Blowjob
Философия человека, как и его религия, — это сам человек, он создает ее по своему образу и подобию.

Джек Лондон «Маленькая хозяйка Большого дома»


ek  вк  brest-kult  

VideoHosting 

СВЯТА-МІКАЛАЕЎСКАЯ ЦАРКВА

         Гісторыя Брацкай Свята-Мікалаеўскай царквы пачынаецца з 1885 г., калі праваслаўным брацтвам Брэст-Літоўска была пабудавана драўляная царква, якая звалася Мікалаеўскай. Адзін з шматлікіх пажараў знішчыў яе, і было вырашана пачаць будаўніцтва новага каменнага храма.
       Царква ў гонар Свяціцеля Мікалая ў Брэсце пабудавана з цэглы ў 1904—1906 гг. Яе будаўніцтва вялося на ахвяраванні маракоў і афіцэраў — удзельнікаў руска-японскай вайны, якія лічылі Свяціцеля Мікалая сваім пакравіцелем, і на сродкі брацтва ў гонар Свяціцеля Мікалая і Апанаса, прападобнага ігумена Брэсцкага. Па гэтай прычыне царква мае неафіцыйны дадатак у назве - Брацкая.
       Будавалі яго не толькі свецкія вернікі, ўдзельнікі марскіх бітваў, іх сваякі і, вядома ж, сем'і маракоў, якія загінулі. Неабходную суму ўнёс сам імператар Мікалай II, які таксама перадаў спіс імёнаў загінуўшых маракоў для пастаяннага памінання. Узвядзенню храма спрыяў былы гарадзенскі губернатар, старшыня Савета Міністраў Расійскай імперыі П. А. Сталыпін. Узвядзенне новага каменнага храма было пачата ў 1903 годзе, а скончана ў 1906 г. Аўтарам праекта выступіў гродзенскі губернскі архітэктар Плотнікаў І.К. 6 снежня 1906 года храм быў урачыста асвечаны.
       Так у Брэст-Літоўску з'явілася ўнікальная царква, якая чымсьці нагадвала пяцімачтавы карабель.
       Пасля пабудовы храм прыцягваў вернікаў сваёй прыгажосцю. Тут рэгулярна праходзілі  раннія літургіі для асабістага складу Брэсцкага гарнізона. Пры брацстве храма ў 1909 г. быў адкрыты дзіцячы прытулак, а ў 1911-1912 гг. заснавана царкоўна-прыхадская школа. Дзейнічалі сталовая для бедных і  дом для начлегу.
       Храм быў выкананы ў руска-візантыйскім архітэктурным стылі з элементамі маскоўскага царкоўнага дойлідства XVII ст. Акрамя галоўнага прастола ў імя Свяціцеля Мікалая, у храме мелася два прытворы: у гонар святога апостала Якава Алфеева і ў імя святой велікамучаніцы Варвары. Алтар аддзелены ад храма трох'ярусным драўляным іканастасам. У смутны час войн і рэвалюцый, пры польскай і нямецкай акупацыі, набажэнствы ў храме не спыняліся.
       У першую сусветную вайну захопнікі прыстасавалі царкву пад гарнізонны храм нямецкіх салдат.
       Пасля Другой сусветнай вайны, ў 1961 г.,  храм быў зачынены Увесну 1962 г. з яго былі спілаваныя ўсе крыжы над купаламі, а таксама збітыя крыжы, якія ўпрыгожвалі фасад. Некалькі дзесяцігоддзяў Дом Божы знаходзіўся ў няславе. Амаль 30 гадоў, да 1991 г. ў будынку было размешчана сховішіча Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці.
       Царква была адноўлена ў 1996 г. на ахвяраванні прыхаджан і гарадскіх прамысловых прадпрыемстваў.
       Крыжова-купальны храм вырашаны ў псеўдарускім стылі з элементамі маскоўскага царкоўнага дойлідства 17 ст. У падоўжна-восевай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі дамінуе 8-гранная званіца з адкрытым верхнім ярусам-звонам, завершаным высокім шатром з макаўкай. Званіца аб'яднана з цэнтральным 2-ярусным аб'ёмам працяглай трапезнай, падзеленай радамі арачных аконных праёмаў на 2 ярусы. Кубападобны аб'ём сяродкрыжжа завершаны маляўнічым 5-купаллем. З усходняга боку да цэнтральнага аб'ёму далучаецца 5-гранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Галоўны ўваход падкрэслены манументальнай паперцю ў выглядзе 3-пралётных вісячых аркатур і з высокім 2-гранным шчытом на магутных слупах. Аналагічна, але ў меншым маштабе, вырашаны вуглавыя ўваходы цэнтральнага аб'ёму. Рознавялікія арачныя аконныя праёмы аформлены плоскаснымі ліштвамі, філёнгамі.
       У дэкоры выкарыстаны формы старажытнарускага дойлідства: какошнікі, кілепадобныя аркі, філёнгавыя лапаткі, квадратныя разеткі, бочкападобныя фігурныя калонкі, зубчастыя фрызы. Цокальная частка вылучана шматслойным архітэктурным абломам.
       У інтэр'еры скляпенні пакрыты размалёўкай. Апсіда вылучана 3-ярусным драўляным іканастасам. У храме захоўваюцца абраз Міколы Цудатворцы (у алтары), мошчы праваслаўнага вялікапакутніка Апанаса Філіповіча. Сярод культавых рэліктаў — частка дрэва Крыжа Жыватворнага Гасподня, на якім быў распяты Ісус, машчэй Свяціцеля і Цудатворцы Чарнігаўскага Феадосія і інш. Асабліва шануецца Святое Укрыжаванне з часткай каменю Галгофы з Іерусаліма.
       Летам 1995 г.  царкву наведаў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій ІІ.
       З 1992 года пры Свята-Мікалаеўскай брацкай школе адкрыта нядзельная школа, у якой навучаецца каля 400 дзяцей. Ім выкладаюць такія прадметы, як гісторыя Старога і Новага Запаветаў, катэхізіс, гісторыя і паслядоўнасць набажэнстваў, гісторыя Праваслаўнай царквы. Пры нядзельнай школе дзейнічаюць гурткі па рукадзеллю і маляванню, створаны хор.Дзейнічае праваслаўнае сястрынства міласэрнасці, асноўнымі напрамкамі яго дзейнасці з'яўляюцца: праца ў абласным анкалагічным дыспансеры і аказанне дапамогі інвалідам калясачнікам.
       У 1998 годзе ў храме засведчаны цуд: запалілася лампада перад храмавай іконай свяціцеля Мікалая, а праз некаторы час ад іконы Свяціцеля стала зыходзіць цяпло.
       У розныя гады настаяцелямі Брацкай Свята-Мікалаеўскай царкве былі: Святар Сяргей Тавараў (1902 - 1915 гг.), Іерасхіманах Феафіл Несцярук (1919 - 1921 гг.), Протаіерэй Леанід Раманскі (1921 - 1922 гг.), Протапрэсвіцер Канстанцін Зноска ( 1922 - 1937 гг.), Протаіерэй Мітрафан Зноска (1937 - 1944 гг.), Протаіерэй Міхаіл Тарыма (1944 - 1948 гг.), Протаіерэй Георгій Рэвінскі (1949 - 1950 гг.), Протаіерэй Іаан Давідовіч (1950, 1951 - 1954 гг .), Протаірэй Макарый Саковіч (1950 - 1951 гг.), Протаіерэй Уладзімір Рункевіч (1954 - 1961 гг.), Протаіерэй Міхаіл Сацюк (1988 - 1998 гг.), Протаіерэй Пётр Раманавіч (з 1998 г.).

