю… 

                 * * *

Жаўцее лісце клёна старога –
Дзён былых каляровы адбітак.
Таемная сцежка, лёсу дарога –
Жыцця няўёмнага цяжкі здабытак… 

Сонечны дзень, бяздонне блакіту,
Спелых яблык водар п’яніць.
Шкада, што час не дае нам крэдыту:
Няўмольна хутка восень бяжыць… 

                 * * *

За што жыццё даруе,
За што жыццё карае,
То ласкаю мілуе,
То ў самоце трымае?.. 

То кажа: не спяшайся,
Тваё цябе не абміне…
То гоніць: завіхайся,
Ды наракай на сябе… 

Круціцца заганнае кола,
Дні нястрымна мільгацяць…
Жнівень. Усё пусцее наўкола.
Восень пара сустракаць… 

                 * * *

Вецер за вакном шамаціць,
Гуляючы ў лісці бяроз…
Зорнае неба, сэрца трымціць –
Мелодыі старых арыёз… 

Аблічча месяца пакой асвяціла –
Не адвесці вачэй….
Зноў бяссонне даніну сплаціла
Натхненню летніх начэй… 

                 * * *

Залаты ранет – водарам –
Напаўняе душу. Цішыня…
Спелы колас – гонарам –
Цешыць вочы. Чысціня… 

Цёплы вечар – хвалямі –
Памяць лашчыць. Зарапад…
Сыпле мары – скрыжалямі –
Адвечнае жыццё. Далягляд… 

Чароўныя канцэрты – цыкад –
Бясконцых начэй. Тлум…
Незваротны шлях – анфіляд.
Подых восені. Сум… 

                 * * *

Разносіць вецер сола
Дзвярных завес.
Жыцця няўмольнае кола –
Маркоты крэс… 

Даўно спусцелі хаты,
Сцежкі зараслі.
Дрэў непраглядных шаты
Палеткі занялі… 

Усё на вачах парахнее –
Нястрымны зварот.
Сэрца ад болю камянее –
Лёсу калаўрот… 

                 * * *

Я ведаю, здаецца,
Што мяне заўтра чакае,
Колькі скрухі застаецца,
Што міне, што напаткае… 

Я ведаю, здаецца,
Як жыць належыць,
Дзе шчасця акенца,
Што душу бянтэжыць… 

Я ведаю, здаецца,
Што такое каханне,
Чаму маўчыць сэрца,
Як балюча расстанне… 

Я ведаю, здаецца,
Што хачу прыдбаць,
А лёс смяецца –
Заўтра можа не настаць…

Я ведаю, здаецца…

                 * * *

Веру – не веру,
Скажу – прамаўчу,
Зорку Венеру
Адшукаць я хачу… 

Зорку Венеру –
Лёсу каханне,
Цудоўную Геру –
Сэнс існавання… 

Думкі, турботы,
Бяссонныя ночы,
Слёзы самоты,
Валошкавыя вочы… 

Бліскучая знічка,
Месяц у вакне,
Сноў чараўнічка
З’явілася мне… 

Пяшчотныя рукі,
Вуснаў цяпло,
Мелодыі гукі,
Лёсу вясло… 

Веру – не веру,
Скажу – прамаўчу,
Зорку Венеру
Адшукаць я хачу… 

                 * * *

Краявіды зімовай самоты,
Вочы прытулку шукаюць,
Студзеньскія дні адзіноты,
Пачуцці ў душы замярзаюць… 

Ветрам выстуджана хата,
Агмень ззяб без агню,
Стыне ў кубку гарбата,
Гадзіннік зыбіць цішыню… 

Калядныя зорныя ночы,
Зноў не заснуць давідна…
Голас чую прарочы:
Выпі сваю чару да дна… 

                 * * *

Жыццё – запаленая свечка,
Пакуль гарыць, нясе святло,
Бясконца людская спрэчка –
Каму дастаецца цяпло?.. 

На каго выпадае пакута –
Свечка цьмее, не гарыць,
А жыццё з’ядае атрута,
Час да скону бяжыць… 

Цень ад агню ў вакне,
Хвіліны азарэння і адкрыцця,
Вышыты ручнік на сцяне,
Трапеча свечка жыцця… 

                 * * *

Судзіць не складана –
Складана не судзіць,
Любіць жыццё аддана,
Самім сабою быць... 

Не заплюшчваць вочы,
Крыўду спраўляць,
Голас слухаць прарочы,
Аддана кахаць… 

Але верачы апантана,
Хвалу Богу пеючы,
Выбіраем жыць складана,
Крыж не па сіле несучы… 

                 * * *

Гарыць агеньчык у вакне –
Снежаньская імжа.
Цень блукае па сцяне –
Цепліцца душа… 

Вецер студзіць цішыню –
Зімы прадчуванне.
Агмень струменіць цеплыню –
Лёсу скрыжаванне… 

Сум адбіваецца ў вачах –
Несуцішная адзінота.
Доўгая бессань па начах –
Пераднавагодняя журбота… 

Усё падуладна стоме –
Думкі надвячорку...
Згасне святло ў доме –
Згасне яно і знадворку… 

                 * * *

Коціцца, коціцца клубочак жыцця,
Да канца расплятаецца нітка…
Кола Сансары, хвіліны адкрыцця –
Розная на смак лёсу акавітка… 

Зваротны шлях, дзверы дахаты –
Да нябеснага бацькі дарога…
Тут не пытаюць: ці маеш дукаты –
Не падкупіць у рай вартавога… 

А можа, і ёсць гэта толькі пачатак,
Не смерць, а душы адраджэнне…
За ўсё спаўна сплачаны падатак –
Выканана зямное прызначэнне… 

                 * * *

Восень сілу набірае –
Замжэла, спахмурнела.
Спеў птушыны заціхае,
Журавіна паспела… 

Галінкі гнуцца да зямлі –
Яблыкаў багата.
Пах узаранае раллі –
Грачынае свята. 

