Зорко одно лишь сердце. Самого главного глазами не увидишь.

«Маленький принц» Антуан де Сент-Экзюпери


ek  вк  brest-kult  

VideoHosting 

Радиозаметка «Радзивилл задумал, Огиньский построил»

15 октября на областной радиостудии «Брест» состоялась запись радиозаметки «Радзивилл задумал, Огиньский построил» (к 250-летию с начала строительства канала Огиньского) Заведующая библиотеки №7 Игнатьева Е. А. рассказала слушателям об интереснейшем рукотворном природном – памятнике канале Огиньского, который протекает по территории Пинского, Ивацевичского и Ляховичского районов Брестской области. Построенный в конце 18 столетия, он стал значительной искусственной водной системой на территории современной Беларуси. Огромное влияние эта водная артерия оказала на развитие города Слонима – главной резиденции М. К. Огиньского. Далее в судьбу канала вплелись драматические, а порой и трагические события истории нашего края. Сегодня канал ждет поддержки, которая поможет сохранить его для потомков. 

 Скачать полное выступление

Выступление на радио “Праз смугу стагоддзяў дайшло да нас імя”

Выступление на радио “Праз смугу стагоддзяў дайшло да нас імя” (430 год з дня нараджэння Цыпрыяна Базыліка (1535(?),– пасля 1600) -  беларускага і польскага дзеяча культуры, паэта, перакладчыка, кампазітара, кнігавыдаўца)

Скачать полное выступление

 

Выступленне на абласной студыі «радыё-Брэст» «Дарогі героя: Крывашэін С.М.»

Выступленне на абласной студыі «радыё-Брэст»
«Дарогі героя: Крывашэін С. М.», прысвечанае 115-годдзю з дня нараджэння савецкага ваеннага дзеяча, Героя Савецкага Саюза, Пачэснага грамадзяніна г. Брэста -  Сямёна Маісеевіча Крывашэіна

Скачать полное выступление

Высокае напружанне яго вялікасці тэатра(Да 70-годдзя з часу адкрыцця Брэсцкага Акадэмічнага тэатра драмы)

1Адной з візітных картак нашага горада з поўнай упэўненасцю можна назваць тэатральны фестываль “Белая вежа”. Асноўнай сцэнай для яго спектакляў з 1996 года становяцца сцэнічныя памосткі Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы, які нясе на сабе адбітак часу і гісторыі ддзяржавы.  Гэтая старэйшая культурная установа горада мае багатую і цікавую гісторыю.

     Скачать полное выступление

Выступленне на абласной студыі «радыё-Брэст» «Сховішча палескіх рарытэтаў»

(да 90-годдзя Музея Беларускага Палесся)

       Шмат цудоўных месц на карце нашай краіны. Дапытлівы розум вандроўніка знойдзе таемнае і прыгожае ў гомане старадаўніх дрэў Белавежскай пушчы, у векавечных мурах Мірскага замка, у багата аздобленых пакоях Нясвіжскага палаца.... І ў гэтым спісе каштоўнасцей значыцца горад, які зачароўвае не толькі сваёй прыгажосцю, але захапляе сваімі таямніцамі. Семьдзесят помнікаў архітэктуры і гісторыі мае сталіца беларускага Палесся горад Пінск.

Скачать полное выступление

«Полководцы России Первой мировой»

(Л. Корнилов, А. Деникин, П. Врангель, В. Каппель, А. Колчак, Н. Юденич, А. Брусилов)
(Информационно - библиографические обзоры)

Лавр Георгиевич Корнилов

   Среди деятелей белого движения видное место занимает Лавр Георгиевич Корнилов — герой Русско-японской и Первой миро­вой войн, человек, обладавший большой храбростью и энергией, пользовавшийся авторитетом в Добровольческой армии. Л.Г. Корнилов не принадлежал к числу знатных лиц, имев­ших знаменитых предков, богатства и поместья. Потомственное дворянство он получил за верную службу Отечеству.
   Родился Л.Г. Корнилов 18 августа 1870 года в городе Усть- Каменогорске в семье сибирского казака. Его отец, Егор (Геор­гий) Корнилов, был отставным хорунжим Сибирского казачьего войска, мать происходила из кочевого казахского рода...

