Ну, хорошо, съем я в жизни две тысячи котлет. Изношу двадцать пять темно-серых костюмов. Перелистаю семьсот номеров журнала "Огонек". И все?

Сергей Довлатов «Чемодан»


ek  вк  brest-kult  

VideoHosting 

Пятрусь Броўка. Крэпасць над Бугам.

Крэпасць над Бугам

 Ёсць крэпасці з муру, з граніту, са скалаў.
Іх сцены-байніцы абводнены кругам,
А колькі іх знікла – было ж іх нямала.
Мацней я не знаю, як крэпасць над Бугам.

 Яе штурмавалі сурова, бясконца,
Часамі крышыліся сцены глухія.
Але не знікалі яе абаронцы.
Мацней ад граніту іх грудзі людскія.

 І крэпасць над Бугам ратунку не просіць,
Героям няма адыходу дарогі.
Іх з бойкі смяротнай няшмат засталося.
Што першымі клалі шляхі перамогі.

 Скажу я заўсёды таварышу-другу –
Ніколі, ніколі табе не памерці,
Калі ты душою, як крэпасць над Бугам,
Калі хоць маленькую – носіш у сэрцы.

Прочитано 2710 раз Последнее изменение Понедельник, 29 Июнь 2015