Blowjob
Люди требуют от судьбы счастья, успеха, богатства, а самые богатые из людей не те, кто получал много, а те, кто как раз щедрей всех других раздавал себя людям.

Леонид Леонов «Русский лес»


ek  вк  brest-kult  

VideoHosting 

Дзіцячая харэаграфічная школа мастацтваў імя В. М. Пагодзіна

         Ідэя стварэння харэаграфічнай школы ў Брэсце належыць кіраўніку народнага ансамбля танца «Радасць» Анатолю Вараб'ёву. У васьмідзесятых гадах, у горадзе працавалі некалькі моцных танцавальных калектываў, якім была патрэбна маладая кроў. І чым больш значныя аказваліся поспехі брэсцкіх танцораў, тым больш высокі ўзровень падрыхтоўкі патрабаваўся навабранцам.
       Ансамбль «Радасць» ужо выступаў на самых прэстыжных сцэнах Савецкага Саюза, стаў выязджаць на буйныя міжнародныя фестывалі і пытанне прафесійнага майстэрства яе ўдзельнікаў станавілася ўсё больш вострым.
       Дзіцячая харэаграфічная школа ў Брэсце адкрылася ў далёкім 1987 годзе пры гарадскім Доме культуры на вуліцы Гогаля. Менавіта ў той год школа пад кіраўніцтвам Вячаслава Мікалаевіча Пагодзіна ўпершыню праводзіла адбор дзяцей.
       Вячаслаў Мікалаевіч Пагодзін - чалавек, імя якога сёння носіць школа, быў педагогам патрабавальным і бескампрамісным. Дзеці вельмі любілі свайго настаўніка. Усё, што ён казаў, дзейнічала на дзіця глыбока. Безумоўны аўтарытэт Пагодзіна зарадзіў традыцыі, якія жывуць у сценах харэаграфічнай школы і цяпер. Так, пры настаўніку выхаванцы робяць паклон і лёгкі рэверанс, а пры працаўніку адміністрацыі школы з месца ўстаюць не толькі вучні, але і настаўнікі. З 1987 г. Пагодзін сумяшчаў кіраўніцтва харэаграфічнай школай з працай балетмайстра народнага ансамбля «Радасць».
       Так з'явілася новая навучальная ўстанова з вывучэннем стандартных харэаграфічных дысцыплін: класічны, народна-сцэнічны, гісторыка-бытавы і сучасны танцы. Паступова вучні школы сталі вывучаць музычную грамату, гісторыю харэаграфічнага мастацтва, методыку выкладання класічнага танца.
       Дырэктарамі  школы у розныя гады  былі Т. В. Натарава, Л. Ю. Пычкова.
       Цяперашні дырэктар установы дадатковай адукацыі Алена Аляксандраўна Дронь добра памятае, як усё пачыналася. У яе хатняй калекцыі каштоўных папер захоўваецца дыплом пад нумарам 1. Алена Аляксандраўна апынулася ў першым выпуску харэаграфічнай школы. Менавіта Алене Аляксандраўне пашчасціла стаць першым дырэктарам харэаграфічнай школы імя Пагодзіна.
       Школа доўгі час  мала два будынка: гарадскі Дом культуры па вул. Гогаля 5, І памяшканне былога кінатэатра "Маяк" па вул. Сікорскага, 76. У апошнім яна знаходзілася 15 гадоў.
       У рамках святкавання 995 годдзя горада на Бугам, у 2014 г. уладамі горада быў адрамантаваны будынак у цэнтры горада па вуліцы Савецкай 46, плошчай 2200 метраў квадратных. Школа змяшчае: 7 - харэаграфічных класаў, 3- для тэарэтычных дысцыплін, 2 - для навучання гульні на музычных інструментах,1 - гімнастычная зала, 1 - канферэнц-зала і 1 - бальная зала, з цудоўным, царскім  інтэр'ерам. Акрамя гэтага ў школе ёсць яшчэ шмат важных памяшканняў: касцюмерная, са швейнымі машынамі, пральня, распранальная, душавыя. Класы абсталяваны гукавой і светавой апаратурай, тэлевізарамі, камп’ютарамі, музычнымі цэнтрамі. Інтэр'ер залаў ўпрыгожваюць 14 карцін італьянскіх мастакоў, на іх адлюстраваны танцуючыя людзі. А яшчэ славутасцю школы з'яўляецца калекцыя статуэтак балерын, якую ўжо шмат гадоў збірае дырэктар школы.
       Дзіцячая харэаграфічная школа мастацтваў імя В.Н.Погодзіна - установа дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, якая рэалізуе адукацыйную праграму дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі мастацкага профілю ў сферы культуры з вывучэннем вучэбных прадметаў, навучальных дысцыплін на павышаным узроўні.  Адукацыйны працэс у дзіцячай школе мастацтваў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з тыпавымі вучэбнымі планамі дзіцячых школ мастацтваў і тыпавымі вучэбнымі праграмамі дзіцячых школ мастацтваў, зацверджанымі Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