На узлеску вэрнісаж –
Фарбаў караваны.
Жыцця адвечны анталяж –
Хараства і зманы… 

                 ***

Зорачкі ў небе зазіхацелі,
Азёрная гладзь блішчыць.
Цішыня. Берагі апусцелі.
Восень па ўзлесках бяжыць…
Журавы ўначы пракрычалі,
Крыламі ахінаючы рэкі.
А я малюю жыцця пастаралі,
Сны колюць іголкамі павекі… 

                 * * *

Вецер пранізвае сцены,
Комін воўкам вые,
Восень тчэ габелены –
Сукенку шыкоўную шые. 

Дождж бруд змывае,
Зямлю вільгаццю поіць,
Камякі нягод растварае,
Раны ўчарашнія гоіць. 

Лёсу сцежка беззваротна,
Па крузе жыццё бяжыць,
Неба глядзіць журботна,
Душа ў нудзе баліць... 

                 * * *

Срэбрам блішчыць павуцінка,
Кроплі расы хрызантэмы прыгожаць.
Жыцця шчаслівая хвілінка,
Бабіна лета – восень варожыць. 

Апалая лістота жаўцее,
За выганам чарнее ралля.
Сэрца ад радасці нямее,
Душэўныя раны гоіць зямля… 

                 * * *

Вочы заплюшчу
На вонкавы мір,
Спадзяванні раструшчу
Нібы споведзі жвір. 

Думкі скірую,
У сябе зазірну,
Крыўды дарую,
Душу крану. 

Восені слёзы,
Шэрыя хмары,
Жыцця метамарфозы –
Бяскрылыя мары… 

                 ***

Восень. Музыкі гукі.
Шоргат лістоты.
Просінь. Маміны рукі.
Цень адзіноты… 

Дрыготка. Вецер халодны.
Доўгія ночы.
Смутак. Шлях безвыходны.
Голас сірочы… 

Сум. Няздзейсныя мары.
Дні бы аблокі.
Час. Забытыя твары.
Кахання вытокі… 

                 * * *

Белы месяц. Сузор’і санетаў.
Думкі. Душы трапятанне.
Чорныя плямы між светаў.
Небыццё. Жыцця адлюстраванне… 

Пара восеньскага суму.
Пара кветак завялых.
Цені балючага тлуму,
Пачуццяў занядбаных… 

Ціха. Аскепкі восені.
Адзінота ў шчыліны лезе.
Сумна. Неба без просіні.
Сляды на першым снезе… 

                 ***

Каханне стаілася ў нудзе,
Нібы астрог пажыццёвы.
Вецер манатонна гудзе,
Свет мар аднакаляровы… 

Восеньскую смугу не абысці,
Душа знібее ў палоне.
Вузкую кладку не перайсці,
Палова жыцця ў тэлефоне…

Неба дум у клопаце хмурыцца,
Шчымлівыя смуткі не растаюць.
Дзень за днём восень журыцца,
Апалае лісце ў кучы мятуць… 

                 * * *

Лісце апалае клёнаў
Зацерушыла сцяжынку да хаты.
Акалічнасць жыццёвых законаў,
Імгненняў недарэчныя страты… 

Смутак са стомаю ва унісон
Восеньскі матыў выводзіць.
Ад непагоды схавае парасон,
Хто ад адзіноты абароніць?.. 

Пазлы лёсаў не супадаюць,
Мелюць турботы млыны.
Людзі пачуцці хаваюць,
Лістапад тчэ дываны… 

                 * * *

Нашы жаданні між пеклам і раем,
Ёсць асалода, ды страшна грашыць.
Сонца і хмары між небам і краем,
Гады зыходзяць – хочацца жыць… 

Хочам адкрыцца, кажам тайны даверым,
Крычым апантана, але моўчкі, ў душы.
Жывём па канонах, у казкі не верым,
Шлях не знаходзім да каляднае імшы… 

                 * * *

Чым складаней, тым даражэй –
Зацямісты шлях у кожнага з нас…
Крок за крокам, цяжэй і цяжэй
Несці крыж, адлічваць лёсу час… 

Прыйшла зіма, хвіліны расстання –
Горкія слёзы калючае маны…
Белая віхура – прывід кахання,
Далікатныя рукі, чаканне вясны… 

Дай жа, Божа, з дарогі не звярнуць,
Не заблудзіцца, не абшаснуцца…
Жыць – не кнігу перагарнуць…
Жыць, каб не сорамна азірнуцца… 

                 * * *

Наш крохкі сусвет
Пакрыўджаны любоўю…
Цячэ жыцця сюжэт –
Слёзы пасляслоўю… 

Зноў спознены зарок –
Нявера абяцанню…
Час плаціць аброк
Страчанаму каханню… 

Зноў доўгая зіма –
Сцюжы і завеі…
Свабода ці турма –
Марныя надзеі… 

Відаць, бракуе нам
Чароўнай рады,
Веры дзіўным снам,
Боскае прасвяды… 

                 * * *

Лепшай няма ўзнагароды
Далоняў пяшчотных цеплыні,
Вуснаў вішнёвых асалоды,
Мелодый самотнай струны… 

Надзей першага снегу,
Вачэй бяздонных блакіту,
Думак адвечнага каўчэгу,
Вячэрняга неба аксаміту… 

Лепшай няма ўзнагароды
Ведаць: жадана тваё вяртанне…
Там ніхто не шукае выгоды,
Там на дваіх адно каханне… 

                 * * *

Навокал – белая віхура,
Кроплі цяпла ў далонях.
Зімы гучыць партытура –
Час спыніўся ў сутонях. 

Сняжынкі кружаць паволі,
Шануючы кожную хвіліну,
Няма ў іх іншай долі –
Тчэ зіма сабе палатніну. 

