Никогда не поздно поумнеть.

Даниэль Дефо «Приключения Робинзона Крузо»


ek  вк  brest-kult  

VideoHosting 

Васіль Данілавіч Махновіч

Васіль Данілавіч Махновіч

Васіль Данілавіч Махновіч,
Герой сацыялістычнай працы,
Пачэсны грамадзянін г. Брэста
 

    Нарадзіўся Васіль Данілавіч Махновіч ў 1924 г. у в Варажбіты Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. у шматдзетнай сялянскай сям'і, дзе было сямёра дзяцей. Працаваць пачаў у 11 гадоў.
    Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Ён  удзельнічаў у баях за вызваленне  Варшавы, потым ваяваў ва Усходняй Прусіі, узнагароджаны баявымі ўзнагародамі - ордэнам Айчанный  вайны ІІ ступені і шасцю медалямі.
    Пасля вайны Васіль Данілавіч працаваў грузчыкам, качагарам.
    З 1951 г. Махновіч працуе  ў будтрэсце № 8 г. Брэста, а з 1953 г. ён узначаліў комплексную брыгаду, якая з 1972 г. працавала па метадзе брыгаднага падраду.  Брыгада Васіля Данілавіча ўсё рабіла выразна і зладжана, нібы гадзіннікавы механізм, з поўнай самааддачай. Васілю Данілавічу Махновічу прыйшлося працаваць у трох упраўленнях трэсту. Кожны раз, прымаючы рашэнне аб пераводзе Васіля Данілавіча, кіраўніцтва трэста рабіла гэта для ўмацавання калектыву моцнымі, высокапрафесійнымі кадрамі. Так было ў студзені 1961 г.  і ў кастрычніку 1967 г.  Ён умеў працаваць з людзьмі, натхняў іх, дапамагаў. Пры гэтым заўсёды сам падаваў прыклад высокапрадуктыўнай і якаснай працай. Валодаючы несумненнымі рысамі сапраўднага лідэра ў калектыве, ў адрозніванні ад іншых, Махновіч быў пазбаўлены ганарыстасці і гардыні, заўсёды знаходзіўся там, дзе цяжэй за ўсё.
    За навучанне больш, чым  за сто маладых рабочых будаўнічым прафесіям ў 1980 г. яму быў уручаны знак ЦК ВЛКСМ «Настаўнік моладзі», а ў 1981 г. прысвоена званне «Заслужаны настаўнiк працоўнай моладзі».
    Васіль Махновіч маў шмат узнагарод, ён – Заслужаны настаўнік рабочай моладзі БССР (1981), Герой Сацыялістычнай Працы (1971),  Узнагароджаны ордэнам Леніна (1971), двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, (першы 1958 г.), ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені (1985), двума медалямі (у тым ліку «За адвагу») і залатым медалём «Серп і Молат» (1971).
    У 1978 г. Васілю Данілавічу Махновічу прысвоена званне «Пачэсны грамадзянін г. Брэста».
    Памёр у Брэсце, у 2007 г.

Літаратура:

        1.Махновіч Васіль Данілавіч // Памяць : Брэст. Гісторыка-дакументальная хроніка ў 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2.  С. 642.
        2.Махнович Василий Данилович // Брест : энцикл. справочник. Минск,С. 256.
        3.Махнович Василий Данилович // Долготович, Б. Д. Почетные граждане белорусских городов: биограф. Справочник / Б. Д. Долготович . Минск, 2008. С. 11–12.
        4.Трест во втором десятилетии. 1967-1977 гг. // Кусик, И. М. Созидатели: к 50-летию ОАО «Строительный трест №8» / И. М. Кусик. Брест, 2007. С. 37–66. – Из содерж. : [Махнович Василий Данилович]. - С.42–43.
        5.Город вырос из-под его руки // Вечерний Брест. 1997. №35.
        6.Василий Данилович Махнович: [Некролог] // Вечерний Брест. 2007. 31 января.

Прочитано 3514 раз