Blowjob
Человек отправился познавать иные миры, иные цивилизации, не познав до конца собственных тайников, закоулков, колодцев, забаррикадированных темных дверей.

Станислав Лем «Солярис»


ek  вк  brest-kult  

VideoHosting 

ДЗІЦЯЧАЯ МАСТАЦКАЯ ШКОЛА

       Дзіцячая мастацкая школа горада Брэста была адкрыта ў верасні 1976 г. у будынку прызыўнога пункта па вул. Куйбышава. Гэта была першая ў Беларусі дзіцячая мастацкая школа. За час свайго існавання школа чатыры разы мяняла сваё месцазнаходжанне. У цяперашні час яна знаходзіцца па вуліцы Леванеўскага, дом 27, у маляўнічым раёне гарадскога парку.
     На пачатак працы ў школе было ўсяго два класы, у якіх заняткі праводзілі тры педагога разам з дырэктарам. Даводзілася займацца ў невялікіх часовых памяшканнях з пячным ацяпленнем, а ў 1978  –  1985 гг., калі вучняў стала больш за дзвесце, дзіцячая мастацкая школа размяшчалася ў аднапавярховым драўляным доміку па вул. Пушкінскай.
     Праз два гады з'явіліся першыя поспехі: навучэнцы Брэсцкай ДМШ занялі другое месца ў Рэспубліканскім конкурсе плаката (Мінск, 1978 г.)  Потым удзел у многіх гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх, саюзных выставах: Залаты медаль ВДНХ (1987 г.); медаль музея касманаўтыкі (1988 г.);  персанальныя выставы педагогаў і дзяцей (1989 – 1990 гг.). 
     З 1992 г. школа ўдзельнічала ў міжнародных выставах, якія праходзілі ў рэспубліцы і за яе межамі.
     У 1992 г. Польшча 92" у  г. Варшава навучэнцы школы занялі 1 месца. У 1993 г. Міжнародны экалагічны конкурс у г. Таруні Заўсёды зялёная, заўсёды блакітная, 9 навучэнцаў атрымалі дыпломы конкурсу. У конкурсе для дзяцей і юнацтва Мой край родны 5 работ былі ўзнагароджаны дыпломамі першай ступені, 12  –  другой ступені. Праца Каркатадзе Сяргея была надрукавана ў польскім часопісе Рота, а праца Ківака Вольгі  –   у падручніку літаратуры 3 класа. У 1994 г. –  у конкурсе  “Як я ведаю Польшчу у г. Любліне, навучэнцы атрымалі 15 дыпломаў, каштоўныя падарункі і паездку у г. Казімеш.
     З 1994 г. па 2001 г.  школа прымала ўдзел у міжнародных семінарах у г. Кракаве "Культурныя патрэбы дзяцей і моладзі. У 2002 г. прынялі ўдзел у Міжнародным конкурсе малюнка ў г. Кракаве пад назвай Польшча, якой я цябе ведаю, Польшча, якой я цябе ўяўляю, дзве вучаніцы занялі першае месца, адна  –  другое месца. Як вынік праведзенай работы, трое вучняў школы на дадзены момант з'яўляюцца студэнтамі польскіх ВНУ: Шэф Таццяна - Кракаўская акадэмія мастацтваў, Трацюк Раман  –  Познаньская акадэмія мастацтваў; Кандрацюк Раман  –  Кракаўская педагагічная акадэмія. Яшчэ трое навучэнцаў школы ў розны час станавіліся прэзідэнцкімі стыпендыятамі: Трацюк Раман  – 1999 г.,  Брыштэн Саша  –  2001 г., Сацэвіч Таццяна – 2002 г., Гаўрылковіч Вольга і Сацэвіч Таццяна –  2004 г.
     З  верасня 1976 г. па сакавік 2002 г. дырэктарам школы з'яўляўся Алонцаў Аляксандр Аляксандравіч.  З сакавіка 2002 г. школай кіруе Вяль Святлана Віктараўна.
     У школе вывучаюць мастацкія прадметы: малюнак, жывапіс, кампазіцыю, гісторыю мастацтваў. У рамках прадмета па выбары навучэнцы вывучаюць: графіку, выцінанку,  папяровую пластыку, асновы дэкаратыўнай кампазіцыі, асновы малявання чалавечай анатоміі, жывапіс алеем, тэхніку акварэлі.
     Брэсцкая школа выяўленчых мастацтваў зацікаўлена ў развіцці супрацоўніцтва паміж дзіцячымі мастацкімі школамі як Рэспублікі Беларусь, так і блізкага і далёкага замежжа. А гэтак жа з любымі навучальнымі ўстановамі, грамадскімі аб'яднаннямі, якія  спрыяюць развіццю культуры, як важнаму фактару аб'яднання людзей. Асноўныя напрамкі супрацоўніцтва: выставы дзіцячай творчасці, конкурсы, выкладанне мастацкіх прадметаў, узаемадзеянне “ВНУ – школа”, адбор таленавітай моладзі для паступлення.
     З 2002 г. ў школе працуе эстампная майстэрня, у якой на занятках па графіцы, якія праводзяць Вяль Генадзь Ігаравіч і Вяль Святлана Віктараўна, навучэнцы знаёмяцца з асновамі ручнога мастацкага друку.
     Гэтай творчай майстэрняй кіруе настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, мастак-графік, удзельнік і лаўрэат Міжнародных выстаў-конкурсаў гравюры Вяль Генадзь Ігаравіч. З 2003 г. навучэнцы школы прымаюць актыўны ўдзел у рэспубліканскіх і міжнародных выставах-конкурсах дзіцячай графікі.
     Настаўнікі з'яўляюцца не толькі педагогамі школы, але і вядомымі мастакамі. Мастакі-педагогі прадстаўляюць сваім мастацтвам, творчасцю сваіх вучняў нашу краіну на прэстыжных міжнародных выставах. Кваліфікацыя педагогаў дазваляе рыхтаваць вучняў да паступлення ў сярэднія, сярэднія спецыяльныя, вышэйшыя мастацкія, або педагагічныя, навучальныя ўстановы.  Гэта: Дзенісевіч Ганна Аркадзьеўна; Зарэцкая Ганна Пятроўна; Вяль Генадзь Ігаравіч; Леановіч Людміла Георгіеўна; Нежычкіна Аксана Анатольеўна; Сцебноўская Жанна Леанідаўна; Ківачук Марына Валер'еўна; Галавач Наталля Анатольеўна; Ваўранюк Вольга Пятроўна; Сахарук Валянціна Уладзіміраўна; Вінаградава Алена Анатольеўна; Кісялёва Надзея Мікалаеўна; Мяснікова Людміла Валер'еўна; Горват Ксенія Генадзьеўна.
     З 2011 г. навучанне ў школе (базавая адукацыя) ажыццяўляецца па пяцігадоваму курсу (бюджэтная форма). Навучэнцы вывучаюць прадметы: малюнак, жывапіс, кампазіцыю, гісторыю мастацтваў, графіку, розныя тэхнікі жывапісу, працу з паперай (выцінанка, папяровая пластыка).
     У 2015 г. школе прысвоена імя першага дырэктара Алонцава Аляксандра Аляксандравіча.
     Сёння дзіцячая школа выяўленчых мастацтваў горада Брэста  –  цэнтр пачатковай прафесійнай мастацкай адукацыі колькасцю  –  да 500 навучэнцаў. Настаўнікі школы і іх выхаванцы вядуць актыўнае творчае жыццё, пастаянна удзельнічаюць у мастацкіх выставах, конкурсах і фестывалях, годна прадстаўляючы наш горад не толькі ў вобласці, рэспубліцы, але і далёка за іх межамі.

