Blowjob
Люди обычно видят и слышат то, что они хотят увидеть и услышать...

Харпер Ли «Убить пересмешника...»


ek  вк  brest-kult  

VideoHosting 

ПЕРШАЯ ЭЛЕКТРАСТАНЦЫЯ Ў БРЭСЦЕ

Здание дизельной электростанции 920 кВт. Август 1925 г.

               Здание дизельной электростанции 920 кВт. Август 1925 г.

Слабое развіццё электрыфікацыі на тэрыторыі горада было абумоўлена неразвітай прамысловасцю, а таксама нешматлікасцю насельніцтва. У 1888 г. у будынку Брэсцкага вакзала, у службовых памяшканнях і на пероне, было ўстаноўлена 160 электрычных лямп, ток для якіх выпрацоўвалі тры дынама-машыны. Чыгуначная электрастанцыя абслугоўвала дарогу і часткова давала ток гораду. Да ўзвядзення «электровні мейской», яна была ў горадзе адзінай. У справаздачы прамысловага аддзела Палескага ваяводскага кіравання за 1923 г. адзначалася, што шэраг маламагутных дызельных электрастанцый, пабудаваных немцамі на Палессі ў гады акупацыі падчас першай сусветнай вайны, былі ліквідаваныя ўжо пасля вайны, так як органы гарадскога самакіравання не маглі іх выкарыстоўваць у сувязі з адсутнасцю матэрыяльна-тэхнічных сродкаў. Замежны капітал у энергетычную прамысловасць не ўкладваўся.

Аднак горад Брэст будаваўся, насельніцтва павялічвалася, усе гэта патрабавала задавальнення новых патрэбаў у  электрастанцыі.

 У 1925 г. у Брэсце была пабудавана гарадская дызельная электрастанцыя (электровня мейска), якая размяшчалася па вуліцы Садовай, 22 (цяпер вуліца Арджанікідзэ). Будынак электрастанцыі быў аднапавярховы, цагляны, перакрыцці драўляныя. На тэрыторыі быў размешчаны драўляны навес над басейнам, градзірня і цагляны будынак для ацяпляльных катлоў.

На гэтай электрастанцыі ў 1925-1929 гг. былі ўсталяваны 4 дызеля 600,400,200,130 к.с. Шведскай фірмы «Атлас-Дызель-Паляр» агульнай магутнасцю генератараў 920 кВт. Палівам для яе была нафта маркі «Ойль-газава» (аналаг саляркі).

Дызель №1 быў усталяваны ў 1935 г., дызель №3 у 1927 г., дызель №4 у 1929 г .  Машынная зала была абсталявана ручным маставым кранам на 4 тоны. Паліўнае забеспячэнне было наступным: па шырокакалейных шляхах цыстэрны з нафтай завозіліся на тэрыторыю электрастанцыі, дзе разгружаліся ў бак, які знаходзіўся на зямлі. З бака ручным насосам «Альвеер» нафта магла перапампоўвацца ў любую з пяці устаноўленых наземных цыстэрнаў агульнай ёмістасцю 60 тон. З цыстэрнаў нафта іншай помпай магла перапампоўвацца ў расходныя бачкі дызелёў. Для ачысткі адпрацаванага масла на станцыі меўся перасоўны сепаратар «Лаваль». Для ацяплення станцыі паблізу будынка машыннай залы пазней была пабудавана кацельня, абсталяваная 2-ма катламі Стрэля.

Ужо тады,  да надзейнасці працы энергетычнага абсталявання электрастанцыі і работнікаў энергетыкі, гарадская ўлада выстаўляла высокія патрабаванні. Берасцеец таго часу, сын пажарнага Збігнеў Мікалаевіч Жураўлёў, у сваіх мемуарах апісаў выпадак, як адбыўся напярэдадні каталіцкага Раства Хрыстова (Новы год тады не святкавалі). На электрастанцыі здарылася паломка, і ў горадзе не было святла. Надзвычайнае становішча спалохала энергетыкаў, і неабходную запчастку спешна даставілі з Швецыі на самалёце.

У 1932 г. на дызельнай электрастанцыі працавала 25 чалавек. Дырэктарам быў інжынер Анжэй Макавецкі, тэхнічным кіраўніком - Юзэф Рудскі. Брэсцкая гарадская дызельная электрастанцыя была самай буйной у ваяводстве, выпрацоўка электраэнергіі ў 1932 г. склала 1,4 млн. КВт / г., а ў першым паўгоддзі 1934 г. - 0,827800 млн. КВт / гадзіну, колькасць працуючых ўзрасла да 35 чалавек. Справа была рэнтабельнай: досыць сказаць, што ў якасці жылля для сем'яў энергетыкаў быў пабудаваны салідны па тых часах двухпавярховы дом. Ён і сёння, з надбудаваным трэцім паверхам, стаіць на скрыжаванні вуліц Міцкевіча і Леніна, вядомы не аднаму пакаленню кандытарскай крамай, у якую дзеці цягнулі бацькоў па шляху з парку, а да і пасля вайны тут размяшчаўся, як цяпер бы сказалі, офіс ўжо савецкай электрастанцыі. Да 1939 г. адміністрацыя, бюро па працы з кліентурай і каса ўзаемадапамогі работнікаў электрастанцыі размяшчаліся па вуліцы Пятроўскай, 3 (цяпер вул. Карбышава).

