Blowjob
Хотите, я дам вам совет, как быть здоровой и долго жить? Никогда ни к кому и ни к чему не предъявляйте претензий. Ни к судьбе, ни к Богу, ни к прошлому, ни к людям.

С.Н. Лазарев «Диагностика кармы»


ek  вк  brest-kult  

VideoHosting 

НІКОЛЬСКАЕ ПРАВАСЛАЎНАЕ БРАЦТВА

       Гісторыя існавання Праваслаўнай традыцыі налічвае не адно тысячагоддзе. Немалую ролю ў развіцці і ўмацаванні праваслаўя мелі розныя Праваслаўныя арганізацыі і брацтва. Адным з найбуйнейшых брацтваў, якое існавала на тэрыторыі сучаснай Беларусі, было «Брэсцкае Праваслаўнае брацтва ў гонар Свяціцеля Мікалая», заснаванае ў 1591г. пры Саборнай Мікалаеўскай царкве ў г. Брэсце.
       Першыя пісьмовыя звесткі пра царкву Св. Мікалая  Цудатворца адносяцца да 1390 г. з нагоды атрымання  Брэстам Магдэбурскага права.
      Храм быў пабудаваны з каменя. Унутранае ўбранне храма адрознівала прастата і багацце абразоў.
      Невядомы дакладны час будаўніцтва храма. Аднак тое, што яшчэ ў 1390 годзе ён названы кафедральным, а свой біскуп з'яўляецца ў Брэсце ў 1296 годзе, дае падставу меркаваць, што будаўніцтва храма было прыкладна ў першай палове XIV-га стагоддзя. Магчыма, што храм будаваўся менавіта ў якасці кафедральнага сабора.
      У другой палове XVI стагоддзя - першай палове XVII стагоддзя ў грамадска-палітычным жыцці гараджан вялікае значэнне мелі рэлігійныя брацтвы, якія арганізоўваліся пры праваслаўных манастырах і цэрквах. Яны імкнуліся захаваць беларускую культуру і мову. Адкрывалі друкарні і брацкія школы. У школах навучаліся хлопчыкі ўсіх саслоўяў. Вялікая ўвага ў школе надавалася грэцкай мове. Часта школу называлі грэцка-славянскім вучылішчам. Абавязкова вывучалі лацінскую і польскую мовы, паколькі не вучыць іх было нельга - на лаціне ў асноўным вяліся пропаведзі ў каталіцкіх касцёлах, праводзіліся сходы і вялася дакументацыя ў судах, трыбуналах. На польскай і лацінскай мовах стваралася рэлігійна - палемічная літаратура. Выкладалі таксама багаслоўе, арыфметыку, геаметрыю, граматыку, музыку, рыторыку і астраномію. Вялікая ўвага ў школах надавалася пытанням выхавання вучняў, у першую чаргу маральнаму выхаванню.
       У XVI стагоддзі пры храме ўзнікае кафедральнае брацтва, адно з самых старажытных у Беларусі, якое праіснавала да 1604 гада як праваслаўнае, а затым працягнула дзейнасць як уніяцкае. Пры брацтве дзейнічала адна з першых школ. Тут жа быў створаны шпіталь, пабудаваны першапачаткова з дрэва, а ў 1750 годзе пасля пажару адноўлены ў камені. Функцыі брацтва і шпіталя былі самымі высакароднымі - папячыцельства аб жабраках, бяздомных, адзінокіх, заступніцтва служыцелям Царквы і іх сем'ям.
      Асабліва  цікавай была дзейнасць брэсцкага Нікольскага  брацтва ў галіне адукацыі. У школу, адкрытую пры ім, маглі паступіць нават дзеці прадстаўнікоў бедных слаёў насельніцтва. На чале школы стаяў рэктар, выбіраемы брацтвам, былі настаўнікі і два правізара, якія наглядалі за дысцыплінай. Вучні дзяліліся на тры групы. У школе дзейнічала класна-ўрочная форма заняткаў, выкладаліся граматыка, рыторыка, арыфметыка, геаметрыя, музыка, лацінская і грэцкая мовы. Настаўнік павінен быў праводзіць з вучнямі гутаркі на рэлігійныя і маральныя тэмы. У брацкай школе Бярэсця, у адрозненне ад большасці навучальных устаноў Еўропы практычна не выкарыстоўвалася пакаранне розгамі, а ўжываліся іншыя метады, напрыклад  - вымова. З 1592 па 1595 гады ў Брэсцкай брацкай школе выкладаў славянскую грамату вядомы беларускі асветнік Лаўрэнцій Зізаній. Менавіта тут, у Брэсце, ён склаў сваю знакамітую «Граматыку славенску».
       Напярэдадні ўзнікнення ў Рэчы Паспалітай уніі, у апошнія дзесяцігоддзі XVI-га стагоддзя, у дзейнасці брацтва пры царкве Св.Мікалая наступілі рэзкія перамены. На брацтва пачынае аказваць моцны ўплыў брэсцкі кашталян Іпацій Пацей, які  ў 1593 годзе заняў Брэсцкую епіскапскую кафедру. Падтрымліваючы унію, новы біскуп пачынае ганенні на лепшых дзеячаў брацтва. У 1595 годзе вымушаны быў сысці ў Віленскую школу Лаўрэнцій Зізаній. Праз год храм становіцца месцам уніяцкага сабора, які прыняў акт аб заключэнні «Уніі». З гэтага часу царква фактычна была адарвана ад праваслаўных і перададзена уніятам. У 1597 годзе была выдадзена каралеўская грамата, якая прадпісвае Іпацею Пацею перадаць школу Нікольскага  брацтва уніятам.

 

1.Попов, В. Брестский собор святого Николая Чудотворца / В. Попов // Журнал "Ступени" 2001 год №1 (2). – Режим доступа :
http://city-brest.gov.by/struct/vizitka-goroda/istoriya-goroda/kulturnaja-zhizn-Bresta-1945-1990/brestskiy-sobor-svyatogo-nikolaya-chudotvorca/– Дата доступа : 12.04.16.

2.Брацкія школы // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 254.

3.Брацтвы // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 254.

4.Брацтвы праваслаўныя // Энцыклапедыя гісторыіі Беларусі: У 6 т. Т. 2. Беліцк – Гімн. Мінск. 1994. С.76

5.Брацкія школы // Энцыклапедыя гісторыіі Беларусі: У 6 т. Т. 2. Беліцк – Гімн. Мінск. 1994. С. 75–76.

6.Самусик, А. Ф.  Братские школы // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. / А. Ф. Самусик. 2. С. 496.

7.Самусик, А. Ф.  Братства // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. / А. Ф. Самусик. 2. С. 496–497.

Прочитано 2534 раз Последнее изменение Пятница, 22 Апрель 2016