Blowjob
Возвращайся в рай, - ответил Творец, - ибо я не создал ничего, кроме рая. Ад ты сам носишь с собой.

Сергей Лукьяненко «Спектр»


ek  вк  brest-kult  

VideoHosting 

Брэсцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй швейнай вытворчасці імя Д. М. Карбышава

Лицей швейников-26

   Гісторыя Брэсцкага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага вучылішча імя Д. М. Карбышава пачалася ў першыя пасляваенныя гады.
   Па рашэнню Савета Міністраў СССР у жніўні 1947 г. у горадзе над Бугам адкрылі спецыялізаванае рамеснае вучылішча швейнікаў, а ў лютым наступнага года ў будынку на вуліцы Кірава ўжо пачыналі сваё навучанне 310 дзяцей-сірот ад 12 да 15 гадоў з адукацыяй 3-5 класаў. Гэта былі выхаванцы дзіцячых дамоў.
   Першым дырэктарам новай навучальнай установы прызначылі Рыгора Ігнаценка, а яго намеснікам па вучэбна-выхаваўчай рабоце стала Фаіна Тронкіна, кавалер ордэна Чырвонай Зоркі і Вялікай Айчыннай вайны 2 ступені. У той час дзяўчынкі ў вучылішчы насілі шынелі, паяснічныя рамяні, шапкі-вушанкі і яловыя чаравікі. У канцы саракавых гадоў дырэктарам па вучэбна-вытворчай рабоце быў Данііл Тамковіч, старэйшым майстрам Андрэй Чаканаў, майстрамі вытворчага навучання  - Кірыл Пратасевіч, Мікалай Кучынскі, Ганна Семукова, выкладчыкамі працавалі Валянціна Ласковіч, Клаўдзія Арлова, Маргарыта Каліта. У вучылішчы не было ні аднаго выкладчыка з вышэйшай адукацыяй, ні аднаго дыпламаванага майстра. У 1951 г. 217 выпускнікоў паспяхова скончылі вучылішча і іх накіравалі на працу ў розныя куткі Савецкага Саюза.
   У 1962 г. вучылішча было перайменавана ў гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 26. 60-я гады 20 стагоддзя паклалі пачатак карэнных пераўтварэнняў сістэмы дзяржаўных працоўных рэзерваў СССР. Галіны беларускай прамысловасці,  якія бурна развівалісь, мелі патрэбу ў кваліфікаваных рабочых для машынабудавання і транспарту, сельскай гаспадаркі і будаўніцтва. Адначасова ствараліся новыя прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы па падрыхтоўцы рабочых для харчовай, хімічнай, тэкстыльнай галін.
   У 1973 г. адбылося новае перайменаванне, у выніку якога навучальная ўстанова стала называцца: тэхнічнае вучылішча бытавога абслугоўвання. Пастановай Савета Міністраў БССР № 147 ад 14 мая 1979 г. вучылішчу было прысвоена імя Героя Савецкага Саюза Дзмітрыя Міхайлавіча Карбышава. А ў 1984 г. стала  - “Сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 26 бытавога абслугоўвання насельніцтва імя Д.М.Карбышева”.
   У навучальнай установе  рыхтавалі спецыялістаў па наступных спецыяльнасцях: закройшчык; кравец; раскройшчык, швачка, прадпрымальнік. Навучэнцы, якія паспяхова скончылі вучылішча, маглі працягнуць навучанне ў Віцебскім індустрыяльна-педагагічным каледжы, Баранавіцкім дзяржаўным каледжы лёгкай прамысловасці, Мінскім дзяржаўным тэхналагічным каледжы па спецыяльнасцях “Тэхналогія швейнай вытворчасці” і “Мадэляванне і канструяванне швейных вырабаў”.
   У 1997 г. вучылішча атрымала Дыплом І ступені Міністэрства адукацыі  Рэспублікі Беларусь за першае месца ў рэспубліканскім конкурсе комплексна-метадычнага забеспячэння.
   З 16 студзеня 2004 г. гэта - Установа адукацыі “Брэсцкае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 26 швейнай вытворчасці імя Д.М. Карбышава”. У студзені 2007 г. загадам Упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама № 27 ад 16.01.2007 навучальнай установе прысвоена назва Установа адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй швейнай вытворчасці ім. Д.М.Карбышева”. Дырэктарам тады працавала Тамара Кавальчук, якая прайшла ад майстра да намесніка дырэктара па вытворчаму навучанню і да дырэктара.
    За гады існавання ліцэя сфармаваўся высокапрафесійны калектыў выкладчыкаў і майстроў вытворчага навучання. 56% з якіх  былі выпускнікі ліцэя. Яны не толькі дзяліліся найбагатымі ведамі і асабістым майстэрствам, але і падавалі годны прыклад маладому пакаленню. Ліцэй маў усе неабходныя магчымасці для падрыхтоўкі кваліфікаваных спецыялістаў. Тэхнічнае і вучэбна-метадычнае аснашчэнне кабінетаў і майстэрняў дазваляла ліцэю ажыццяўляць вучэбна-выхаваўчы працэс на высокім узроўні. Для павышэння ўзроўню прафесійнай падрыхтоўкі вучняў у ліцэі штогод мадэрнізавалася і ўдасканальвалася матэрыяльна-тэхнічная база. Вытворчае навучанне ў ліцэі вялося па выпуску гатовай прадукцыі. У працэсе вытворчага навучання ў майстэрнях аказваліся паслугі па пашыве і рамонце швейных вырабаў, асартымент якіх налічваў больш за 20 найменняў, выконваліся заказы па пашыве швейных вырабаў арганізацыям і прадпрыемствам горада. Навучальны працэс існаваў у бесперапыннай сувязі з практыкай, якая была арганізавана на лепшых прадпрыемствах горада розных формаў уласнасці. 
    Вялікае значэнне ў ліцэі надавалася дэкаратыўна-прыкладной i мастацкай творчасці навучэнцаў і работнікаў. Штогод праводзіўся конкурс прафесійнага майстэрства “Лепшы па прафесіі”, дзе навучэнцы паказвалі высокае майстэрства і прафесіяналізм. Традыцыйным было правядзенне штогадовых выстаў дэкаратыўна-прыкладнога і мастацкай творчасці навучэнцаў і работнікаў, якія падводзілі вынік творчага пошуку калектыву ліцэя. Лепшыя мадэлі адзення на абласной і рэспубліканскай выставах былі  адзначаны дыпломамі.