Радасці часовы прыпынак,
Не аб‘яць жыцця прыгажосць.
Імаверна, і ў сняжынак
Душа пяшчотная ёсць… 

                 * * *

Колькі сустрэч нам даравана звыш…
Ніхто не ведае… Ніхто не мае змогі
Каханне адагрэць, парушыць неба ціш,
Саступіўшы з наканаванае дарогі… 

Колькі сустрэч загублена бестурботна…
Ніхто не скажа: навошта і чаму?..
Восень дажджамі плача журботна,
Смугою адказваючы смутку свайму… 

Колькі сустрэч абвеяна надзеяй…
Але каму патрэбна душы туга?..
Шчасце не можа быць латарэяй.
Шчасця свайго ты сам слуга… 

                 * * *

Зноў самотна, што ні кажы,
Мабыць так, уладкавана душа…
Розум кажа: “Пастой, не бяжы,
Твае хваляванні – восені імжа…” 

Пэўна, ў гэтым бяром мы навуку,
Не ведаем, чаго апантана шукаем.
Скрозь сілу, прыкрую прынуку,
Як сэнс жыцця самоту абіраем. 

Быць жабраком ці заможным –
Усё адно апынешся на дне.
Будзь хоць панам яснавяльможным –
Няма кішэняў у труне… 

Позняя восень, дождж без упынку,
Шлях абарваўся – куды ісці?
Адна душа не ведае супынку –
Чаго шукаць? Што трэба знайсці?.. 

                 * * *

Кроплі часу – лепшыя лекі,
Лечаць крыўды і жаданні,
Чужую зайздрасць і здзекі,
Пустыя надзеі і спадзяванні… 

Кроплі часу – жыватворны напой,
Маю душу акавітаю пояць,
Развейваюць сум, уздымаюць настрой,
Балючыя раны сэрца гояць… 

                 * * *

Накрапвае восень халодным дажджом,
Стары клён стаіць асірацелы,
Думкам не сагрэцца пад плашчом,
Дрэвы агаляюць свае целы… 

Гронкі рабіны чырванню ірдзеюць,
Блішчыць павуцінне на плоце старым,
Вуглі няспешна ў вогнішчы цьмеюць,
Па полі клубамі сцелецца дым… 

Успаміны цяплом душу ўсцешылі:
Матчыны вочы, бацькава ўсмешка...
Нізкія хмары час прыспешылі,
Сонейка не відаць з-за ўзмежка… 

                 * * *

Добра кахаць і быць каханым,
Добра верыць і з вераю жыць,
Быць сабою, сваім марам адданым,
Жыццё не азіраючыся пражыць… 

Жыццёвае кола ад восі свабодна,
Бяжыць, паспешна, само па сабе.
Добра, што можна спыніцца заўгодна,
Ведаючы, што дзесьці чакаюць цябе… 

                 * * *

Спаленых пачуццяў прывідныя міражы,
Выявы ў каляровых снах...
Навошта цела, калі няма душы,
Калі пустэча стаіць ў вачах? 

Дажджлівая восень ці халодная зіма –
Уляганні крыўд старых балючы...
Навошта сэрца, калі агню няма,
Калі ў далонях холад калючы? 

Плывуць аблокі, гады парахнеюць,
Ад цяжкае працы стаміўся анёл…
Навошта пожадзь, калі жаданні цьмеюць,
Калі абыякавасць да ўсяго наўкол? 

Рака жыцця, хвалі дні паглынаюць,
Хвіліны асалоды, вечнасць быцця...
Навошта жыць, калі цябе не кахаюць?
Навошта жыць, каб памерці без жыцця? 

                 * * *

Што сказана, то сказана,
За нас даўно прадказана,
У кнізе лёсаў прапісана,
Рукою Творца напісана. 

Што сабе супрацівіцца?
На нас ніхто не дзівіцца,
Нас ніхто не сурочыць,
Бо са сцежкі не збочыць. 

Каму гэта патрэбна,
За грошы ці дарэмна,
Што каму даказваць?
Перад сабой жа адказваць… 

                 * * *

У кожнай свечкі свая душа,
Вера, любоў і спадзяванні,
Малення шчырага памжа,
Сэрца сакральныя жаданні. 

У кожнага полымя свой лёс,
Час адпушчаны на гарэнне,
Іскра, што дараваў Хрыстос,
Надзея грахоў пазбаўлення.

У кожнага свой душэўны нарыў,
Слёзы раскаяння і забыцця,
Страх граху, натхнення парыў.
Можа, гэта і ёсць сутнасць жыцця… 

                 * * *

Зорак яркі бляск
Рассеяўся, патух.
Хваляў ціхі пляск –
Месяцовы круг… 

Дзён доўгіх карагод –
Мараў спадзеў.
Ноч на зыход –
Птушыны спеў… 

Святло ў вакне –
Пачатак турбот.
Цень па сцяне –
Люстэрка журбот… 

Надзею пакіну –
Шчасця мастак.
Перамагу ці згіну –
Лёсу жабрак… 

                 * * *

Кожны зялёны ліст
Восенню пажаўцее,
Лёсу свайго аптыміст
Фаталізмам захварэе. 

Жыццё не чакае,
Не любіць загадваць,
Не варта на “пачакае”
Сёння адкладваць… 

Вядома, свет люты,
І мы - не святыя,
Хоць абіраем пакуты,
Як тыя сляпыя… 

                 * * *

Ціхая музыка, чароўныя гукі,
Кранаюць клавішы жаночыя рукі.
Напоўнены свет жаданнем спазнання,
Цяплом далоней нашага спаткання. 

Дождж за вакном, музыка восені,
Вочы заплюшчу – бездань просіні.
Душа няўмольна імкнецца лятаць,
Імгненні пяшчоты не адпускаць. 

