Blowjob
Человек отправился познавать иные миры, иные цивилизации, не познав до конца собственных тайников, закоулков, колодцев, забаррикадированных темных дверей.

Станислав Лем «Солярис»


ek  вк  brest-kult  

VideoHosting 

БРЭСЦКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ ГАРАДСКАЯ БІБЛІЯТЭКА імя А. С. ПУШКІНА

БРЭСЦКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ ГАРАДСКАЯ БІБЛІЯТЭКА імя А. С. ПУШКІНА   Да 1939 г. у Брэсце над Бугам існавала 27 бібліятэк (прыватных і пры навучальных установах). Самай буйнейшай была гарадская бібліятэка пры Брэсцкім магістраце з фондам 4428 экз. на польскай мове. Насельніцтва налічвала 60 тыс. жыхароў.
   Уваходжанне ў склад БССР цалкам змяніла ўклад жыцця невялікага горада. Гісторыя «пушкінкі» бярэ свой пачатак менавіта з гэтага часу.
   Афіцыйным днём нараджэння бібліятэкі прынята лічыць 1940 год. Гарадская бібліятэка размяшчалася па адрасу: вуліца Камсамольская, 46 (раней гэтая вуліца называлася Стэцкевіча). Кніжны фонд тады складаў 2120 экз. Аснову яго складалі фонды прыватных бібліятэк, якія працавалі ў Брэсце да 1940 года. Затым дасылаліся кнігі з дзяржфонду Расіі. Гэта былі творы класікаў марксізму-ленінізму, кнігі па гісторыі ВКП(б) і КП(б) Беларусі, творы рускіх і савецкіх пісьменнікаў, замежная класіка (польская, нямецкая, французская, ангельская і інш.), у перакладзе на рускую мову і ў арыгінале .
   Аб першай загадчыцы бібліятэкі Галіне Парамонавай вядома толькі то, што яна была жонкай памежніка, настаўніца па адукацыі. Усяго ў штаце бібліятэкі было пяць бібліятэчных работнікаў і адзін працаўнік тэхперсаналу.
  Вялікая Айчынная вайна перапыніла працэс стварэння новага жыцця, ператварыўшы горад у арэну жорсткіх баёў. Бібліятэка была зачынена. Без нагляду фонды сталі раскрадацца. У доме, дзе была размешчана бібліятэка, жыла Соф'я Іосіфаўна Яноўская, якая працавала ў 30-я гады ў бібліятэцы Брэсцкага магістрата. Яна звярнулася ў нямецкі магістрат даць дазвол адкрыць бібліятэку. Так, ва ўмовах акупацыі  ў бібліятэцы працавала 11 супрацоўнікаў: Марыя Вайцяхоўская, Марыя Андрыч, Ежы Клешка, Павел Гілеўскі, Ніна Трулевіч, Яўген Зінчук, Ванда Ёшынска, Хелена Яворска, Ірэна Недзедска.
   Пасля вызвалення бібліятэка аднавіла працу 15 верасня 1944 г. Загадваць бібліятэкай прызначаюць А. Кузьмянкову.
   У 1947 г. загадчыцай бібліятэкі становіцца Эстэр Хаімаўна Хес. У той час у бібліятэцы працуюць: Н.А. Паўлавіч, С.З. Семянюк, У.М. Гарбунова, А.В. Тарасава, Т.Е. Сусіна.
   У 1949 г. ў сувязі з 150-годдзем з дня нараджэння А. С. Пушкіна бібліятэцы было прысвоена імя вялікага рускага паэта.
   У 1953 г. будынак, дзе размяшчалася бібліятэка, быў пастаўлены на капітальны рамонт і бібліятэка пераехала ў дом №18 па вуліцы Савецкай, дзе было выдзелена 4 пакоі. У бібліятэцы ў той час працавалі: Еўдакія Сямёнаўна Церахава, Зоя Аляксандраўна Міхальчук, Валянціна Андрэеўна Мікольская, Ніна Іосіфаўна Ліпніцкая, Марыя Кузьмінічна Галубцова (у 1955 г. прызначана загадчыцай бібліятэкі), В.П.Лебедзева, О.А.Сакалова (загадчыца чытальнай залай).
  У 1957 г. бібліятэка пераехала ў новае памяшканне па вуліцы Маскоўскай, 21,  плошчай 220 кв. м (цяпер на гэтым месцы будынак Белтэлекама).
  З 1961 па 1963 гг. калектыў узначальвае Маргарыта Аляксандраўна Абрамава. А з 1964 г. і да 1987 г. бібліятэку ўзначальвае  - Ганна Васільеўна Сідарук, якая ўклала нямала працы, клопатаў і сіл, каб падняць прэстыж бібліятэчнай справы і даручанага ёй калектыву на ўсіх узроўнях.
   У 1966 г. бібліятэка перайменавана ў цэнтральную гарадскую бібліятэку імя А.С.Пушкіна.
   У 1970 г.  горад прадаставіў прасторнае светлае памяшканне, больш за 1000 кв. м., па адрасу - бульвар Шаўчэнкі, 3. У гэтым памяшканні бібліятэка знаходзіцца і сёння.
   У 1971 цэнтральная бібліятэка ім. А. С. Пушкіна была ўдзельніцай ВДНГ, дзе ёй было прысвоена званне «Бібліятэка выдатнай працы». За вывучэннем вопыту прыязджалі з Магілёва, Гомеля, Мінска, Хмяльніцка, Палтавы, Львова, Масквы і іншых гарадоў.
   Новы этап у жыцці бібліятэкі пачаўся ў 1975 г. У кастрычніку на яе базе была створана цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, якая аб'яднала чатыры гарадскія і дзве дзіцячыя бібліятэкі. Дырэктарам цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы была прызначана Сідарук Ганна Васільеўна, намеснікам па працы з дзецьмі Пафнуц’ева Кацярына Андрэеўна.