     Скачать полную версию

Выступленне на абласной студыі «радыё-Брэст» «І на прысвятак дня, што завецца Вялік – сонцам ззяе зямля, змрок зласнеючы знік» (да свята Вялікдня)

   «І на прысвятак дня, што завецца Вялік – сонцам ззяе зямля, змрок зласнеючы знік»

    Нашы продкі імкнуліся жыць з прыродай па яе законам, бо ад гэтага, асабліва, ад паводзін надвор’я, залежыла, іх жыццё. Таму людзі пільна сачылі за тым, што адбывалася ў прыродзе, спрабуючы знайсці ўзаемасувязь паміж прыроднымі з’явамі. Асабліва пільна сачылі нашы продкі за зменамі сезонаў. Было заўважана, што вельмі кантрасным па надвор’ю быў пераход ад зімы да лета.

     Скачать полное выступление

Выступленне на радыё «Мінулага цікавыя старонкі» (да 450-годдзя з часу выхада ў свет трактата «Размова паляка з ліцьвінам», аднаго з першых свецкіх выданняў на тэрыторыі Беларусі.)

   19 сакавіка адбыўся запіс выступлення на абласной студыі «Радыё-Брэст»  «Мінулага цікавыя старонкі», прысвечанае 450-годдзю з часу выхада ў свет трактата «Размова паляка з ліцьвінам», аднаго з першых свецкіх выданняў на тэрыторыі нашай краіны.

   Бібліёграф бібліятэкі – філіяла № 7 імя У. Калесніка Алена Ігнацьева расказала пра асобныя моманты дзейнасці берасцейскіх тыпаграфій.

   У берасцейскай культурнай прасторы мінулы год быў адметны тым, што ў шэрагу юбілейных дат адзначалася 450-годдзе выдання Берасцейскай або Радзівілаўскай Бібліі – шэдэўра сусветнага выдавецкага мастацтва. З’яўленне такога твора ў нашым горадзе сведчыла пра тое, што выдавецкая база была на дастакова высокім ўзроўні. Ды і не магло быць па-іншаму, калі ініцыятарам стварэння друкарні ў Бярэсці сярэдзіны ХХІ стагоддзя быў адзін з найбагацейшых людзей Еўропы, канцлер Вялікага княства Літоўскага  Мікалай Радзівіл Чорны, які на той час з’яўляўся старастай горада. Некалькі захадаў было зроблена для таго, каб у Бярэсці запрацаваў друкарскі станок. А вынікам яго дзейнасці стала з’яўленне на свет больш за паўсотні кніг, сярод якіх была і Радзівілаўская Біблія. 

     Скачать полное выступление

Выступленне на радыё “Вершы на штодзень і назаўсёды”, прысвечанае 100-годдзю з часу выхада ў свет паэтычнага зборніка Максіма Багдановіча “Вянок”.

   12 снежня адбыўся запіс выступлення на Брэсцкай радыёстудыі  “Вершы на штодзень і назаўсёды”, прысвечаны 100-годдзю з часу выхада ў свет паэтычнага зборніка Максіма Багдановіча “Вянок”.

   Бібліёграф бібліятэкі – філіяла № 7 імя У. Калесніка Алена Ігнацьева расказала пра тое, як стваралася гэтая кніжка. Паэт пісаў вершы для гэтага зборніка з паловы 1909 г. да паловы 1912 г., калі яму было 17-20 год, але ў ёй сапраўды былі “творчасць, і натхненне, і сур’ёзная праца” (М. Багдановіч). Творчая гісторыя “Вянка” ўвогуле складаная. Хоць кніжка і пісалася на працягу вельмі кароткага адрэзка часу, ды гэта быў час імклівага росту Багдановіча-паэта. Па словам літаратуразнаўцаў, “Вянок” — не зборнік, а цэласная кніга паэзіі, якая адкрыла новыя старонкі ў беларускай літаратурнай прасторы. Таму яна адразу стала нашай класікай.

     Скачать полное выступление

Выступленне на радыё “Ясяльдзянка з палескага краю” (20 лістапада – 65 гадоў з дня нараджэння Я. Янішчыц)

Сярод зімы сняжыстай,
Сярод вясны вятрыскай
Я вырасла, каб сэрцам
Адчуць цяпло зямлі.
Я. Янішчыц

   Гэтымі радкамі пачынаецца радыёнарыс пра таленавітую беларускую паэтку Яўгенію Янішчыц. Запіс гэтага радыёнарыса быў зроблены на Брэсцкай радыёстудыі  20 лістапада 2013г.