Кружаць галаву рэчаісныя сны,
Боскае натхненне, подых вясны.
Вусны кранаю, пошапкам шапчу:
“Я цябе кахаю… Я цябе хачу…” 

Кава астыла, прыйшла рэчаіснасць:
Я ў пакоі адзін – няўмольная існасць.
Вецер халодны выстудзіў хату,
З мрояў прагнаўшы нездабытую страту… 

                 * * *

Ззяннем месяца неба азорана,
Ценяў гуляючы маскарад.
Цёплая ноч Творцам падорана,
Несціханыя спевы цыкад. 

Белыя росы, трава ўзмакрэла,
Зёлак пранізлівы пах.
Адзінокая знічка хутка згарэла,
Надзеі акрэсліўшы шлях… 

                 * * *

Час – злодзей умелы,
Употай жыццё крадзе.
Яблык падае паспелы,
Восень услед ідзе. 

Кружаць буслы высока,
Павуцінка расою блішчыць.
Здаецца, мяжа далёка.
Азірнуўся: далей трэба жыць... 

Жнівень. Знічкі начныя,
Час прыпыніўся наўкола,
Нівы стаяць залатыя,
Круціцца жыццёвае кола. 

Час – злодзей умелы… 

                 * * *

Жнівень. Нядзельны ранак.
Да Бога ў храм спяшаю.
Пачуцці, як ланцугі кайданак.
Меркаванні ў сэрцы хаваю… 

Пастаўлю васковую свечку,
Ніхто, як яна, мне не дапаможа:
Супакоіць, разважыць спрэчку,
Душу вылечыць зможа… 

Няма больш надзейнага лячэння:
Глядзець на агонь і маўчаць…
Маліцца, атрымаць прабачэнне,
Сумленна жыць і кахаць…

                 * * *

Ёсць тое, што звыш,
Што ўсцешвае вока:
Празрыстае раніцы ціш,
Блакітнага неба павалока.

Ёсць тое, што свята,
Што сэрца грэе:
Позірк, духмяная гарбата,
Травень пяшчотаю зелянее.

Ёсць тое, што шчасце,
Што нараджае каханне:
Еўхарыстыя прычасце,
Двух душ паяднанне.

Ёсць тое, што звыш…

 

* * *

Пяшчотная раніца,
Сонная цішыня.
Ноч беспасажніца,
Вуснаў цеплыня.

Будучыні крокі,
Песні заранак.
Белыя аблокі,
Пунсовы світанак.

Моцная кава,
Глупства пакункі.
Кахання выява,
Таемныя думкі.

Стрэлкі па крузе
Жыццё падганяюць.
Жаўранкі ў лузе
Вясну аклікаюць…

 

* * * 

У бурштынавых каралях
Месяц плыве сарамлівы.
Святло ў нябесных далях,
Шлях жыццёвы імклівы…

Бестурботнасць цьмянее скокамі,
Зоркі дашчэнту згараюць.
Небасхіл вымяраю крокамі,
Думкі бясплодныя знікаюць.

Лёс – як зорная сцежка –
Ад краю да небакраю,
Памяці маёй мярэжка –
Радасці, шчасця, адчаю…

 

* * *

Птушыныя спевы –
Музыка вясны,
Кахання спадзевы –
Каляровыя сны.

Сэрцам святлею –
Надзеяй жыву,
Душою цяплею –
У аблоках плыву.

Прагна ўдыхаю
П’янлівыя пахі,
Крыўды хаваю,
Руйнуючы гмахі.

Жыццёвыя пакосы –
Мазайкі складаю,
Даверыўся лёсу –
Малітвы чытаю…

 

* * *

Жыццё, як імгненне,
Дзе ты – пустэльнік…
Хвіліны натхнення –
Роспачы ўдзельнік…

Жыццё, як малюнак,
Дзе ты толькі рыска…
Лёсу падарунак –
Бацькоўская калыска.

Жыццё, як мелодыя,
Дзе ты толькі нота…
Шляху рапсодыя –
Восеньская маркота…

Жыццё, як рака,
Дзе ты – ручаёк…
Вастрыё клінка –
Журбы намёк…

Жыццё, як сон,
Дзе ўсё толькі сніцца…
Скон – званіцы звон,
Божая правіца…

 

* * *
Сцежкаю сноў ты прыйшла да мяне,
Хоць на двары непраглядная ноч,
Светлым ценем праслізнула ў вакне,
Душу апаліла ззяннем сініх воч.

Ты ціха сядзела на крэсле ў кутку,
Хвалі надзей стваралі спакой,
Пачуцці і думкі бы ўпадалі ў раку,
Цяплом напаўняючы халодны пакой. 

Хвіліны цяклі, маўклівасць вітала,
Парушыць яе вышэй маёй сілы,
Ты ўсміхнулася, ціха прашаптала:
“Па вачах мяне знойдзеш, мілы…” 

 

* * *

Дастану свечку. Рана цямнее.
Зноў адзін. Дождж імжыць.
Нізкія хмары. Душа парахнее.
Трапеча полымя. Спяшаецца жыць.

Духмяная гарбата. Філіжанка пустая.
Думкі далёка. Праўдзівая хлусня.
Запаветныя мары. Надзея скупая.
Супыніцца хачу. Душыць цішыня.

Тэлефонны званок. Скупое выслоўе.
Апраўданне сябе. Чужыя грахі.
Мінулага цені. Радкоў мнагаслоўе.
Позняя восень. Заблытаныя шляхі…

 

* * *

Плот павалены ў двары,
Па калена крапіва.
Занядбаны сад стары,
Няскошаная трава…

Дзе ж цяпер твой гаспадар? 
Што, забыўся пра цябе? – 
Жыццё ж гартае каляндар, 
Учынкі адбівае на сабе…

Нам усё часу не стае: 
Справа справаю паганяе, 
А ў садзе салавей пяе, 
Гаспадара зямля чакае…

З сумам вёска глядзіць,
Бо ў чым сады вінаваты?.. 
У скрусе сэрца баліць – 
Вачамі глядзяць пакінутыя хаты…

 

* * *
Зноў чаромха белая
Холад праракае,
Шчасце маё цьмелае
Воблакам знікае...