      Літаратура:

1.   Нікіценкаў, У. І. Брэсцкая дзіцячая мастацкая школа / У. І. Нікіценкаў // Памяць : Брэст. Гісторыка-дакументальная хроніка у 2 кн. Кн.2.Мінск, 2001. С. 587–588.

2.   Художественная школа детская // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 379.

3.   Алейникова, Н. Первый подарок на юбилей получила Брестская школа изобразительный искусств / Н. Алейникова // Брестский курьер. 2016. 21 апр.(№17). С. 11.

4.   Босак, Н. Эстамп – конёк «художки» : [детская школа изобразительных искусств им. А. А. Алонцева отметила своё  40-летие] / Надежда Босак // Брестский вестник. 2016. 27 окт. (№43). С. 9.

5.   Гармель, Е. Ещё не все картины написаны… : [детская художественная школа г. Бреста отмечает юбилей – 30 лет] / Елена Гармель // Заря. 2006. 16 нояб.

6.   Жураўская, С. Выстава дуэтаў, альбо Чаму карысна крыўдзіцца : [ІІ Міжнародная выстава “Настаўнік – вучань” у Брэсцкай дзіцячай мастацкай школе] / С. Жураўская // Культура.  2006. 17–23 чэрв.  (№24). С. 11.

7.   Зырко, Н. Брестской детской художественной – 20 / Н. Зырко // Брестский курьер. 1996. №43. С. 17.

8.   Павлюковец, А. Рубиновый период  художки :  в выставочном зале ООКЦ прошло торжественное мероприятие, посвященное 40-летию Детской школы изобразительных искусств имени А. А. Алонцева / Алина Павлюковец // Брестский курьер. 2016. 27 окт.(№44).  С. 19.

9.   Сухапар, У.: [дзіцячая мастацкая школа г. Брэста]

10.   Шеламова, Т. «Я рисую, я тебя рисую…» : Брестская «художка» отмечает 40-летие / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2016. 12 окт.(№81). С. 6.

Прочитано 1959 раз