Любящее сердце стоит больше, чем вся мудрость на свете.

Чарльз Диккенс «Дэвид Копперфильд»


ek  вк  brest-kult  

VideoHosting 

Анатоль Гарай. Брэст.

Брэст

 Я не ведаў, мо ведаць не буду –
Летапісец пра тое змаўчаў, -
Пра што думаў мой прашчур над Бугам,
Калі першы тут зруб узнімаў.

 Ды з гісторыі знаю я цвёрда –
Крэпкі горад паўстаў над ракой.
Ён не раз перад ворагам горда
З непакорнай стаяў галавой.

 Крыжаносцы, французы, манголы,
Шведы борзда ішлі на яго.
Ён, як волат, што браў сілы з долу,
Бараніў і людзей, і багоў.

 І сягоння ў яго Цытадэлі,
Перавітаю славай вайны,
Ярка кветкі заружавелі –
Пояць сокі сівой даўніны.

 І калі я па вуліцах крочу.
Мне здаецца, нясу праз вякі
Не свій лёс, і цяжкі, і сірочы,
А мой горад, мой Брэст дарагі.

Прочитано 2174 раз Последнее изменение Понедельник, 29 Июнь 2015