   Бібліёграф бібліятэкі-філіяла №7 імя У. Калесніка  Алена Ігнацьева расказала пра творчасць паэткі, пра тое, што хвалявала яе, і як яе пачуцці ўвасобіліся ў паэтычныя радкі. Яўгеня Янішчыц магла вельмі тонка адчуць тое, што адбываецца ў душы іншага чалавека і вельмі дакладна перадаць ў сваім творы. Вось як, напрыклад, яна перадае боль салдатак, які не дачакаліся з вайны сваіх мужоў.  

     Скачать полное выступление

Выступленне на радыё “Усё пачынаецца з Буквара”

   8 лістапада на Брэсцкай радыёстудыі адбыўся запіс выступлення “Усё пачынаецца з Буквара” (420 год з часу выданння аднаго з першых буквароў на тэрыторыі Беларусі).
   Якую ж кнігу чыталі ўсе людзі, якія авалодалі граматай. Адразу ж успамінаецца Біблія. Але далёка не ўсе людзі хрысціяне. Такой кнігай для усіх граматных людзей з’яўляецца буквар. Незалежна ад таго, якую ён носіць назву – буквар, азбука, ці завецца па-іншаму, у жыцці кожнага чалавека ёсць першы падручнік, з якога пачынаецца шлях пазнання роднай мовы, прыроды, грамадства. Буквары існуюць адносна с далёкіх часоў і першыя азбукі былі не такімі, якімі мы іх прывыклі бачыць зараз. Гісторыя захавала для нас літарныя склады на дошчачках, берасцяных сшытках. Напрыклад, у ХІІ ст. у Ноўгарадзе хлопчык Анфім напісаў на берасце літары, склады і нават зрабіў малюначкі, дзе паказаў сябе ў вобразе воіна. А ў Брэсце знойдзена своеасаблівае сведчанне нашых самых першых буквароў – самшытавы грэбень 12-13 стагодддзя з алфавітам. Пазней авалоданню граматай садзенічалі кнігі рэлігійнага характару. Псалтыры, часоўнікі выконвалі функцыі буквароў. Скарына, калі друкаваў Біблію, пісаў, што гэта — “книга к научению”. І яшчэ Скарына ўвёў у Бібліі прынцып буквара: слова і малюнак ля яго”.

     Скачать полное выступление

“ Лепей адзін раз убачыць...”

   28 жніўня на Брэсцкай радыёстудыі адбыўся запіс перадачы “ Лепей адзін раз убачыць...” , прысвечанай 45-годдзю з часу заснавання рэспубліканскага ладшафтнага заказніка “Выганашчанскае”.

   Каб палюбавацца прыроднымі цудамі, не трэба ехаць на край света. Дастаткова прыйсці на аўта ці чыгуначны вакзал і ўзяць білет, напрыклад, да Івацэвіч, а потом прадоўжыць свой шлях да ўсход ад горада да возера Выганашчанскага, самага вялікага на тэрыторыі нашай вобласці.

     Скачать полную версию

«Чтобы о подвиге помнили всегда»

   3 октября состоялась запись передачи «Чтобы о подвиге помнили всегда»   
   (К 50-летию со дня выхода книги С.Смирнова «Рассказы о неизвестных героях»)
   Этот год – юбилейный для книги писателя Сергея Смирнова «Рассказы о неизвестных героях».

     Скачать полную версию

Агляд «Слова для яго – форма жыцця душы»

   Нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 года ў працоўнай сям’і ў горадзе Давыд-Гарадок Столінскага раёну Берасцейскай вобласці. Прырода шчыра адарыла юнака талентам, адчуваннем і разуменнем спецыфікі мастацкага слова, здольнасці эстэтычнага ўспрымання свету. Ад маці Леанід яшчэ да школы пачуў вершы Я.Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, а таксама творы рускіх класікаў. Немалую ролю на паэта аказаў і бацька. Неадольнаму жаданню пісаць, згадвае Л. Дранько-Майсюк, паспрыялі яго настаўнікі.

     Скачать полную версию

Страница 1 из 2

Сейчас 104 гостей и ни одного зарегистрированного пользователя на сайте

© 2018 Государственное учреждение культуры "Брестская центральная городская библиотека им. А.С. Пушкина". Все права защищены.