   З 1976 г.  ЦГБ з'яўляецца школай перадавога вопыту рэспубліканскага значэння па арганізацыі працы ва ўмовах цэнтралізацыі. У 1982 г. па вопыту аднаго з філіялаў Ялцінскай ЦБС працаўнікі «пушкінкі» пачалі ўкараняць Дзень інфармацыі аб новых паступленнях.
   У 1987 г. дырэктарам была прызначана Аліса Васільеўна Раманюк. У гэтым же годзе пачаўся капітальны рамонт бібліятэкі, які працягваўся 5 гадоў, і скончыўся у 1992 г.
    У 90-х гг. у ЦГБ працавалі: Л.А. Галавач, Н.А. Петрашкевіч, Ж.В. Юркевіч, Л.Ф. Буйніч, Л.С. Сяргеева, О.В . Лызо, С.С. Левая, Т.С. Стралюк, С.І. Жванько, Г.І. Бурына, А.А. Бальнова, Р.П. Кужынская, І. К. Буторына, Г.В. Канаховіч, М. Г. Марчук.
    З мэтай фарміравання ў РБ адзінай інфармацыйнай прасторы, якая забяспечвае даступнасць прававой інфармацыі для ўсіх структур грамадства і кожнага грамадзяніна паасобку, з 2001 г. у Цэнтральнай гарадской бібліятэцы ім. А.Пушкіна пачаў функцыянаваць Публічны цэнтр прававой інфармацыі.
   З 2003 калектыў ЦГБ ім. А.С.Пушкіна ўзначальвае Святлана Мікалаеўна Сямашка, дэпутат абласнога выканаўчага савета. Побач з ёй працягваюць працаваць І.А. Касмачова, Р.П. Кужынская, І.С. Фаміна, Л.С. Драгабецкая, Ж.В. Юркевіч, С.В. Рабцава, С.І. Гарадзецкая, Т.Я. Стручанкова, Н.Р. Васільева, І.В. Садава, Т.С. Стралюк, В.С. Кацко, А.І. Чэрнікава, Н.У. Плячко,  А.В. Карпук, В.Л. Васіленка, Н.А. Любімава, Н.У. Арцёмчык і інш.
   Цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.С.Пушкіна ўзначальвае цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму г. Брэста, у склад якой уваходзяць 15 бібліятэк, з’яўляецца інфармацыйным, адукацыйным, культурным і дасугавым цэнтрам горада Брэста.
   Адна са старэйшых у горадзе, яна з дня заснавання і да гэтага часу, застаецца адной з самых наведваемых і любімых гараджанамі. Для іх працуе: абанемент, юнацкая зала, агульная чытальная зала з міні - цэнтрам па краязнаўству, інфармацыйна – бібліяграфічны аддзел, публічны цэнтр прававой інфармацыі, аддзел аўтаматызацыі і інфармацыйных тэхналогій, аддзел маркетынга.
  Прычына папулярнасці бібліятэкі – багацейшыя інфармацыйныя рэсурсы. Фонд ЦГБ налічвае 111 тыс. экзэмпляраў, ён пастаянна папаўняецца і аднаўляецца. Штогод бібліятэка выпісвае звыш 250 назваў часопісаў і газет. Набытыя базы дадзеных пашыраюць магчымасці пошуку і доступу да інфармацыі розных катэгорый карыстальнікаў.
 Прыярытэтнымі напрамкамі работы бібліятэкі з’яўляюцца: паляпшэнне якасці бібліятэчнага абслугоўвання праз аўтаматызацыю асноўных працэсаў работы, фарміраванне інфармацыйных рэсурсаў, аператыўнае задавальненне чытацкіх запытаў.
 На сучасным этапе ўвага бібліятэкі засяроджана на далейшай інтэграцыі ў адзіную інфармацыйную прастору. Бібліятэкары асвоілі інфармацыйныя тэхналогіі, завершана аўтаматызацыя ўсіх бібліятэчных працэсаў. Створана лакальная сетка, базы дадзеных сервера даступны на любым камп’ютары, ёсць электронная пошта і  Інтэрнэт, укаранена праграма абслугоўвання чытачоў. З пачатку 2008 г. чытачы ЦГБ імя А.С.Пушкіна абслугоўваюцца ў аўтаматызаваным рэжыме.
  У бліжэйшых планах стварэнне інтэрнэт-класа, увядзенне службы электроннай дастаўкі дакументаў, далейшае развіцце Прававога цэнтра, пашырэнне і паглыбленне адукацыйнай і культурнай функцыі бібліятэкі.
  Цэнтральная бібліятэка - гэта: абслугоўванне чытачоў усіх катэгорый, больш 9650 карыстальнікаў (у т. л. віртуальных), якія наведваюць нашу бібліятэку ў год больш 77000 (каля 26.000 віртуальных наведванняў); платныя паслугі, афіцыйны сайт, які штодня дапаўняецца новымі матэрыяламі.
   Асветніцкая, інфармацыйная і выхаваўчая функцыі бібліятэкі застаюцца па-ранейшаму актуальнымі. На працягу апошніх гадоў бібліятэка працягвае ўдасканальваць формы і метады масавага абслугоўвання чытачоў па самых розных напрамках.
   Паспяхова працуюць створаныя пры бібліятэцы літаратурна – музычная гасцёўня “Берасцейскія сустрэчы” (існуе з 1993 г.) і маладзёжны клуб “Субяседнік” (існуе з 2000г.). З 2009 г. ля сцен бібліятэкі штогод праводзіцца свята кнігі «Чытаючы бульвар»
   За плённую работу, прафесіяналізм і вялікае ўкладанне ў развіццё культуры горада калектыў бібліятэкі неаднаразова ўзнагароджваўся дыпломамі, граматамі і падзякамі Брэсцкага гарвыканкама, гарадскога Савета дэпутатаў, упраўлення культуры аблвыканкама, аддзела культуры гарвыканкама.