Імкліва расцвітаюць
Дзьмухаўцы ў полі,
Салаўі спяваюць – 
Мары лепшай долі…

Зелянеюць травы,
Сонца душу лашчыць,
Травеня выявы – 
Радасць сэрца нашчыць…

* * *

Маё каханне – воблака ў блакіце,
Плыве невядома куды…
Пачуцці і захапленні ў дэфіцыце, 
Мінаюць гады ў рады…

Ці лёс… Ці не час… Хто тут ведае? 
Што цешыць надзею дарма?.. 
Вецер халодны хату наведвае, 
Нібы за акном пачалася зіма…

Скарацечна жыццё, заганнае кола, 
 Шлях ў чорна-белых палосах...
Вочы глядзяць, але пуста наўкола,
Ні тэрмін сустрэчы ў нябёсах...

 

***

У нябёсы ўзлятаю,
У далечу гляджуся,
I дарогу вяртаю
Да сваёй Беларусi.,
Дзе на крылах маленства
Я ў аблоках спазнаў
Родных зор верхавенства,
Дзе каханне спаткаў…

***

Як мала трэба для жыцця,
Каб быць вясёлым і шчаслівым,
Каб весне дыхала зямля,
І называў цябе хтось мілым.

Каб не шукаў ты дзень і ноч
Свайго кутка, яе прызнання
І глыбіню тых сініх воч,
Што прынясуць табе каханне.

*   *   *

Черёмухи запах пьянящий,
Трели соловьёв на рассвете,
Ветер с отчим домом роднящий –
Место лучшее на планете...

Здесь грусть, как дуновенье,
Скрип калитки, незримая тень;
Здесь глаз и души упоенье,
Звёздная ночь, солнечный день...

Здесь благодать поселилась,
Стороной проходит мгла,
Радость на ладошке вместилась,
Зелёной травой проросла…

Я с этим местом сроднился,
Но чаще во сне прихожу;
Всё кажется, что оступился,
Иль в полях, заблудившись, брожу…

***

Мы здесь, наверное, иные,
Чем в жизни. Глядя в монитор
Чуть отрешённей. Неземные,
Живём судьбе наперекор.

Здесь не боимся оступиться,
Здесь не боимся потерять,
И в образ заново влюбиться,
И снова от него сбежать.

Мы здесь, наверное, иные,
Играем роль, чертим сюжет…
Что истины здесь прописные,
Где в нашей воле мрак и свет!

Мы здесь, наверное, иные…

 *   *   *

Любовь, законы притяженья...
Ощущение тепла, яркого света.
Вспышка огня, углей тленье...
Тёмные ночи, блики рассвета.

Холодный кофе, часы спешат...
Тишина, как наказанье.
Тучи, мир к земле прижат...
Дождь, запоздалое пониманье.

Лобовое стекло, прозрачный экран...
Титры чёрно-белые, кино.
Колющая боль от невидимых ран...
Мысли, как костяшки домино.

Поворот, дорога по кругу без конца...
Груда кирпичей, строишь, разрушаешь.
Внутренний голос, как совет мудреца:
"Цени, что есть получишь, что желаешь"…

***

Мы притягиваем счастье,
Коль оно у нас внутри.
Если на душе ненастье –
Ты не подходи к двери.
Мы притягиваем радость,
Если радостью живём,
Ощущаем жизни сладость,
Хвалу Богу воздаём.
Ну, а коль внутри обиды -
Быть обиженным не раз,
Стороной пройдут флюиды
И улыбка милых глаз.
Отражением Вселенной
Мир внутри тебя живёт...
Не жалей монет разменных,
Что посеял – то взойдёт…

***

Женщина из тени,
Женщина из грёз...
Высокие ступени,
Кто тебя вознёс?

Луч рассвета,
Шёпот листвы...
Женщина из света,
Женщина из наготы…

Женщина из слов,
Женщина из идей...
Холодных ветров,
Тёплых дождей…

Краски маскарада –
Осени ворожба...
Женщина – отрада,
Женщина – судьба…

***

Ветер облаком прилетел –
От одиночества устал…
Оторвав от суетных дел,
О своей любви прошептал…

Говорил, что давно влюблён
В её стан и чистоту души,
Её волосы – белый лён,
Глаза – звёзды в ночной тиши…

Её голос – журчание ручья,
Походка – полёт облаков…
И, знаешь, мы просто друзья
Без обетов и пустых слов…

С ней хорошо просто молчать
Или смотреть, как горит заря…
А ещё, она умеет прощать,
Когда я улетаю, ничего не говоря…

Хочешь, я познакомлю с ней,
Мы будем трое встречать рассвет,
И до скончания наших дней
Буду другом, хранящим любви обет…

 *   *   *   

Густо падает снег –
Слёзы на ресницах…
Быстротечен жизни бег –
Мысли на страницах…

Ветер с силой налетел –
Надо торопиться…
Суета, блеф важных дел –
Не остановиться…

Ворон хрипло прокричал –
Плохая примета…
Видно кто-то жить устал,
Не найдя ответа…

Небо застит пелена –
Тучи потянулись…
Неподъёмная цена –
Желания столкнулись…

Путь в снегу не отыскать,
Что пургу винить…  
Кто-то учит нас мечтать,
Ну а кто-то жить…

Непредсказуема судьба –
Улеглась метель…
Рождественская ворожба –
Январская капель…

***

Осень мокрыми шагами
Прошлась по полям и лугам,
Тропинки устилая лепестками
Опавших роз к твоим ногам.