Літаратура:

1.Братская Николаевская церковь // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск. 1990. С. 44 – 45.

2.Брацкая царква // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць. Мінск, 1984. С. 39.

3.Брестская Свято - Николаевская братская церковь// Туристские регионы Беларуси / под. общ. ред. И. И. Пирожника. Минск. 2008. С. 50.

4.Брестская Свято - Николаевская братская церковь

5.Брэсцкая брацкая царква // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 290

6.Брэсцкая брацкая царква // Архітэктура Беларусі: энцыкл. давед. Мінск. 1993. С. 87 – 88.

7.Свята - Мікалаеўская брацкая царква // Кулагін, А. М.  Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычы даведнік / А. М. Кулагін. Мінск. 2001. С. 26.

8.Адамянц-Подъяков, В. Золотое сечение храма : пешком в историю / Валерий Адамянц-Подъяков // Брестский курьер. 2002. №9.

9.Бородина, О. Мой Дом, домом молитвы наречется… / Ольга Бородина // Заря. 1996. 21 дек.

10.Глущенко, Т. Твердая память престола : [о Свято-Николаевской братской церкви] / Тамара Глущенко // Вечерний Брест . 2001. 23 дек.

11.Глущенко, Т. Недвижимость церковного престола : Свято-Николаевскому храму – 110 лет / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 2016. 20 мая. (№40). С. 4.

12.Ролич, О. Свято-Николаевская братская церковь г. Бреста / Ольга Ролич // Заря. 2006. 13 мая.

13.Смаль, В. Вековые купола : в понедельник, 22 мая Свято - Николаевской церкви Бреста исполняется 100 лет / Валентин  Смаль // Вечерний Брест. 2006. 15 мая.

Прочитано 2671 раз