Никогда не поздно поумнеть.

Даниэль Дефо «Приключения Робинзона Крузо»


ek  вк  brest-kult  

VideoHosting 

Уладзімір Аляксандравіч Нікалаеў

Уладзімір Аляксандравіч Нікалаеў Уладзімір Аляксандравіч Нікалаеў,

мастак, які працаваў у манументальна-дэкаратыўным і станкавым жывапісу, а таксама ў галіне сцэнаграфіі

 Уладзімір Аляксандравіч нарадзіўся 27 чэрвеня 1939 г. у г. Адэсе (Украіна).  У 1960 г. скончыў Адэскае мастацкае вучылішча і ў 1967 г. аддзяленне тэатральна-дэкаратыўнага жывапісу Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута.

Уладзімір Нікалаеў працаваў у галіне манументальна-дэкаратыўнага жывапісу (вітраж, сграффіто, фрэска, мазаіка) і мастацкага праектавання, комплекснага афармлення адміністратыўных будынкаў, пісаў сюжэтна-тэматычныя карціны, пейзажы, нацюрморты. Найбольш вядомая карціна Уладзіміра Аляксандравіча -  "Замок в Неглице"(1991). Працаваў ён таксама  і ў станкавым жывапісу.   З 1968 г. удзельнік абласных і рэспубліканскіх  мастацкіх выставаў.  

У якасці мастака-пастаноўшчыка Уладзімір Нікалаеў паставіў шэраг спектакляў у Брэсцкім тэатры драмы.  

 З 1977 г . ён член Беларускага саюза мастакоў.  

 Памёр Уладзімір Аляксандравіч Нікалаеў 20 красавіка 1997 г.

  

Літаратура:

1.Владимир Николаев // Памяць : Брэст. Гісторыка-дакументальная хроніка ў 2 кн. Мінск, 2001. Кн.2. С. 649.

2.Владимир Николаев // Художники Брестчины : [Альбом-каталог на русском и английском языках] / Белорусский союз художников / сост. : Б. Крепак, А. Грищук, М. Коньков. Брест, 1997. С. 62-63. 

Прочитано 3802 раз Последнее изменение Суббота, 31 Январь 2015