Blowjob
Нет безвыходных ситуаций - есть люди, неспособные решать проблемы.

Андрей Ливадный «Шаг к звездам»


ek  вк  brest-kult  

VideoHosting 

Парк культуры і адпачынку

       Традыцыі паркабудавання ў горадзе над Бугам маюць шматвекавыя і глыбокія карані. У асяроддзі вуліц Герояў абароны, Фаміна, Леванеўскага і Леніна, прыкладна на 40 гектарах, раскінуўся зялёны масіў - Парк імя 1 Мая. Яго гісторыя стварэння звязана з радыкальнымі пераўтварэннямі горада, якія адбыліся ў сувязі з будаўніцтвам найбуйнейшай фартэцыі Расійскай імперыі - Брэст-Літоўскай крэпасці.
     У 30-я гады ХІХ стагоддзя Брэст змяніў сваё першапачатковае размяшчэнне. На тэрыторыі старажытнага Бярэсця было прынята рашэнне стварыць буйны ваенны комплекс для ўмацавання заходніх межаў Расіі. Праектныя работы па будаўніцтве новага Брэста меркавалі стварэнне і зялёных зон.
     Гісторыя Брэсцкага парка сыходзіць у далёкі 1906 год. Менавіта тады салдатамі Лібаўскага палка рускай арміі, які размяшчаўся на гэтым месцы, у азнаменаванне стагоддзя свайго вайсковага фармавання, быў пасаджаны Паркавы сад плошчай чатыры гектара, які гараджане сталі называць «Лібаўскім» або «новым», у адрозненні ад ужо наяўнага гарадскога саду. Пазней тэрыторыя Лібаўскага саду адышла да горада, у якога яе арандаваў прадпрымальны камерсант А. Шустэр.
     Горад рос і разам з ім развівалася індустрыя забаў. Паступова гарадскі сад пашыраўся і ўпрыгожваўся. 5 мая 1912 г. адбылося адкрыццё новага саду. Для яго было пасаджана 800 маладых дрэў і 4000 кустоў. У парку былі пабудаваны: эстрада для музыкі, шырокі рэстаран з верандай і ўладкаваны цыкладром. Сад асвятляўся 12 вялікімі газавымі лямпамі. У ім знаходзілася даволі вялікая сажалка, на якой можна было катацца на лодках. Новы гарадскі сад займаў плошчу - 10 дзесяцін.
     Пазней, 6 кастрычніка 1913 г., па хадайніцтву гарадской Думы, сад атрымаў назву «Пятроўскі». У 30-я гады мінулага стагоддзя, сад атрымаў назву - «Парк 3 Мая» - у гонар прагрэсіўнай для свайго часу Канстытуцыі, прынятай 3 мая 1791 г. Больш за паўстагоддзя, са студзеня 1941 г., ён насіў назву - «Парк культуры і адпачынку імя 1-га Мая». Толькі ў чэрвені 2001 г. з назвы зніклі словы «імя першага мая». З таго моманту і па гэты дзень ва ўсіх юрыдычных дакументах ён значыцца  - БКУП «Парк культуры і адпачынку».
     9 мая 1946 г.,  на месцы брацкай магілы, дзе былі аб'яднаны ўсе пахавання і магілы воінаў Чырвонай Арміі і партызан, быў адкрыты помнік-абеліск. Сярод Герояў Савецкага Саюза, пахаваных у брацкай магіле: гвардыі старэйшы сяржант Васіль Іванавіч Аляксандраў, маёр Сяргей Яўсеявіч Бамбураў, гвардыі маёр Віктар Аляксандравіч Малясаў, гвардыі маёр Павел Якаўлевіч Мацвееў, палкоўнік Сямён Нічыпаравіч Мірвода, капітан авіяцыі Георгій Ільіч Скрыпнікаў, старшы сяржант Міхаіл Міхайлавіч Сцяжкін , гвардыі капітан Абрам Іванавіч Тарнапольскі, гвардыі палкоўнік Аляксандр Ігнатавіч Уласавец. Усяго ў брацкай магіле захоўваецца прах 73 абаронцаў Айчыны.
     У 70-я гады мінулага стагоддзя ў парку была закладзена алея ў гонар Ганаровых грамадзян горада Брэста. У 1972 г. парк быў узнагароджаны бронзавым, а ў 1983 г. - залатым медалямі. У 1986 г. Міністэрства культуры СССР прысвоіла яму званне «Парк узорнай працы». Вялікі ўклад у работу Брэсцкага парка ўнеслі яго кіраўнікі: Соф'я Львоўна Рэлес і Захар Сямёнавіч Зарэмба.  Да 100-годдзя парку адбылася яго маштабная рэканструкцыя.
     Сёння прадпрыемства аб'ядноўвае 3 зоны арганізаванага адпачынку г. Брэста: цэнтральны парк, плошча якога 21,9 га, парк «Воінаў-інтэрнацыяналістаў» у мікрараёне «Усходні» - 29,6 га і лесапаркавая зона «Дубрава» мікрараёна Дуброўка - 11,3 га . Агульная плошча зямельных участкаў прадпрыемства складае 62,8 га. Сёння яго  плошча складае больш за 20 гектар, гэта самы вялікі гарадскі парк у горадзе. Ён уключае дзесяткі відаў дрэў, рэдкіх у гэтай частцы Еўропы, напрыклад, платан, тамарыксу, вяз, елку і серпянцін.
     Унікальнасць парку яшчэ і ў тым, што ён працуе не ад сезону да сезону, а круглы год. Атракцыёны - гэта толькі частка паслуг, прапанаваных берасцейцам і гасцям горада, якія і ўзімку не спыняюць сваю працу. Для рамантычных спатканняў, для дзелавых сустрэч, для сямейных абедаў, для зносін з сябрамі працуе  кафэ «На дымок», дзе заўсёды можна смачна падсілкавацца і правесці час у прыемнай сяброўскай атмасферы. У дзіцячым пакоі для гульняў «Джунглі», можна добра правесці час і адсвяткаваць дзень нараджэння дзіцяці (ад 1 да 7 гадоў), для дзяцей старэйшага ўзросту працуе майстэрня святаў «Клякса». Кожны месяц праводзяцца дзіцячыя забаўляльна-гульнявыя мерапрыемствы. Аказваюцца платныя паслугі па правядзенні банкетаў, па дэкаратыўнаму ўпрыгожванню вясельных залаў. Своеасаблівым упрыгожваннем і найважнейшым атрыбутам з'яўляецца водна-азёрная сістэма з ажурнымі пераходнымі масткамі, лыжаролерная траса і летні кінатэатр.
     Багатая, больш чым векавая гісторыя, увасобленая ў цяністых алеях паркавага ансамбля нагадвае пра мінулае, дазваляе ацаніць цяперашні час, падумаць пра будучыню.

