Blowjob
Будущее скрыто мглой, но оно в наших руках. В наших намерениях и поступках.

Андрей Ливадный «Призрачный Сервер. Книга первая»


ek  вк  brest-kult  

VideoHosting 

УА «БРЭСЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АБЛАСНЫ ЦЭНТР МАЛАДЗЁЖНАЙ ТВОРЧАСЦІ»

УА «БРЭСЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АБЛАСНЫ ЦЭНТР  МАЛАДЗЁЖНАЙ ТВОРЧАСЦІ»У верасні 1939 г. адбылося ўз'яднанне Заходняй Беларусі і БССР. Ужо ў маі 1940 г. у г. Брэсце быў адкрыты Дом піянераў. Будынак знаходзіўся па вул. Стаханава, дом 4,  у 2-х павярхоўным асабняку (цяпер вул. Бялова, будынак не захаваўся). У той час у горадзе пражывала 70 тыс. чалавек.

 Першым дырэктарам стала Мухіна Кацярына Васільеўна, а першымі гурткоўцамі дзеці вайскоўцаў, камандзіраў гарнізона Брэсцкай крэпасці і пагранічных атрадаў. Дзеці героя Савецкага Саюза Андрэя Мітрафанавіча Кіжаватава, Нюра і Ваня, наведвалі гурток мастацкай самадзейнасці. Будучы дырэктар станцыі юных тэхнікаў г. Брэста Георгій Мілашэўскі наведваў авіямадэльны гурток. У гады Вялікай Айчыннай вайны многія гурткоўцы Дома піянераў праявілі сябе як сапраўдныя патрыёты сваёй Радзімы.

28 ліпеня 1944 г.  Брэст быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У горадзе ў гэты час налічвалася каля 15 тыс. чалавек.

5 кастрычніка 1944 г. была арганізавана піянерская дружына на чале са штабам з 8 чалавек. У дружыну ўваходзіла чатыры атрады па 25-30 чалавек. Піянерамі праводзіліся зборы і тэматычныя вечары. Штодня Дом піянераў наведвала 80-100 чалавек. На масавыя мерапрыемствы збіралася да 250 чалавек. Ствараліся цімураўскія атрады.

У 1950-1951 навучальным годзе быў арганізаваны шахматна-шашачны турнір на першынство горада. У час канікул праводзіліся экскурсіі на прадпрыемствы города: мукамольны завод, электрастанцыю, аўтарамонтныя, вагонарамонтныя майстэрні і т. д. Дом піянераў з'яўляўся інструктыўна-метадычным цэнтрам пазашкольнай і піянерскай працы.

Да канца 50-х гг. насельніцтва горада перавысіла даваенны ўзровень і склала больш за 70 тыс. чалавек. Дом піянераў, які знаходзіўся ў двухпавярховам невялікім асабняку, ужо не мог прыняць усіх жадаючых.

В. Л. Кудзеліна, дырэктар Дома піянераў з 1950 па 1962 гг.,  прыклала нямала сіл і намаганняў у адстойванні ідэі будаўніцтва новага спецыялізаванага будынка.

Першы сімвалічны камень пры будаўніцтве новага будынка заклаў Гіаў Е. Г., найстарэйшы педагог Дома піянераў. Гэтая будоўля была абвешчана камсамольскай. Урачыстае адкрыццё новага Дома піянераў па вул. Наганава адбылося 5 снежня 1961 г. У віншавальнай тэлеграме Міністэрства асветы новы будынак быў названы Палацам піянераў. Яго маглі наведваць у тры разы больш дзяцей, штат педагогаў павялічыўся ў два разы. 

У 60-я гады нарадзілася спаборніцтва за званне «Лепшы гурток», «Лепшы кружковец». Пачынаючы з 1964 г. на працягу 17 гадоў у час летніх канікул дзейнічаў палатачны лагер для гурткоўцаў, у якім дзеці адпачывалі і аздараўляліся на прыродзе.

Вялася вялікая праца па вывучэнні жыцця і подзвігу Героя Савецкага Саюза А. М. Кіжаватава. Сямідзесятыя гады адзначаны пэўнай стабільнасцю, традыцыямі, высокім узроўнем правядзення розных мерапрыемстваў, склаўся калектыў людзей, якія ўмелі працаваць з дзецьмі.