Грустные звуки ночные,
Дождь да ветер в окно,
Мысли кружатся слепые,
Стучатся о тёмное стекло...

Им бы хотелось пробиться
К небу и облакам,
В дела мои воплотиться,
Не размениваясь по пустякам.

Ты уедешь или вернёшься,
Стук дождя или шёпот берёз,
В осень, как сказку окунёшься
Женщина из мира грёз…

 ***

Вдыхая объятия,
Глядя в грядущее,
Мы выдыхаем проклятия,
Не видя сущее…

Она говорила,
А он молчал...
Она ждала,
А он устал...

Она хранила,
А он забыл...
Она ценила,
А он так жил...

Она не верила,
А верил он...
Она уверила,
Что это сон...

Она уснула,
А он проснулся...
Она ушла,
Он не оглянулся...

Вдыхая объятия,
Глядя в грядущее
Мы выдыхаем проклятия,
Не видя сущее…

 ***

От зажжённой свечи
Блики играют…
Душу греют лучи,
Обиды сгорают…

Длинная ночь,
Время застыло…
Выброшу прочь
То, что отжило…

Дорожкой пунцовой
Забрезжил рассвет…
Месяц подковой,
А счастья всё нет…           

***

Ночь осенняя длинна –
Стук дождя, да шелест листвы…
Бокал недопитого вина…
Прожитых дней – обрывки канвы…

Грустные думы, нет им конца,
Ветер шумит, не утихает…
На тонкой нитке два кольца,
Пламя свечи бабочкой порхает…

Снова во сне душа улетала,
Чтоб отыскать, что я потерял,
Она от одиночества устала,
День и ночь искать тот идеал...

Чувства листвой облетели,
Ветер умчал засохшие слова...
Зябко в холодной постели,
Не хватает чуть волшебства…

***

Ветер осенних сюит
Печали воздаёт хвалу,
Мелкий дождь моросит,
Листья липнут к стеклу...

В вечерней мгле,
Суетясь и греша,
В мыслях о тепле
Теряется душа...

Я у ветра просил:
"Печаль унеси"…
Он меня же корил,
Смеясь: "Отпусти..."

У любви нет границ –
По рукам не связать...
А истлевших страниц
Уже не переписать...

Вот и ночь опустилась,
Река у истока...
Любовь заблудилась –
Зябко ей, одиноко...              

***

Мир наш полон красок
Голубых, зелёных,
Жёлтых, белых, красных,
Грустных и весёлых.

Я затушую краски
Серые да чёрные,
Жизнь ведь лучше сказки –
Говорят влюблённые…

***

Тихое течение
Времени и слёз,
Незримое влечение
Наших губ и грёз.
Дуновенье ветра,
Ласточки полёт,
Кисть твоего мольберта,
Грустиночки налёт…
Осознанье виденья
И – вне бытия –
Небесное предвиденье:
Я и ты, ты и я!

***

Глухо ухает сова
На опушке леса.
Жемчужная трава,
Туманная завеса...

Солнца беглые лучи
Осеннее утро венчают.
Паутинку ткут ткачи,
Ветру судьбу вручают...

Запах хвои и грибов,
Осины ярко багряны.
Величавый шум дубов,
Брусничные поляны...

Я шагаю по тропинке,
Боясь нарушить тишину.
Собирая радость по крупинке,
Мудрость превращая в седину...

***

Ветер осенних сюит
Печали воздаёт хвалу,
Мелкий дождь моросит,
Листья липнут к стеклу...

В вечерней мгле,
Суетясь и греша,
В мыслях о тепле
Теряется душа...

Я у ветра просил:
"Печаль унеси"…
Он меня же корил,
Смеясь: "Отпусти..."

У любви нет границ –
По рукам не связать...
А истлевших страниц
Уже не переписать...

Вот и ночь опустилась,
Река у истока...
Любовь заблудилась –
Зябко ей, одиноко...                           

 *   *   *

Счастье, рок, судьба –
Для кого-то доля…
Неподъёмная сума,
Ветра в поле воля…

Поражение, успех –
Счастливый случай.
Благословение, грех,
Гармония созвучий...

Движение, покой,
Роза в хрустальной вазе,
Дымка, морской прибой,
Смысл жизни в одной фразе…

Семья, глаза любимых,
Чашка кофе, поцелуй,
Жажда знаний неутолимых,
Созвучие душевных струй…

Выигрыш, маленький каприз,
Серебряный дукат,
Нежность, тёплый бриз,
Один на двоих закат…

Чувства, новые мечты,
Уютный тёплый дом.
Стук в дверь, милые черты,
Двое под одним зонтом…

Прощение, душевный разговор,
Радуга, неба голубизна.
Жёлтой листвой укрытый двор,
Надежда, поздняя весна...

Молчание, ощущение бытия,
Рассветный луч, благая весть.
Глоток воды, прохлада ручья,
Счастье – то, что мы есть…

*   *   *

Равнодушия река
Уносит воды.
Пожелтевшая листва –
Чернильные разводы...

Мысли ёжатся в комок –
Чувствам одиноко.
В окошке тусклый огонёк –
Высохла затока...

Не объять и не сдержать –
Утекает время.
Остаётся лишь прощать,
Сетуя на бремя...

*   *   *

Ночь-завеса скрыла тайны,
Мысли, чувства и слова...
Встречи в жизни не случайны –
Во всём частичка волшебства...

Судьба-талан сулила счастье,
Радость, нежность и тепло...
Пришло дождливое ненастье –
В лодке сломалась весло...

Эос-утро – зари свечение,
Ожидание, надежда и мечта...
В дом пустой возвращение –
Души уставшей нагота…

*   *   *

Отказавшись быть безликим,
Бездельничать, в окно глядеть,
Каждый может стать великим...
Стоит только захотеть!