 

Литература:

 1.Брестская центральная городская библиотека имени А. С. Пушкина // Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т.1 кн.1. Брестская область. Минск, 2009. С. 166–167.

2.Брестская центральная городская библиотека имени А. С. Пушкина // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 6 т.]. Т. 2. Минск, 2006. С. 515.

3.Брэсцкая цэнтральная гарадская бібліятэка імя А. С. Пушкіна // Культура Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2011. Т. 2. С. 67.

4.Брэсцкая цэнтральная гарадская бібліятэка імя А. С. Пушкіна // Памяць : Брэст. Гісторыка-дакументальная хроніка у 2 кн. Кн.2. Мінск, 2001. С. 595–596.

5.Библиотека центральная городская, Брестская центральная городская библиотека имени А. С. Пушкина // Брест : энциклопедический справочник. Минск, 1987. С. 92–93.

6.Юдицкий, А. Брестская "Пушкинка" / Александр Юдицкий // Беседа "встречи" и "лица" : автографы. Брест, 2015. 340 с.

7.Семашко, С. Н. Городская библиотечная сеть: приоритеты развития // Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага  – сацыякультурны і інфармацыйны цэнтр рэгіёна. Да 70 годдзя з дня заснавання. Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі (Брэст, 7-8 красавіка 2010 г.) / Брэсцкая абласная бібліятэка імя  М. Горкага ; склад. А. М. Мяснянкіна / С. Н. Семашко. Брэст, 2010. С. 97–104.