У 1976 г. Палац піянераў стаў установай абласнога значэння. У тыя гады ў вобласці налічвалася 29 Дамоў піянераў, працавала звыш 100 гурткоў па 40 напрамках. Наведвалі Палац больш за 1500 дзяцей. Гурткі аб'ядноўваліся ў аддзелы: метадычны, палітыка-масавы, мастацкага выхавання, юнацка- краязнаўчы, дэкаратыўна-прыкладной і выяўленчай творчасці. Педагагічны калектыў налічваў больш за 30 чалавек. Праз 20 гадоў зноў абвастрылася праблема паміж колькасцю насельніцтва г. Брэста і магчымасцямі Палаца піянераў. Насельніцтва вырасла амаль у 2 разы - у 1977 г. яно склала больш за 170 тыс. чалавек, а будынак Палаца піянераў і школьнікаў застаўся ранейшым.

Увосень 1987г.  абласны Палац піянераў і школьнікаў пераехаў у новы будынак па вул. Маскоўскай, 123 - у геаграфічны цэнтр горада, на бераг ракі Мухавец. Такіх палацаў, пабудаваных па праекце маскоўскіх архітэктараў, у Савецкім Саюзе было ўсяго два: у Брэсце і ў Растове-на-Доне. Гэта будынак унікальны па архітэктуры – ён выкананы ў форме піянерскага вогнішча. Свяцільні, люстры і мазаічныя шкляныя сцены, перагародкі створаныя беларускімі майстрамі з гродзенскага шкла.

У 1992 г. Палац піянераў быў перайменаваны ў абласны Цэнтр моладзежнай творчасці, з сакавіка 2004 г. - ва ўстанову адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр моладзежнай творчасці».

У 1991 г. кіраўніком БДАЦМТ стаў малады, ініцыятыўны В. М. Манюк, за спіной у якога быў багаты вопыт камсамольскай работы. Гэты вопыт дапамог яму ўнесці новы подых ў работу калектыву.

У 1998 г. дырэктарам быў зацверджаны Н. Н. Турчук, які працаваў з 1991 па 1996 гг. намеснікам дырэктара ЦМТ. Намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце быў прызначаны А. Н. Кандрацюк, які змяніў Н. І. Наздрын-Платніцкую, намеснікам дырэктара па метадычнай і масавай рабоце - А. П. Цімашэнка (яго папярэднікамі былі Г. Н. Ісакава, Т. М. Сцяпанава, Н. Н. Турчук).

З  2004 па 2005 гг. дырэктарам БДАЦМТ быў В. В. Гарох.

У 2006 г. дырэктарам установы стаў І. І. Васіленка. У 2008 г. адбылася змена намеснікаў дырэктараў, у БДАЦМТ прыйшлі О. А. Клунін, намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце, С. М. Рамашка, намеснік дырэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай частцы, якога ў 2011 г. змяніў В. В. Ігнацюк.

У БДАЦМТ працуюць аддзелы:

Аддел выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, пры ім клубы і гурткі: народная студыя выяўленчага мастацтва "Вясёлка"; студыя выяўленчага мастацтва «Зографос», жывапіс, малюнак, майстэрня народных промыслаў, кераміка, аплікацыя саломкай, вязанне, габелен, бісерапляценне, мастацкая вышыўка, праца з прыродным матэрыялам; гурток мяккай цацкі, майстэрня мадэлявання і канструявання адзення, батык.

Аддзел па супрацоўніцтве з дзіцячымі і моладзёжнымі грамадскімі аб'яднаннямі, пры ім працуюць: клуб «Планета» (вывучэнне прымежнай культуры, творчыя сустрэчы з аднагодкамі, удасканаленне мовы): англійская, нямецкая, польская, руская, беларуская, гісторыя Беларусі - падрыхтоўка да тэставання; ЮНЕСКА «Дзіця міру» (трэнінгі - канфлікталёгія, здаровы лад жыцця, правы дзіцяці) Студыя ЮНЕСКА «Спадчына» (аматары паэзіі, аўтарскай песні, летніх фальклорных экспедыцый, форум- тэатр) Студыя журналістыкі, Студыя моды, прыгажосці і здароўя клуб «Што? Дзе? Калі?»