Па меры росту горада магутнасці дызельнай «электровні» перастала хапаць, і ўлады прыступілі да ўзвядзення больш сур’ёзнай, паратурбіннай электрастанцыі магутнасцю 1500 кВт, па вуліцы Новоягеллонской (цяпер праспект Машэрава – ад скрыжавання з вуліцай Леніна ў бок крэпасці). Месца пад будаўніцтва выдзелілі з плошчаў парку.

Але пачалася другая сусветная вайна. Абедзве гарадскія электрастанцыі (дызельная і паратурбінная) засталіся непрацаздольнымі. Нямецкая адміністрацыя, якая прыйшла ў горад, хутка прыцягнула на працу былых работнікаў энергетыкі, тых,  што пакінулі горад. У кароткія тэрміны былі ліквідаваны пашкоджанні катла фірмы «Бабкок-Зеленевскі» і турбагенератара 1,5 МВт фірмы «Юнгстрэм». Была наладжана работа і дызельнай гарадской электрастанцыі магутнасцю 920 кВт. Бытавыя і прамысловыя спажыўцы сталі атрымліваць электраэнергію, за якую разлічваліся акупацыйнымі маркамі. Пры адступленні ў 1944 г., немцы замініравалі і ўзарвалі абедзве гарадскія электрастанцыі.

Для эканомікі вызваленага Брэста пытанне аднаўлення разбуранай вайной энэргагаспадаркі горада было самым галоўным. Кіраўніцтва горада прыняло рашэнне – тэрмінова прыступіць да работ па аднаўленні абедзвюх электрастанцый. У 1944 г. на  гэтыя мэты горад выдзеліў 400 тысяч рублёў. Аблвыканкам спецыяльным рашэннем абавязаў горад тэрмінова мабілізаваць на працу 100 рабочых. Да канца года ўдалося асвоіць толькі палову выдзеленых сродкаў. Былі адноўлены гарадскія электрычныя сеткі, дэмантавана разбуранае абсталяванне, пабудаваны механічныя майстэрні.

У студзені 1945 г. распараджэннем №7 Савет Народных Камісараў Беларускай ССР дазваляе Наркомхозу БССР перакінуць з Гродзенскай ГЭС часткі падорванага дызеля 400 к.с., а з Ваўкавыскай ГЭС часткі дэмантаванага дызеля 200 к.с. у горад Брэст. Адначасова абавязвае Гродзенскі Аблвыканкам аказаць садзейнічанне ў дастаўцы названага абсталявання для аднаўлення разбураных дызеляў 400 і 200 к.с. дызельнай электрастанцыі.

У лютым 1945 г. СНК БССР пастановай №176 абавязаў кіраўніка Заходняй чыгункі тав. Кацяш у тэрмін не пазней чым 10.03. 1945 г. забяспечыць адпраўку энергацягніка 1000 кВт з горада Віцебска ў горад Брэст, а Наркомхозу тав. Забела забяспечыць яго прыёмку і ўстаноўку. Акрамя таго, Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў працоўных, тав. Сікорскі быў абавязаны аказаць дапамогу Брэсцкай электрастанцыі рабочай сілай, мясцовымі матэрыяламі і транспартам для хутчэйшага пуску энэргацягніка.

У лютым 1945 г. былі скончаны ўсе працы па дэмантажу няспраўнага абсталявання і аднаўленню цаглянага будынка дызельнай электрастанцыі.

У красавіку 1945 г. быў пушчаны ў працу дызель-генератар з магутнасцю рухавіка 400 к.с. Цалкам дызельную электрастанцыю аднавілі ў кастрычніку 1946 г.

У 1948 г. была адноўлена і першая чарга галоўнай электрастанцыіі горада. Абедзве электрастанцыі (паравая і дызельная) працавалі ізалявана. Дызельная электрастанцыя забяспечвала ў асноўным электраэнергіяй спажыўцоў чыгункі.

 Литература:

 1.Электростанция // Сарычев, В. В поисках утраченного времени. Кн. 2 / Василий Сарычев. Брест, 2007. С. 265–268.

2.Из акта приёмки электростанций г. Бреста : от 7 января 1940 г. № 58 // Брест в 1939-1941 гг. : документы и материалы / сост. А. Г. Карапузова и [др.] Брест, 2012. Раздел 3. Социально-культурное развитие города. С. 105–108.

 3.Из протокола № 22 заседания бюро Брестского обкома КП(б)Б о реконструкции электростанции в г. Бресте : от 8 апреля 1940 г. // Брест в 1939-1941 гг. : документы и материалы / сост. А. Г. Карапузова и [др.] Брест, 2012. Раздел 3. Социально-культурное развитие города. С. 113.

Прочитано 2845 раз Последнее изменение Пятница, 11 Декабрь 2015