Blowjob
— Зачем же подавать надежды? — Зачем же ты надеялся? Желать и добиваться чего-нибудь — понимаю, а кто ж надеется?

Михаил Лермонтов «Герой нашего времени»


ek  вк  brest-kult  

VideoHosting 

БРЭСЦКІ КРЫЖАЎЗВІЖАНСКІ КАСЦЁЛ

   БРЭСЦКІ КРЫЖАЎЗВІЖАНСКІ КАСЦЁЛ,

помнік архітэктуры позняга класіцызму,

унесены ў Дзяржаўны спіс

гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь

       Касцёл Узвышэння Святога Крыжа - каталіцкі храм, ставіцца да Брэсцкага дэканату Пінскага дыяцэзіі. Помнік архітэктуры, які ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.
       Касцёл Узвышэння Святога Крыжа знаходзіцца ў адміністрацыйным цэнтры Брэста, на вуліцы Леніна. Пабудаваны ў 1856 г. на тагачасным Бульварным праспекце, як кафэдральны з цэглы паводле праекта памочніка архітэктара Якава Фардона.
       Касцёл - помнік архітэктуры позняга класіцызму. Пабудаваны паводле базілікальнай планіровачнай схемы з паўкруглай апсідай і бакавой сакрысціяй. Галоўны ўваход вырашаны класічным пілястравым парталам з трохвугольным франтонам. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі на 2 узроўнях, дэкарыраваны падаконнымі панэлямі з разеткамі і пілястрамі ў прасценках.
       Першы парафіяльны касцёл у Берасці быў фундаваны вялікім князем Вітаўтам пад назвай Святога Крыжа і Узнясення Святой Панны Марыі. Існаваў ад 1412 г. да сярэдзіны 19 ст. Размяшчаўся на тэрыторыі акольнага горада Берасця. У 1766 г. з фундацыі кс. Пятра Шпанемберга касцёл быў перабудаваны. Разабраны пад час пабудовы крэпасці ў 1830-я гг.
       У 1845 г. жыхары Кобрынскага фарштата Брэст-Літоўскай крэпасці Куроўскі, Бучынскі, Малеўскі і інш. звярнуліся да статс-сакратара князя Галіцына з просьбай аб дазволе пабудаваць касцёл у новым горадзе. Праект быў зацверджаны імператарам 18.11.1849 г. Храм асвечаны архібіскупам В.Жылінскім у 1856 г.
       У міжваенны час касцёл налічваў каля 10 тысяч парафіян. Да касцёла былі прыпісаны капліцы пры гімназіі імя Р. Траўгута, пры турме, на могілках, у доме сясцёр міласэрнасці св. Сямейства, у школе, пры пажарнай камандзе на чыгуначнай станцыі Брэст-Палескі. У 1920-я гг. быў распрацаваны праект новага парафіяльнага касцёла ў стылі польскага канструктывізму, але ён не быў здзейснены.
       У другую сусветную вайну будынак касцёла  быў пашкоджаны.
       У 1950–1957 гг. быў прыстасаваны пад музей і капітальна перабудаваны (зменены інтэр'еры, зняты 2 вежы на галоўным фасадзе, унутры ўмайстраваныя паверхі). Да 1990-х гг. у будынку быў размешчаны Брэсцкі абласны краязнаўчы музей.
       Першая Святая Імша, якую адправіў каля муроў святыні кс. Збігнеў Кароляк, адбылася 7 студзеня 1989 года. 12 жніўня 1990 года ўпершыню за 42 гады ў будынку святыні было адпраўлена набажэнства. Але спатрэбілася некалькі гадоў, каб касцёл набыў першапачатковы выгляд. 28 жніўня 1992 года касцёл быў кансэкраваны, тады ж былі пасвечаныя і два новыя званы: «Ян Павел» і «Жыгімонт».
       У 2001 годзе будынак храма зноў вярнулі вернікам. У выніку аднаўленчых работ касцёл Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце набыў свой першапачатковы выгляд: былі адноўлены інтэр'еры, зноўку адбудаваны вежы.
       У храме знаходзіцца Цудатворны абраз Маці Божай Берасцейскай, памерам 120х80 см, у срэбным акладзе і  датуецца ХVІ ст. На ім прадстаўлена Марыя ў малітоўнай паставе, са складзенымі рукамі. Яна схіляе галаву над Немаўляткам. Праваруч Багародзіцы – св. Ян Хрысціцель, у скрусе. Яго позірк скіраваны на Збавіцеля. Абраз – копія з рымскай базылікі Sancta Maria Maggiori.
       Магчыма, абраз Маці Божай падараваў біскупу Адаму Іпацію Пацею Папа Клеменс VІІІ. Біскуп у 1607 г. змясціў святыню ў дамініканскім касцёле ў мястэчку Шараўка на Падоллі. Падчас казацкіх войнаў абраз быў захоплены татарамі, але адбіты ваяводай Мікалаем Патоцкім, які змясціў яго ў адмыслова збудаванай радавой капліцы ў Берасці. Яго жонка пасля смерці мужа ў 1676 г. перадала абраз у брэсцкі дамініканскі кляштар. Пасля руйнавання старажытнага Берасця ў 1830-я гг., абраз быў перанесены ў новы касцёл. Калі пасля Вялікай Айчыннай вайны касцёл быў зачынены, а ўвесь інтэр'ер знішчаны, абраз быў схаваны адным з вернікаў і выратаваны ад гібелі, а з 1968 года змешчаны ў адзіную каталіцкую капліцу Брэста. Пасля вяртання вернікам царквы Узвышэння,  абраз быў зноў урачыста перанесены ў яе.  З 37 абразоў, якія ўпрыгожвалі царкву ў даваенны перыяд, ацалеў толькі гэты вобраз. 30 чэрвеня 1996 года абраз быў каранаваны. У святочных урачыстасцях удзельнічалі кардынал Казімір Свёнтэк і нунцый Апостальскай Сталіцы арцыбіскуп Дамінік Грушэўскі, якія супольна прымацавалі да абраза дзве кароны, адну – над Немаўляткам Езусам, другую – над Багародзіцай. Да 1992 г. абраз знаходзіўся ў капліцы на ўскрайку горада, на Кіеўцы. Аклад абраза створаны ў XVII стагоддзі і мае вялікую культурную каштоўнасць.
       У касцёле  ўсталяваны выдатны старадаўні арган. Кіраўніцтва храма ласкава прадастаўляе ўсім жадаючым час ад часу атрымаць асалоду ад канцэртаў. Тут выконваюць як духоўную, так і класічную, і нават сучасную музыку для аргана. 

1.Брестский костёл Воздвижения Святого Креста // Туристские регионы Беларуси / под. общ. ред. И. И. Пирожника. Минск.С. 50

2.Брестский костёл Возвижения Святого Креста // Туристическая энциклопедия Беларуси / под. общ. ред. И. И. Пирожника. Минск. 2007. С 71

3.Брестский крестовоздвиженский костёл // Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 1 кн.1. Брестская область. Минск, 2009.  С. 179.

4.Брестский крестовоздвиженский костёл // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 2 С. 519–520.

5.Касцёл Узвышэння Святога Крыжа // Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін. Мінск,С. 40.

6.Кафедральный костел // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск.С. 71.

7.Кафедральны касцёл // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць. Мінск, 1984. С. 59.

Прочитано 2583 раз Последнее изменение Пятница, 22 Апрель 2016