Аддзел тэхнічнай творчасці і турысцка-краязнаўчай работы, гурткі: камп'ютэрны, авіямадэльны, аэракасмічны, пачатковага тэхнічнага мадэлявання, радыёэлектронікі, лічбавай фатаграфіі,суднамадэльны. Для тых, хто любіць родны край, марыць падарожнічаць, жадае вывучыць гісторыю, прыроду, свет жывёл і птушак працуюць гурткі:  юнага краязнаўца, фальклорна-этнаграфічны, акварыўмнага рыбаводства, гісторыка-краязнаўчы, аматараў прыроды. займальнай біялогіі.

Аддзел мастацкай творчасці, пры ім  дзейнічаюць: «Крынiчка», узорны ансамбль народнага танца; «Скарбонка», народны ансамбль народных інструментаў; «Вікторыя», узорны клуб спартыўнага бальнага танца; «Церамок», узорны лялечны тэатр; «Тара-рам», узорная эстрадная студыя; «Раёк», народны тэатр-студыя; «Прэстыж», узорны ансамбль эстраднага танца; «Акіян», узорная студыя эстэтычнага развіцця, харэаграфічны калектыў джаз-мадэрну, вакальна - эстрадны ансамбль.

Аддзел спартыўна-масавай работы, секцыі:  баскетбола, дзюдо, комплекснай гімнастыкі, рукапашнага бою, шахматы, каратэ, атлетызму, ушу – турызму і інш.

3 2003 г. у цэнтры штогод праходзщь абласны адкрыты фестываль фальклорнага мастацтва «Радавод», які гуртуе вакол сябе аматарау побытавых танцау, абрадавых і пасляабрадавых песень, паэзіі, музыкі. У праграме фестывалю навукова-практычныя канферэнцыі, выставы народнай творчасці, народныя гульні і абрады, конкурсы творчых калектываў. Установа праводзіць таксама міжнародныя калядныя сустрэчы, фестывалі дзіцяча-юнацкай творчасці «Мы — разам», абласныя выставы вы­яуленчага і  дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Вясёлкавы калейдаскоп» і інш.

Сёння з навучэнцамі працуюць больш за 100 кваліфікаваных педагогаў, з іх звыш 90 - з вышэйшай адукацыяй, каля 40 педагогаў вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі. У БДАЦМТ  працуюць адзінаццаць калектываў са званнем "народны" і "ўзорны". Штогод больш за 3,5 тыс. дзяцей, падлеткаў і студэнтаў праводзяць вольны час у БДАЦМТ, дзе яны маюць магчымасць займацца музычнай, мастацкай і тэхнічнай творчасцю, стаць удзельнікам і арганізатарам гуманітарных праектаў, інтэлектуальных гульняў. 

 

Литература:

 1.Брестский государственный областной центр молодёжного творчества // Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Брестская область. В 2 кн. Кн.Минск, 2009. С.  172–173.

2.Горох, В. В. Брестский государственный областной центр молодёжного творчества / В. В. Горох // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 2. С. 517.

3.Дворец пионеров и школьников // Брест : энциклопедический справочник. Минск, 1987. С. 193–194.

4.Клунiн, А. А. Брэсцкi дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасцi / А. А. Клунiн // Культура Беларусі : энцыклапедыя.  Мінск, 2011. Т. 2. С. 71.

5.Белаус, I. Дом натхнення i радасцi : [цэнтр маладзёжнай творчасцi] /  Iрына Белаус // Народная трыбуна. 2004. 18 верас.

6.Василенко, И. И. Найти свою звезду : [Брестский государственный областной центр молодёжного творчества] / И. И. Василенко // Пазашкольнае выхаванне. 2010. №11. С. 48–54.

7.Вертинская, С. День открытых дверей в ЦМТ/ Светлана Вертинская // Брестский курьер. 2014. 11 сент. (№37). С. 32.

8.Вертинская, С. Детский театр «Раёк» пригласил жителей Бреста в Зазеркалье / Светлана Вертинская // Брестский курьер. 2014. 5 июня. (№23). С. 10.

9.Грышкевіч, С. У горадзе над Бугам выхоўваюць касманаўтаў, турыстаў і спатсменаў :  [аб гуртках у ЦМТ] / Сяргей Грышкевіч // Народная газета. 2006. 14 верас.

10.Гурда, В. У творчества возраста нет : [60 лет - центру молодёжного творчества] / Владимир Гурда // Заря. 2000. 4 апр. С. 2.

Прочитано 2941 раз Последнее изменение Пятница, 11 Декабрь 2015