    Літаратура:

1.  В аллеях парка дремлет память… : фотоальбом / авт. текста В. П. Самович. Брест : Академия, 2006. 104с.

2.  Парк культуры и отдыха //Брест : энциклопедический справочник.Минск, 1987.

 

3.  Глущенко, Т. Как не проворонить птичьих прав? : [центральному городскому парку 100 лет] / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 2006. 19 апр. С. 7.

4.  Кобяк, Р. 100 лет городскому парку культуры и отдыха / Р. Кобяк // 7 дней. 2005. 21 июля. С. 9.

5.  Крэйдзіч,М.чужына  для многіх пакаленняў : Брэсцкаму парку культуры і адпачынку імя 1 Мая – 100 / М. Крэйдзіч // Народная трыбуна. 2006. 29 крас. С. 2.

6.  Кряквин, А. Новая жизнь старого парка : [ о парке культуры и отдыха им. 1 Мая] / А. Кряквин // Брестский курьер. 2004. 4 нояб.

7.  Литвинович, Е. Лучший парк в СНГ! / Евгений Литвинович // Заря. 2009. 15 сент. С. 1, 2.

8.  Литвинович, Е. И в 100 лет он юн и красив : вековой юбилей отмечает Брестский парк культуры и отдыха имени 1 Мая / Евгений Литвинович // Заря. 2006. 29 апр. С. 1, 4, 5.

9.  Литвинович, Е. Новое лицо старого парка : [история и современность Брестского парка культуры и отдыха имени 1 Мая] / Евгений Литвинович // Заря. 2004. 24 июля.

10.  Орлова, И. В сто лет жизнь только начинается : городской парк  культуры и отдыха, который носит имя 1 Мая, отпразднует свое 100-летие / И. Орлова // Народная газета. 2006. 28 крас. С.7.

11.  Рекуц, С. Уж целый век нас кружит вальс в старинном парке : [ к 100-летию парка культуры и отдыха 1 Мая] / С. Рекуц // Брестский вестник. 2006. 25 апр. С. 2.

12.  Самович, В. Я знаю – «саду» цвесть» : Брестскому парку скоро 100 лет / В. Самович // Вечерний Брест. 2005. 24 июня. С. 5.

13.  Свірыдовіч, В. Другое нараджэнне парку : [ аб рэканструкцыі парку культуры і адпачынку імя 1 Мая] / В. Свірыдовіч // Народная трыбуна. 2004. 23 кастр.

Прочитано 1992 раз