   У 2013 г. на падставе рашэння Брэсцкага аблвыканкама быў рэарганізаваны  “Брэсцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй швейнай вытворчасці імя Д.М. Карбышава” шляхам далучэння да ўстановы адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй лёгкай прамысловасці” і зараз гэта -  Установа адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй лёгкай прамысловасці”. Навучэнцы і выкладчыкі ўліліся ў новы калектыў.
   У 2015 г. дырэктарам новага аб’яднанага ліцэя прызначаны Дзмітрый Мікалаевіч Гумянюк.    
   Сведчаннем зладжанай і плённай працы кіраўніка і яго каманды з'яўляюцца выпускнікі, многія з якіх, атрымаўшы прафесію ў сценах ліцэя, не спыніліся на гэтым і дасягнулі пэўных вышынь, рэалізаваўшы сябе ў прафесіі і ў жыцці. Выпускнікоў ліцэя можна сустрэць ва ўсіх кутках былога Савецкага Саюза. У сценах ліцэя атрымалі пуцёўку ў жыццё больш за 15 000 дыпламаваных спецыялістаў. Сярод іх: Людміла Ісак, Святлана Лагішынец, Вікторыя Суднека, Святлана Пархоц. Многія выпускнікі заставаліся працаваць, а некаторыя і сёння працуюць у сваёй навучальнай установе.
   Фарміраванне прафесійных навыкаў навучэнцаў ажыцяўляецца ва ўмовах вытворчасці на працоўных месцах прадпрыемстваў. Першачарговае значэнне ў гэтым плане мае супрацоўніцтва з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў.
   Ліцэй рыхтуе па наступных спецыяльнасцях: швачка; кравец; закройшчык (сукенкавых-блузочный асартымент), дэманстратар адзення, аператар аўтаматызаванага раскройного комплексу; тэрмааддзелачнік швейных вырабаў, агент па забеспячэнню (збыце); аператар электронна-вылічальных машын (персанальных электронна-вылічальных машын). Выпускнікі навучальнай установы магуць працягнуць навучанне ў УА “Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт”, УА “Баранавіцкі каледж лёгкай прамысловасці”, УА “Пінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж лёгкай прамысловасці”.
   На працягу многіх гадоў ліцэй цесна супрацоўнічае з базавымі прадпрыемствамі: ТАА “Дынама Праграм Брэст”, ЗТАА “Караліна”, ААТ “Брэсцкая трыкатажная фірма “Элма”, ААТ “Атэйтіс”, ПВУП “Юрасік”, ААТ “Баранавіцкая швейная фірма”, ААТ “Элема” г. Мінск і іншыя прадпрыемствы розных формаў уласнасці г. Брэста, Брэсцкай вобласці і Рэспублікі Беларусь.
    У сваім развіцці ліцэй прарабіў доўгі шлях, і на гэтым шляху калектыў упэўнена вырашаў задачы, пастаўленыя перад сістэмай прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Сёння яму ёсць чым ганарыцца - гэта добрая вучэбна-матэрыяльная база. Яна ўключае 20 вучэбных кабінетаў, 7 майстэрняў, 3 камп'ютэрныя класы, актавая зала, спартыўная і трэнажорная залы, інтэрнат, сталовая, стадыён, бібліятэка, кабінеты сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы.
   Кажучы пра ліцэй,  важна сказаць і пра тых людзей, без якіх ліцэй не існаваў, не развіваўся і не рухаўся б наперад. Гэта працаздольны і творчы педагагічны калектыў, намаганнямі якога дасягаецца ўзровень падрыхтоўкі кадраў, які адказвае сучасным патрабаванням.
   Работнікі клапоцяцца аб псіхалагічным здароўе кожнага навучэнца, іх сацыяльным дабрабыце, забяспечваюць годныя ўмовы пражывання, вучобы і адпачынку.
   У ліцэі  працуе Узорны хор “Світанак” (кіраўнік  Ляшкевіч Н.Г), ансамбль народнай песні, студыя Тэатр моды “Дывертысмент”. Навучэнцы  з'яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі і лаўрэатамі гарадскіх, абласных і рэспубліканскіх аглядаў-конкурсаў.
   Педагагічнаму калектыву, а большасць з якога  прапрацавалі тут не адзін дзясятак гадоў - удалося захаваць энтузіязм і захаваць традыцыі.

