Blowjob
Философия человека, как и его религия, — это сам человек, он создает ее по своему образу и подобию.

Джек Лондон «Маленькая хозяйка Большого дома»


ek  вк  brest-kult  

VideoHosting 

Брэсцкая метэаралагічная станцыя

   meteostancia На тэрыторыі Брэсцкай вобласці гідраметэаралагічную дзейнасць ажыццяўляе Дзяржаўная ўстанова "Брэсцкі абласны цэнтр па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя" («Брэстаблгідрамет»), якая ўключае ў свой склад акрамя Брэсцкага цэнтра, Пінскі міжраённы цэнтр па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя, 6 метэастанцый, 1 балотную станцыю, 24 гідралагічных паста, 3 аграметпаста.
     Першыя метэаралагічныя назіранні ў Брэсце пачаліся ў 1834 г. у крэпасці Брэст-Літоўск. За ўвесь перыяд назіранняў метэастанцыя неаднаразова мяняла сваё месцазнаходжанне: у пяцідзесятых гадах 19 ст. назірання праводзіліся пры павятовым вучылішчы, у раёне размяшчэння крэпасці Брэст-Літоўск. У канцы 19 ст. станцыя змяшчалася пры ваенным шпіталі, на тэрыторыі крэпасці.
      Да першай сусветнай вайны (з красавіка 1903 г. па верасень 1914 г.) станцыя знаходзілася пры прыгонным паветраплавальным аддзяленні. Разам з ім яна некалькі разоў пераносілася: і ў раён Цярэспальскага ўмацавання і на ўсход ад ракі Буг.
     Пасля вайны 1914 г. станцыя была арганізавана ў горадзе Брэсце пры Бюро меліярацыі Палесся. Матэрыялы назіранняў былі апублікаваны ў польскіх штогодніках Дзяржаўнага метэаралагічнага інстытута ў Варшаве за 1925-1933 гг. У гэты перыяд станцыя знаходзілася ў цэнтры горада на краі невялікага саду, які выходзіць на цяперашнія вуліцы Леніна і Леванеўскага.
     Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР (1939 г.) праца станцыі была адноўлена на ранейшым месцы.
    З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны назірання былі спынены. Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў назірання зноў аднавіліся ў кастрычніку 1944 года на паўночнай ускраіне г. Брэста, у прадмесці Граеўскім, на адкрытым месцы.
     У кастрычніку 1945 г. станцыя была перанесена на тэрыторыю аэрапорта на паўночна-заходнюю ўскраіну горада і названа Брэст АМСГ.
    Праз 2 гады (1947) станцыя аднавіла працу ў Граеўскім прадмесці. З гэтага часу паралельна працуюць дзве станцыі: непасрэдна гідраметэаралагічная станцыя і Брэст АМСГ, размешчаная на тэрыторыі аэрапорта.
    У кастрычніку 1960 г. станцыя была перанесена ў апошні раз на адлегласць 1 км ад ранейшага месца на тэрыторыю аэралагічнай станцыі, якая была ўтворана ў лістападзе 1950 г.  і знаходзілася таксама на паўночнай ўскраіне горада. Новая станцыя атрымала назву аэрагідраметэаралагічная станцыя Брэст.
   З 1970 г. станцыя ўвайшла ў склад занальнай гідраметэаралагічнай абсерваторыі Брэст (ЗГМО Брэст), якая ў далейшым была перайменавана ў Брэсцкі абласны цэнтр па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
     1 кастрычніка 1999 г.  была арганізавана Дзяржаўная ўстанова «Брэстаблгідрамет» і усталёўваецца статус самастойнай арганізацыі з правам юрыдычнай асобы.
     У розны час гідраметслужбы Брэсцкай вобласці ўзначальвалі: Кабот Фёдар Фёдаравіч 1950 - 1978 гг., Катляроў Андрэй Андрэевіч 1979 - 1980 гг., Дубовік Сцяпан Сцяпанавіч 1981-1997 гг., Дубовік Настасся Іванаўна 1997 - 2010 гг., Дашкевіч Ігар Васільевіч 2010 - 2011 гг., Абрамчук Валянцін Уладзіміравіч 2011, Ваўрынюк Сяргей Іванавіч з лістапада 2011 г.
  На месцах праводзяцца метэаралагічныя, гідралагічныя, аэралагічныя, аграметэаралагічныя, радыяцыйныя назіранні, хімічныя даследаванні забруджвання атмасфернага паветра, глебы і вады. Прагнозы надвор'я рознай своечасовасці, штармавыя папярэджанні аб чаканых небяспечных і неспрыяльных умовах надвор'я, агра-і гідралагічная інфармацыя даводзяцца па розных каналах сувязі мясцовым выканаўчым органам, сельскай гаспадарцы, арганізацыям розных галін эканомікі, а таксама насельніцтву праз СМІ. Даюцца кансультацыі аб існуючых і чаканых гідраметэаумовах, складаюцца бюлетэні, даклады, даведкі, распрацоўваюцца спецыялізаваныя аграметпрагнозы .
      На аснове аналізу апрацаваных дадзеных па ўсіх відах інфармацыі складаюцца штогоднікі, даведнікі, абагульненні. Сабраныя дадзеныя актыўна выкарыстоўваюць спецыялісты ўсіх галін эканомікі, студэнты, аспіранты нашых навучальных устаноў, у тым ліку і для вывучэння кліматычных характарыстык.
     Аэралагічная станцыя Брэст была арганізавана 15 лістапада           1950 г. Першым начальнікам аэралагічнай станцыі быў Кабот Фёдар Фёдаравіч.
     У цяперашні час на метэастанцыі робяць метэаралагічныя назіранні, якія ўключаюць у сябе назіранні за: атмасферным ціскам; хуткасцю і кірункам ветру; тэмпературай паветра; вільготнасцю паветра; працягласцю сонечнага ззяння; станам падсцілаючай паверхні (глебы, снегу); тэмпературай падсцілаючай паверхні (глебы, снежнага покрыва); тэмпературай глебы на розных глыбінях (20, 40, 80, 120, 280, 320см); атмасфернымі ападкамі; снежным покрывам; атмасфернымі з'явамі; галалёдна - шэраневымі адкладамі; аблокамі; далёкасцю бачнасці; небяспечнымі метэаралагічнымі з'явамі. Праводзіць кругласутачныя назіранні за станам навакольнага прыроднага асяроддзя (метэаралагічныя і аэралагічныя назіранні),  назіранні за выпарэннем з воднай паверхні, ажыццяўляе маніторынг асобных элементаў забруджвання навакольнага прыроднага асяроддзя і гідраметэаралагічнае забеспячэнне. Усю атрыманую інфармацыю спецыялісты Брэстаблгідрамета кадзіруюць у лічбах міжнароднага кода і перадаюць тэлеграмай у Рэспубліканскі гідраметэацэнтр.

Літаратура:

  1. Данилова, Е. Кто  и как делает погоду? : Накануне Всемирного метеорологического дня журналисты «Зари» побывали в Брестоблгидромете / Елена Данилова // Заря. – 2009. – 21 марта.
  2. Лосич, П. Они «делают» погоду… / Павел Лосич // Заря. – 2006 – 23 марта.
  3. Сванссен, О. У природы нет плохой погоды : 23 марта отмечается как Всемирный день метеорологии. А знаете ли вы, сколько лет Брестской метеорологической службе? / Ольга Сванссен // Брестский курьер. – 2004. – 25 марта. 
Прочитано 3892 раз Последнее изменение Воскресенье, 08 Февраль 2015