Blowjob
Не надо терпеть, от жизни надо брать все, что хочется. Терпение приводит к неврозам.

Татьяна Луганцева «Гад в сапогах»


ek  вк  brest-kult  

VideoHosting 

Маскоўскі раён

turizm2 417 красавіка  1978 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР  горад Брэст быў падзеляны  на два адміністратыўных раёна :  Ленінскі і Маскоўскі.
     Маскоўскі раён размешчаны ў цэнтральнай, усходняй і паўднёвай часткі горада, мяжа з Ленінскім раёнам праходзіць па ўсходняму ўчастку чыгуначнай дарогі Масква - Брэст, Б. Касманаўтаў і Б. Шаўчэнка.
      Асноўныя магістралі раёна - вуліцы Я. Купалы, Маскоўская, Пушкінская, Суворава, Гаўрылава, Арлоўская, праспекты Рэспублікі і Партызанскі.
     На тэрыторыі раёна размешчаны 27 прадпрыемстваў прамысловасці, на якіх працуе болей за 13, 5  тыс. чалавек. Найбольшую частку ў структуры прамысловай вытворчасці займае харчовая прамысловасць 65%, лёгкая прамысловасць 11,8 %, машынабудаванне, металаапрацоўка і радыёэлектроніка 10,4%, прамысловасць будаўнічых матэрыялаў 7,4 %.
     Адміністрацыя раёна значную ўвагу надае развіццю сацыяльнай сферы. Вядучыя медыцынскія ўстановы: Брэсцкая абласная бальніца, Брэсцкая дзіцячая бальніца, Брэсцкі абласны радзільны дом, Цэнтральная гарадская бальніца, Брэсцкая цэнтральная паліклініка.
      У сістэму адукацыі Маскоўскага раёна ўваходзяць : Брэсцкі дзяржаўны палітыхнічны універсітэт, 6 устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, 33 установы школьнай адукацыі (1 ліцэй, 3 гімназіі, 21 агульнаадукацыйная школы, 4 школы-сада, 2 пачатковыя школы.
     У раёне сканцэнтраваны асноўныя (у т. л. еўрапескага ўзроўню) спартыўныя аб’екты : Брэсцкі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па веславанню, Брэсцкі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па гульнёвых відах спорту “Вікторыя”, Брэсцкая абласная СДЮШАР (лёгкаатлетычны манеж), Брэсцкі хакейны клуб (лядовы палац), Спартыўны клуб “Будаўнік”, Брэсцкая фізкультурна-аздараўленчая служба, Брэсцкі абласны  цэнтр алімпійскага рэзерву па водных відах спорту.
     Маскоўскі раён мае свае непаўторнае аблічча, ён увесь час будуецца, развіваецца і ператвараецца ў дынамічны, прыгожы і зручны для жыцця куток нашай краіны, скіраваны ў будучыню.
     

Літаратура:

  1. Брест. Московский район. Портрет на фоне времени / авт. конц. и текста А. М. Суворов. Брест, 2013. 208 с. : ил.
  2. 25 лет Московскому району г. Бреста 1978 – 2003. Брест, 2003.15 с.
  3. Маскоўскаму раёну Брэста 25 : [артыкулы] // Народная трыбуна. 2003. 25 красавіка.
Прочитано 4039 раз