Blowjob
— Зачем же подавать надежды? — Зачем же ты надеялся? Желать и добиваться чего-нибудь — понимаю, а кто ж надеется?

Михаил Лермонтов «Герой нашего времени»


ek  вк  brest-kult  

VideoHosting 

Кінатэатр “Маяк”

Кінематограф у Брэсце з'явіўся яшчэ ў 1910-я гады. У 1921-39 гг. у горадзе працавалі 3 прыватных кінатэатра: “Адрыян” (“1 Мая”), “Міраж” і кінатэатр “Сарвера”. У першыя гады пасля Вялікай Айчыннай вайны функцыянаваў адзін кінатэатр "1 Мая", у якім дэманстраваліся па 2-3 сэансу дакументальных і мастацкіх фільмаў у дзень.

У пасляваенны перыяд задачы ў галіне культурнага будаўніцтва ў горадзе перш за ўсё заключаліся ў аднаўленні разбураных у час вайны асяродкаў культуры, пашырэнні сеткі культурна-асветніцкіх устаноў. У пачатку 1953 г. у горадзе працавалі 3 кінатэатры – “1 Мая”, “Беларусь”, “Змена”, агульнай колькасцю на 700 месцаў, якія абслугоўвалі ў 10 разоў больш гледачоў у параўнанні з 1945 г., калі горад меў толькі 2 кінатэатра.

У сярэдзіне 60-х у гораде працавала 6 кінатэатраў. Да існуючых дадаліся:  “Мір”, “Маяк”, “Змена”, “Зорка”.

На 01.01.1986 у Брэсце функцыянавала 7 кінатэатраў, у т. л. шырокафарматны трохзальны «Беларусь», 5 шырокаэкранных (“Мір”, “Маяк”, “1 Мая”, “Змена”, “Летні”), дзіцячы “Зорька”. Цяпер у Брэсце засталося 2 кінатэатра: “Беларусь” і “Мір”.

 “МАЯК”- шырокаэкранны кінатэатр, пазней яго перайменавалі ў “Юнацтва”. Ён быў адчынены ў 1964 па вул. Сікорскага, 76, па суседстве са школай №19. Будынак кінатэатра быў пабудаваны па тыпавому праекту. Галоўны архітэктар М. Пак. Глядзельная зала была разлічана на 392 месцы. Кінатэатр спецыялізаваўся на паказе кінафільмаў мінулых гадоў. Кінатэатр праіснаваў 33 гады і апошні раз парадаваў гледача ў 1997 г. Пад сваім дахам ён даў прытулак Брэсцкай харэаграфічнай школе для дзяцей.

Літаратура:

  1. Маяк // Брест : энцикл. справочник. Минск,С. 256.
  2. Культурнае жыццё ў 1945-1990-я гады  / Л. П. Нікіценкава, У. І. Нікіценкаў // Памяць : Брэст. Гісторыка-дакументальная хроніка ў 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2.  С. 572 – 578. – Са зместу. : [Маяк] - С. 573.

 

Прочитано 4125 раз