 

Літаратура: 

  1. Деркач, В. Призванные любить : [об истории Брестского государственного профессионально-технического училища № 26 швейного производства имени Д. М. Крабышева”] / Валерий Деркач // Брестский вестник. 2011. 5 июля.
  2. Жук, Е. Взлетная полоса для юных модельеров / Елена Жук // Вечерний Брест. 2014. 6 июня. С. 2.
  3. Жук, А. И служат красоте… : ¨[ Брестскому ПТУ- 50 лет] / А. Жук // Заря. 1997. 4 окт.
  4. Охремук, л. Швейный вопрос, или о том, почему объединяются два брестских лицея : [«Брестский государственный лицей швейного производства им. Д. М. Карбышева будет присоединен к «Брестскому государственному лицею легкой промышленности»] / Лариса Охремук // Заря. 2013. 23 апр. С.5.
  5. Павлова, Л. Семь раз отмерь – один раз оптимизируй : о судьбе брестских профессиональных лицеев : [«Брестский государственный лицей швейного производства им. Д. М. Карбышева будет присоединен к «Брестскому государственному лицею легкой промышленности»] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2013. 2 мая (№18). С. 8–9.
  6. Павлють, Н. И. Влияние уроков эстетического воспитания на привитие учащимся культуры поведения : [ в брестском ГПТУ №26] / Н. И. Павлють // Эстетическое воспитание будущих рабочих : [сборник статей]. Минск. 1970. С. 17–21.
  7. Супрунова, Е. Памяти героев  - верны : [решением ЦК ВЛКСМ Брестскому СПТУ №26 присуждена премия Ленинского комсомола] / Е. Супрунова /\ Заря. 1988. 14 июля.
Прочитано 678 раз Последнее изменение Суббота, 15 Июль 2017