Никогда не сдавайся, слышишь, никогда! Даже если все обстоятельства, весь мир против тебя! Никогда не сдавайся!

Дарья Донцова «Букет прекрасных дам»


ek  вк  brest-kult  

VideoHosting 

Вінцэс Вашэк. Берасце

Берасце

На світанні, залітым скрухаю,
У сутоцы пад кронай бераста, Затаіушы дыханне, слухаю
Спевы рэчак тваіх, маё Берасце. Пагляджу у твае вочы волкія,
Да цябе прытуліцца спяшаюся.
Ты адзіны, мой горад золкавы,
Я заусёды сюды вяртаюся.


Хай часы асыпаюцца росамі
На муры твае пасівелыя,
Ды у жыцці ты не ведаеш восені –
Ты узыходзіш над Руссю Белаю.
Хай панікнуць вякі пераможана
І табе прысягнуць у вернасці...
Над гісторыяй у вернасці...
Над гісторыяй раздарожанай
Ззяе зоркаю маё Берасце.

Кароткі і хуткі ланцуг.
Стук-стук. Перазвон.
імклівы у працягласці рух.
Задуха. Вагон.
Паусонныя твары людзей. Пауголас. Паузмрок. 

 

Хвіліны часцей ды часцей –
Праз думак паток.
Нарэшце збауляецца ход.
Гармідар. Гурма.
Штурхаецца у спешцы народ.
 Сыходжу... Няма...


Нам з табою не будзе спакою –
Апячэ адчуванне віны,
Што маглі ліхапецце любое
Адалець... Але крыуды - ані.

 

 

Нам з табою не будзе спакою,
Што нічога не вернеш назад.
Мы сабе даравалі б любое...
Не даруе дзіцячы пагляд.

Прочитано 1691 раз Последнее изменение Понедельник, 21 Декабрь 2015