8.Семашко, С. Н. Деятельность библиотек Брестской ГЦБС по популяризации библиотечной профессии // Бібліяпанарама. Вып.17. : інфармацыйна-аналітычнае выданне / Брэсцкая абласная бібліятэка імя  М. Горкага. Адзел бібліятэказнаўства / С. Н. Семашко. Брэст, 2013. С. 41–45.

9.Будчанина, К. Храм мудрости и аптека для души / Кристина Будчанина // Брестский вестник. 20 сент.  С. 11.

10.Будчанина, К. Прикосновение к мудрости веков / Кристина Будчанина // Брестский вестник.  2013. 12 сент. (№37). С. 12.

11.Верин, И. «В городе над Бугом отношение к библиотекам особенное» / Илья Верин // Брестский вестник.  2009. 17 сент.

12.Верин, И. «Самое интересное в нашей работе – общение с людьми» / Илья Верин // Брестский вестник.17 сент.

13.Волынчук, Л. Особая гармония / Лариса Волынчук // Брестский вестник. – 2005. 13 дек. (№25). С. 3.

14.Гарадской бібліятэцы 65 гадоў // Брестский вестник. 2005. 29 нояб. (№24).

15.Гармель, Е. Интернет библиотеке конкурент? : Как живут книжные храмы в век стремительного развития информационных технологий / Елена Гармель // Заря. 2010. 30 сент. С. 8.

16.Гармель, Е. Встречи в храме книг / Елена Гармель // Заря. 2013. 12 сент. (№103). С. 5.

17.Гончаровский, В. Книга – продукт скоропортящийся? / Владислав Гончаровский // Брестский вестник. 2009. 20 авг. С. 13.

18.Капачова, А. Кніжны храм – на радасць нам! / Алена Капачова // Народная трыбуна. 2005. 17 верас. С. 2.

19.Ковпанько, Н. Кто читает, тот много знает / Наталья Ковпанько // Брестский вестник. 2013. 12 сент. (№37) С. 12.

20.Кульбака, А. Классик и современники / Александр Кульбака // Вечерний Брест. 2012. 14 сент. С. 3.

21.Литвинович, Е. Три подарка в один день : Между прошлым и будущим / Евгений Литвинович, Александр Амитофов // Заря. 2012. 18 сент. С. 3.

22.Николаева, И.

23.Ноздрин-Плотницкая, А. С книгой по жизни / Анастасия Ноздрин-Плотницкая // Брестский вестник. 2012. 13 сент. С. 6.

24.Павлова, Л. Новая страница в жизни старой библиотеки / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2012. сент. (№38). С. 10.

25.Парад книг на библиотечных стеллажах // Брестский курьер. 2013. 12 сент. (№37).

26.Патолятов, Д. Книжкины именины собирают друзей и читателей / Дмитрий Патолятов // Брестский курьер. 2005. 8 дек. С. 32.

27.Петровский, В. Библиотека и рынок: «вещь совместная»? / Владимир Петровский  // Брестский вестник. 2008. 22 мая. С. 11.

28.Петроченко, А. Праздник хранителей книг и журналов / Анна Петроченко // Вечерний Брест. 2009 16 сент. С. 2.

29.Рубашевский, Ю. Пушкина – в читатели! / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2012. 19 сент. С. 9.

30.Свинтилова, Н. Не Брауном единым : 30 ноября городской библиотеке имени А. С. Пушкина исполняется 65 лет / Наталья Свинтилова // Вечерний Брест. 2005. 30 нояб. С. 11

31.Селех, Л. Дорога длиною в 65 лет… / Людмила Селех    // Брестская газета. 2005. 2 дек. С. 6.

32.Семашко, С. Дорога длиною в 65 лет… : К юбилею центральной городской библиотеки им. А.  С. Пушкина г. Бреста / Светлана Семашко // Бібліятэчны свет 2005. № 4. С. 14–16.

33.Семашко, С. Убьёт ли закон Мура литературу? / Светлана Семашко // Брестский вестник. 2008. 4 сент. С. 5.

34.Семашко, С. Найти «свою» библиотеку : 15 сентября отмечают День библиотек / С. Семашко // Брестский вестник. 2011. 15 сент. С. 7.

35.65 лет на службе у читателей // Заря. 2005. 1 дек.

36.Юдзіцкі, А. Брэсцкая "Пушкінка" / Аляксандр Юдзіцкі // Літаратура і мастацтва. 2014. 19 снеж.(№50). С. 15.

Бібліяграфічны дапаможник

Прочитано 3227 раз Последнее изменение Пятница, 14 Июль 2017