И не надо быть мудрёным,
Глаголы, путая с наречием,
Слыть великим просвещённым,
Во всём ища противоречия...

А нужно просто любить,
Душу наполняя светом,
Радость людям дарить,
Не доставая  их советом…

*   *   *

Из глаз слёз река –
Яблоневый цвет…
Замки из песка –
Малиновый рассвет…
Лягушечьи псалмы –
На воде круги…
Зелёные холмы –
Несмелые шаги…
Светлый лик лица –
Радости торжество…
Послание творца –
Милое божество…
Нежные слова –
Ветра дуновение…
Кружится голова –
Садов цветение…             

*   *   *

Чувства – дождевая вода.
Капли – сладкие слёзы.
В небе облаков череда –
Первые майские грёзы…

Ветер – души порывы.
Страхи – молний блики.
К смирению призывы –
Чаек несмолкаемые крики…

Радость – аромат сирени.
Радуга – к счастью путь.
Я снова мощу ступени –
Постигая жизни суть…

*   *   *

Как научиться парить в небесах,
Странствовать ветром по свету?
Тихо в смирении жить, как монах,
Созвучным быть вере и обету…

Как научиться просто любить,
Чистой водою в ручье струиться,
Непонимания горечь простить,
Просто в любви раствориться?

Как научиться верить и ждать,
Ростком из земли прорастая?
Белой росой по утрам выпадать,
О жизни другой не мечтая…

Но на дворе еще серая мгла,
Время уходит, день прожит.
Река-жизнь уносит обломок весла,
Ветер холодный душу тревожит…

*   *   *

В сердце холод проник –
Будто пуля обожгла,
Образ прошлого – двойник
В отражении стекла.

Разлуки жёлтые цветы,
Пряных духов аромат,
Ощущение пустоты –
Солнца вечерний закат.

Удаляющиеся шаги,
Поворот ключа,
Возвращённые долги,
Догоревшая свеча.

И вот один опять
В пустое окно смотрю,
Как я устал мечтать,
Одиноко встречая зарю…                     

 *   *   *

Дуб одинокий ветки раскинул,
Опушку леса охраняя,
Будто душу свою он покинул,
Бежал от любви из рая...

Его стройные теперь не волнуют  берёзы,
И сосны по ночам не скрипят,
И ели не льют тягучие слёзы,
И осины о красках не скорбят.

Ему лишь милы ветер да вьюга,
Бескрайний простор впереди.
Жаль, что нет рядом  верного друга,
Да докучают снега и дожди.

Дуб понимает: жизнь – это радость,
И пусть он теперь одинок...
Завтра, вкусив любовную сладость,
Прошлое уйдёт в песок…                        

*   *   *     

Мне звёздное небо приснилось –
Сияющих алмазов россыпи,
И как будто душа там очутилась,
Совершая несмелые поступи...

Словно по краю мироздания
Я проплывал над землёй,
В свете ярких звёзд мерцания
Любовался утренней зарёй...

Я слышал мелодии звуки,
Пение птиц, плеск волны...
Где в стиле театра кабуки
Отплясывал диск луны…

Я чувствовал тепло руками,
А сердце неистово билось,
Понимая, там, за облаками,
Много таких душ заблудилось…

 

 

Зорка каханая
(песня)

 

Дзе згубілася ты, мая зорка каханая,
Ні ноччу, ні днём нідзе не відаць.
Маркотна і горка, неба бы цьмянае.
Дзе, скажы, мне цябе адшукаць…
Маркотна і горка, неба бы цьмянае.
Дзе, скажы, мне цябе адшукаць…

 

У жоўтым убранні бязмежныя далі,
Лёс хуткабежны – восені час.
Круціцца кола, і жыццёвыя хвалі
Нясуць і нясуць, не пытаючы нас.
Круціцца кола, і жыццёвыя хвалі
Нясуць і нясуць, не пытаючы нас…

 

Апусцела зямля на бацькавым полі,
Зарасла забыццём, няма і мяжы,
Але вочы твае не забыць мне ніколі,
Рук цеплыню і пяшчоту душы.
Але вочы твае не забыць мне ніколі,
Рук цеплыню і пяшчоту душы…

 

Хочацца мне да цябе прытуліцца,
Разам журыцца і разам спяваць,
Болей ніколі, каб не разлучыцца,
На адным рушніку ў царкве нам стаяць.
Болей ніколі, каб не разлучыцца,
На адным рушніку ў царкве нам стаяць…

 

У далеч цячэ рака паўнаводная,
Я яе папытаю, я па ёй паплыву.
Ты зорка мая, каханая, родная,
За цябе я малюся, для цябе я жыву.
Ты зорка мая, каханая, родная,
За цябе я малюся, для цябе я жыву…

 

Кружаць буслы над родная вёскаю, 
Клічуць і клічуць за сабою ляцець,
Над бацькавай хатай, над нашай бярозкаю,
Слёзы ў вачах, ніяк не сцярпець…
Над бацькавай хатай, над нашай бярозкаю,
Слёзы ў вачах ніяк не сцярпець…

 

Дзе ж згубілася ты, мая зорка каханая,
Ні ноччу, ні днём нідзе не відаць.
Маркотна і горка, неба бы цьмянае.
Дзе, скажы, мне цябе адшукаць…
Маркотна і горка, неба бы цьмянае.
Дзе, скажы, мне цябе адшукаць…

 

*   *   *

У кожнай восені свая краса,
Свае каралі, свае карункі…
Блішчыць дыяментамі раса – 
Час атрымліваць падарункі…

Час зразумець, што ты пасеяў,
Што ўзышло і плён дало,
Праз рэшата лёсу, што прасеяў,
Што ў небыццё адышло…

Час падлічыць, што ты здабыў,
Па завулках лёсу блукаючы,
Каго знайшоў, каго згубіў,
У праклёнах і выбачаючы…

Восеньскі вецер дзьме ў твар,
Наперадзе новыя ўздымы і штылі…
Неба пазбавіцца чорных хмар, 
Лёс рассудзіць, што казкі, што былі…

*   *   *
Плывуць аблокі нізка-нізка
У непрагляднай вышыні.
Я ведаю: ты дзесьці блізка,
За заваротам цішыні.