       Структура навучання: базавыя класы: 1 - 5 класы (9-10 гадоў) (класічны танец, народна-сцэнічны танец, гісторыка-бытавы і сучасны бальны танец; музычная грамата, гутаркі па гісторыі харэаграфіі, асновы класічнага танца, прадмет па выбары (гульня на муз. інструменце: фартэпіяна, баян, акардэон); падрыхтоўчыя групы: (падрыхтоўчая група (8 гадоў), група навучання асновам харэаграфіі (7 гадоў), група музычна-пластычнага развіцця (6 гадоў).
       Асноўнае навучанне ў школе - 5 гадоў. Дзеці займаюцца 4 разы на тыдзень з 1-га класа, 5 разоў - з другога. За кожным класам замацаваны класны кіраўнік, які, як у школе, вядзе дзяцей з моманту паступлення да выпускнога класа. Па заканчэнні школы навучэнцы атрымліваюць пасведчанне дзяржаўнага ўзору, што дае права на далейшае паступленне ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы па спецыяльнасці «Харэаграфія». Вельмі шмат выпускнікоў вучацца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры, а некаторыя вяртаюцца ў родную школу ўжо ў якасці выкладчыкаў - на дадзены момант у школе працуе 4 выпускніка.
       На базе школы мастацтваў створаны ансамбль танца «Берасцяначка». Дадзены калектыў неаднаразова заваёўваў званне "Лаўрэат», прымаў удзел у розных міжнародных, рэспубліканскіх і абласных фестывалях, а таксама быў удастоены прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
       Дзіцячая харэаграфічная школа мастацтваў - актыўны ўдзельнік ўсіх значных творчых гарадскіх і абласных відовішчных мерапрыемствах: штогадовы фестываль - кірмаш «Дажынкі»; ўдзел у святочных канцэртах прысвечаных Дню Перамогі, Дню вызвалення горада Брэста, Дню незалежнасці РБ, Дню Герба і Сцяга, Дню яднання народаў Расіі і Беларусі; ўдзел мастацкай частцы міжнародных, рэспубліканскіх, абласных і гарадскіх спартыўных спаборніцтваў, спартакіяд школьнікаў.
       Выкладчыкамі тут працуюць: Мікалай Мікалаевіч Паўтарака, Алег Дронь, Марта Андрэеўна Дымар, Мікалай Сцяпанавіч Бараноўскі, Таццяна Міхайлаўна Курылюк і многія іншыя. Штат работнікаў - 42 чалавекі, амаль 500 дзяцей, на бюджэце займаюцца 280 юных танцораў і 150 хлопчыкаў і дзяўчынак на падрыхтоўчым аддзяленні.
       Выкладчыкі павышаюць свой прафесіянальны ўзровень у самадзейных ансамблях "радасць", "Бярэсце". Вучні выступаюць у дзіцячых узорных ансамлях танца "Каралінка", "Праменьчык", - Дома дзіцячай і юнацкай творчасці, "Надзея" - гарадского Дома культуры, "Крынічка" - Брэсцкага цэнтра маладзёжнай творчасці, "Расінка" - клуба ААТ "Брэсцкі электрамеханічны канцэрн".
       Харэаграфічная школа аказвае вялікую метадычную дапамогу ў падрыхтоўцы свят, выкладчыкі і вучні - актыўныя ўдзельнікі ўсіх гарадскіх культурных мерапрыемстваў.
       Школа стала цэнтрам харэаграфіі не толькі ў горадзе над Бугам, але і ва ўсёй Брэсцкай вобласці. Удзел у міжнародных конкурсах і фестывалях Балгарыі, Германіі, Польшчы, Расіі, Малдавіі, Румыніі, Украіны прыносіць юным талентам незабыўныя моманты і шматлікія перамогі. Без выступленняў творчых калектываў не абыходзяцца гарадскія, абласныя і рэспубліканскія мерапрыемствы.

      Літаратура:

1.Нікіценкаў, У. І. Брэсцкая дзіцячая харэаграфічная школа / У. І. Нікіценкаў // Памяць : Брэст. Гісторыка-дакументальная хроніка у 2 кн. Кн. 2.Мінск, 2001.С. 586–587.

2.Александров, А. Дворец на Советской [детская хореографическая школа отметила новоселье] / Антон Александров // Брестский вестник. 2014. 31 июля (№31). С. 1.

3.Вертинская, С. Танец – смысл жизни : директора хореографической школы Елены Дронь / Светлана Вертинская // Брестский курьер. 2014. 2 окт. (№40) С. 10.

4.Карпинчик, В. И грянет бал! : [детская хореографическая школа получила новый адрес] / Василий Карпинчик // Брестский вестник. 2014. 26 июня. С. 3.

5.Стасюк, А. В память о великом хореографе : [В. Н. Погодин] / Татьяна Стасюк // Брестский ветсник. 2015. 22 окт.(№43). С.7.

6.Шеламова, Т. Танцуют все! : ученики хореографической школы учатся побеждать боль / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2012. 6 июня.

Прочитано 555 раз