Я ведаю, кожны з нас шукае
Скрыжаванне шляхоў.
Дождж назаўсёды змывае
Сляды ўчарашніх грахоў.

Я ведаю, мы будзем разам – 
У маёй руцэ твая рука. 
Не будзе месца і паразам,
Бо не стрымаць лёсу вітка.

Толькі цень твой непрыкметны
Дакучае зноўку снам.
Ты - мая мара, цуд несусветны, 
Дрэнна паасобку нам.

Плывуць аблокі нізка-нізка
Ў непрагляднай вышыні.
Я ведаю: ты дзесьці блізка,
За заваротам цішыні.

 

* * *

 

Давайце слухаць цішыню,
Заплюшчваючы вочы,
Глядзець з надзеяй у вышыню
У абдымках зорнай ночы…

 

Давайце будзем гаварыць
З усмешкаю на твары,
Не баяцца шчыра жыць,
І спраўдзяцца ўсе мары…

 

Давайце ўсім сэрцам кахаць…
Што можа лепей быць?
Каханым памылкі дараваць,
На аблоках у далеч плыць…

 

Давайце сабой заставацца,
Ні перад кім не выдыгаць.
З азначанага шляху не вяртацца,
Каб і на споведзі сябе паважаць….

 

* * *

 

Халодны дождж па шыбах
Шротам сыпе няспынна – 
Вострым нажом па жылах
Частуе душу негасцінна.

 

Толькі цень адзінока па хаце
З вакна да вакна блукае,
Каб дамовіцца аб аплаце
Мяне ў пакоях шукае.

 

Самотна. Душа скалела.
Пад коўдраю не сагрэцца.
Доўгая ноч бы анямела
Жалем напоўніла сэрца.

 

Свечка і тая згасла ад суму,
У сподак воскам сцякла.
Не дастала сілы пазбавіцца тлуму,
Згусцела навокал імгла.

 

Новы дзень. Новая споведзь
Сумоту з воч спудзіла.
Пробліскам сонца мовіць – 
Надзею ў душы нарадзіла.

 

*   *   *

Палітра восені наўкол:
Змоўклі пошчакі птушыныя,
Зжатыя нівы, шэры дол, 
Плывуць дываны павуцінныя.

Туманы, як занавескі,
На сцежцы ў лясных варот,
Чырванню вышыты прылескі,
На балоце шапоча чарот.

Празрыстае паветра бароў,
Пах грыбоў нібыта п'яніць. 
Водар яблыневых садоў
Над ваколіцаю стаіць.

Хочацца хаця б у снах
На гадзінку туды завітаць,
Дзе ўюноў мы лавілі ў вірах
І на золку клаліся спаць.

Дзе ад радасці вочы свяціліся,
На крылах шчасце плыло.
Туды, дзе мы нарадзіліся,
Дзе першае каханне прыйшло…

 

* * *

 

Вострымі кроплямі дажджу нуда
Мелодыю смутку па страсе адбівае.
Бязвольна цячэ ў нябыт вада,
Уляганне крыўды ў душы пакідае.

 

Звініць безупынку далёка званіца,
Не супакоіцца віхура за вакном.
Ценем па хаце блукае чараўніца – 
Вядзьмарка, што завалодала сном.

 

Зноў ад холаду не магу сагрэцца,
Нібы ў віры розныя думкі кружаць.
Відаць, ад неразумення коле сэрца.
Вось толькі музы слушна служаць.

 

Круціцца безупынна лёсу вось – 
Адзінота наканавана на крыжы.
Вецер прадзьмухвае наскрозь,
Не схавацца. Праліўныя дажджы…

 

* * *

 

Восеньскі дождж замарозіў
Далікатныя словы твае,
Вецер лісце пазносіў,
Вось і цяпла душы не стае…

 

Твае вочы ад суму патухлі.
Парчоваю стужкаю рака
Цячэ. Надзеі і травы пажухлі, 
Акалічнасцяў стаўся слуга.

 

Пад шатамі галін самотна
Альтанка развітання стаіць.
Крыўдна. Холадна. Гаротна.
Час, як пясок, у прочкі бяжыць.

 

Зваліліся кроплі барвовыя,
Вісець змарыліся, нябось.
Цішыня. Пачуцці новыя
Душу працялі наскрозь.

 

Цень у люстэрку крыніцы,
Водар валасоў п'яніць.
Каханне. Надзей паланіцы.
Твая выява ў вачах стаіць…

 

* * *

 

Ноч глушэй і глушэй,
Вецер па стрэхах гуляе.
Не заплюшчыць вачэй,
Погляд існасць шукае.

 

Раскідаў валацуга думкі,
Яны ў роспачы кружаць,
Плятуць цьмяныя карункі,
Сілам змрочным служаць.

 

Дождж у шыбы пагрукаў
Кроплямі спадзявання,
Мелодыяй дзівосных гукаў,
Надзеяй на выратаванне.

 

Раніца. Сонца зірнула з-за хмар,
Вецер разносіць палае лісце.
Новы дзень мітусні, турбот і мар,
Шлях цярністы да выйсця.

 

Прочитано 4702 раз Последнее изменение Четверг, 10 Январь 2019

Сейчас 550 гостей и ни одного зарегистрированного пользователя на сайте

© 2019 Государственное учреждение культуры "Брестская центральная городская библиотека им. А.С. Пушкина". Все права защищены.